Часть четвёртая. От Люблинской унии до Брестской унии: белорусский оригинал
Ополячивание знати, иезуиты в Вильно и Полоцке, Стефан Баторий, православные братства, речь смоленского каштеляна Мелешко на сейме 1589 года. С. 41-62. Белорусский текст в правописании издания 1910 года.
Часць чацьвёртая. Ад Люблінскай Уніі (1569 г.) да раздзелу Польшчы
Злучэньне Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай пры Ягайле было не надта моцным. Беларусь блізка 200 гадоў бараніла ешчэ сваей асобнасьці, але гэта асобнасць, пры супольным жыцьці баярстра беларускаго с палякамі, заціралася крок за крокам, і пад канец XVI века беларускі шляхоцкі стан усё больш і больш апалячываецца. З гэтаго часу пачынаецца апалячываньне і часьці сярэдняго стану. Людзі вышэйшых станоў, прыймаючы польскую культуру, зусім адрываліся ад свайго народу; народ гэты ставаўся для іх чужым з усімі сваімі бедамі і нядолямі. У другім—трэйцім пакаленьні апалячэные князі і баяры беларускіе забываліся зусім аб сваім беларускім народзе і павелічывалі сілу і значэньне палякоў у сваім краю, шырылі самі польскасць. Просты народ, як у тые часы звалі яго „посполіты“, быў пакінуты сам сабе і гэты народ патрапіў зьберэгчы старую сваю мову, звычаі, але ня меў сілы захаваць, бараніць і шырыць старую культуру.
У той час граматнасць шырылася толькі ў вышэйшым і сярэднім стане. Школы былі заведзены адно пры манастырах, і народу цяжка было знайсьці да іх доступ. Багацейшая моладзь, як мы ўжо ведаем, за вышэйшай навукай ездзіла за граніцу, а для баяр і шляхты сярэдняй заможнасьці глаўнай школай былі двары беларускіх князёў. Гэта былі школы грамадзкаго жыцьця, але яны аказаліся шкоднымі для беларускай національнай справы, бо па дварох князёў рэнэгатоў польшчына выцесьняла ўсё беларускае і ўзгадовывала грамадзян рэнэгатоў. Каб лепей зразумець, чым былі гэтые школы—двары беларускіх князёў і вельмож, трэба прыпомніць, што кожны князь, кожны вельможа ў тые часы мелі свае войска, мураваные крэпасьці—замкі; ды пры іх нялічэным багацтве ўсе дробные баяры і шляхта былі ад іх залежны. Быць пры дварэ князя Слуцкаго Ходкевіча, Радзівілла, Сапегі і ім падобных лічылося ня толькі вялікай чэсьцю, але і забеспечывало будучыну, бо многіе або аставаліся ўраднікамі (чыноўнікамі) пры гэтых дварох, або атрымывалі карысные арэнды. Радзівіллы з аднэй толькі лініі князя Мікалая Чорнаго володзелі 61 горадам, 6 замкамі і 1321 вёскай. Князі Острожскіе ўжо ў XIV і XV сталецьцях слылі сваім багацтвам. Пасьля гэтые багацтвы сталіся проста нялічэнымі праз жэніцьбы. Досі сказаць, што вялікі гэтман князь Константін Константіновіч Острожскі меў гадавога даходу з сваіх маёнткоў адзінаццаць мільёноў залатых, а двор яго складаўся з двух тысяч чэлавек шляхоцкай моладзі. Чацьвёртая толькі частка маёнткоў кн. К. Острожскаго, перэйшоўшая да князя Януша (брата), каштэляна кракоўскаго, складалася з 72 гарадоў і мястэчэк, 2,452 вёсак і множства засьценкоў і хутароў.
Не адны Радзівіллы і Острожскіе славіліся багацтвам. Хаця і не ў такой меры, а ўсёж багацтвам і значэньнем слылі князі Олельковічы, Слуцкіе, кн. Чэтвертынскіе, кн. Чарторыйскіе, кн. Огінскіе, кн. Пузыны, кн. Гедройці, кн. Сапегі, кн. Сангушкі, кн. Соломерэцкіе, кн. Полубінскіе, кн. Друцкіе Любэцкіе, Соколінскіе, Подберэзкіе, а такжэ Ходкевічы, Войны, Слушкі, Кішкі, Тышкевічы і іншые.
Беларускіе князі жылі найболей пры вялікокняжэцкім дварэ ў Вільні, а так сама і ў Кракове, калі Вялікі Князь быў у сваей польскай каралеўскай сталіцы. Якое вялікае значэньне гэтые беларускіе князі і магнаты мелі у Кракове, відаць ужо с таго, што ў Кракове раней была аткрыта беларуская друкарня, чым польская. Вядома, што першая друкаваная кніга (Біблія Гутэнбэрга) выдана ў 1455 гаду ў Нюрэнбэрзе, а на 28 гаду пасьля першай друкаванай кнігі пачалі выходзіць ужо і беларускіе цэркоўные кнігі. Ў 1483 гаду надрукавана у Кракове першая беларуская кніга „Тріод Цветная“, а ў 1491, так сама у Кракове, Фіоль, родам з Немеччыны, друкаваў ужо другую беларускую кнігу „Октоіх“.
Польская друкарня у Кракове была аткрыта ў 1505 гаду, значыць на 22 гады пазьней беларускай. Мы ня хочэм казаць, што палякі у тые часы асьветай стаялі ніжэй беларусоў, але гэты факт паказывае на высокую культуру у беларускаго народу, катораму патрэбны былі друкаваные кнігі ўжо ў тые часы, калі па ўсей Заходняй Эўропе ледзьве толькі пачынало расхадзіцца друкаванае слово.
З славянскіх народоў першые друкавалі біблію чэхі ў 1488 г., другая с чэрады беларуская Біблія друкаваная ў 1517 гаду ў Празе;
Рысунак: Адрывак Літоўскаго статуту у 1588 г.
Але самого Бога и его светую справедливость и право посполитое и сумненье свое передъ очыма маючы, тежъ роковъ николи не омешкиваючи кром великое правдивое зложное хоробы а якъ на томъ справедливе присегаю, так ми Боже поможы, А естлибы не справедливе Боже мя убій. А писаръ земъский маетъ по руску (па беларуску) литерами и словы рускими вси листы выписы и позвы писати а не иншимъ езыкомъ и словы, а присягнути маетъ на врад свой. трэцяя Краінская ў 1555 гаду. Літоўская Біблія друкавалася ў 1590 гаду ў горадзі Кенігсбэргу, Латышская ў 1587 гаду ў Рызе.
Першая беларуская Біблія перэтлумачэна была з лацінскай мовы на беларускую Францішкам Скорынай с Полацка. Відаць тагочасная Кракоўская беларуская друкарня была за мала для друкаваньня Бібліі, дзеля таго Скорына паехаў друкаваць яе ажно ў Чэшскую Прагу, гдзе і пачаў друк ў 1517 гаду, а працаваў там да 1520 года. Тымчасам у Вільні стараньнем Бабіча, бурмістра гор. Вільні, заложэна была вялікая друкарня. Тады Скорына вярнуўся ў Вільню і тут ўжо дакончыў друк Бібліі у 1525 гаду.
Апрача Бібліі Скорына выдаў колькі другіх ешчэ кніжок[?]: „Канонік“, „Псалтыр“ і інш.
Бабіч перэдаў сваю друкарню каля 1575 году брацьцям Мамонічам, родам з Могілева. Вядомы два браты Мамонічы: Кузьма, Віленскі бурмістр, і Лукаш, скарбны (казначэй) Вял. Кн. Літоўскаго, а так сама сын Кузьмы, Лявон, называўшый сябе каралеўскім друкаром. Ў гэтай друкарні без перэрыва друкаваліся беларускіе кніжкі аж да XVII сталецьця. Ў ёй надрукаваны быў і „Статут Літоўскі“ па беларуску пад рэдакціей знаменітаго канцлера Вел Кн. Літоўскаго, Льва Сапегі, і многа розных іншых кніг. Польская друкарня ў Вільні заложэна была ў 1576 гаду—пазьней за беларускую на 51 год.
Ў XVI сталецьці беларускіе друкарні знайходзіліся ўжо шмат па якіх гарадох. Так, князь Мікалай Радзівілл Чорны залажыў у 1562 гаду беларускую друкарню ў Несьвіжы. Да старшых беларускіх друкарэнь адносяцца друкарні ў Любчы, Слуцку, пасьля ідуць друкарні ў Заслаўлі, Магілеве, Полацку, Мінску, Пінску, Заблудове, Супрасьлі, Еўі.
Што датычэ школ пры манастырах, то іншые з іх сегаюць вельмі даўных часоў, як напрыклад Туроўская школа, каторая адносіцца да самаго пачатку Туроўскай епархіі (IX сталецьця). Пасьля Смаленскіе школы былі шырока вядомы ў XI сталецьці, а побач гэтых аткрываліся з даўных часоў школы: ў Полацку—заснаваная сьв. Параскевай (Параскай), у Пінску, Мозыры, Слуцку і Мінску. З слаўных людзей, выйшоўшых з гэтых школ, вядомы: с Туроўскай школы—сьв. Кірыл; с Пінскай—Мітрофан летапісец; Слуцкай—Ерэй Еўгеній, а з Мінскай школы выводзяць пеўца аб Палку Ігора.
Пісьменство ў беларускай мове больш за ўсё развілося з другой палавіны XVI[?] сталецьця. Вышэйшые станы пачалі ўжо вучыцца польскай і лацінскай мовы, але сярэдніе станы гарадзкі і шляхоцкі пісалі, чыталі і гаварылі ў роднай сваей беларускай мове. Што асьвета была пастаўлена шырока, гэтаго даводзяць нам друкарні, каторых густа было па ўсіх кутках Беларусі. У часе рэформацкаго руху князь Мікалай Радзівілл Чорны залажыў кальвінскую гімназію у Слуцку; апрача таго аткрыліся кальвінскіе школы ў Новагрудку, Несьвіжы, Заслаўлі,Оршы. Мінску, Сьвіслочы, Шклове Вітэбску. Адначасьне з гэтым для беларусоў заложэны былі брацтвамі вучылішчы ў Вільні, Полацку, Пінску, Оршы і Мінску.
Так сталі справы прасьветы, калі ў 1569 гаду прыбылі ў Вільню Езуіты і залажылі свой коллегіум.
Рысунак: Мітрополіт Іосіф Солтан.
Рэформацкі рух шмат шырэй захапіў усю Заходнюю Эўропу, чым Беларусь. Каб змагацца з рэформаціей, адзін гішпанец Ігнат Лойоля зарганізаваў манахоў пад назовай „societatis Iesu“ або Езуітоў. Праз кароткі час Езуіты патрапілі дастаць ад Папежа розные прывілеі і сабраць грамадные грошы на сваю работу, а глаўная рэч—дабраць у свае рады людзей знатных і вучоных, каторые, будучы прыдворнымі духоўнікамі пры княжэцкіх, каралеўскіх і вялікапанскіх дварох, кіравалі суменьнем іх, і людзей, што блізка стаялі да ўраду А разам з суменьнем кіравалі і справамі гасударственымі. Самую большую увагу езуіты зверталі на маладзеж, каторую стараліся вучыць у сваіх школах; гэтак яны выховывалі сабе староннікоў у новых пакаленьнях. Ў школы свае езуіты больш за ўсё прынаджывалі сыноў людзей багатых і з значэньнем у гасударстве, каб пасьля мець як найсільнейшых староннікоў.
У год Люблінскай Уніі было выслано 5 чэлавек езуітоў і ў Вільню. Прыехаўшы ў Вільну, езуіты перш-на-перш пастараліся залажыць „колегіум“—школу для маладзежы. Але кальвіністы і лютэране моцна трымалі ў сваіх руках тагочасную асьвету, дык сперша ў езуіцкіе школы ніхто нехацеў ісьці; але пазьней, як толькі удалося сабраць першых 15 вучэнікоў, слава езуіцкай школы пачала хутка расьці. Самымі сільнымі праціўнікамі езуітоў былі кальвіністы бо гэта былі ўсё людзі вельмі вучоные. Каб асьмеяць кальвіністоў, езуіты пачалі рабіць публічные прэдстаўленьня, часам нават на рынках; ў гэтых предстаўленьнях вывадзілі на сцэну лютэраноў і кальвіністоў у самых сьмешных абразох. Прэдстаўленьня мелі аграмаднае значэньне для народу. На трэці год пасьля прыезду ў Вільню езуіты дасталі ўжо касьцёл сьв. Яна. На адбудаваньне гэтаго касьцёла яны палажылі шмат грошэй, завялі пекную музыку і добры хор, дзеля гэтаго народ усё большымі і большымі грамадамі пачаў хадзіць да езуіцкаго касьцёла і слухаць іхніе казаньня. Такім спосабам езуіты памалу расшыралі свае ўплывы на народ; чысло рэформатоў год ад года паменшалося. Не прайшло і пяці год ад прыезду езуітоў у Вільню, як яны у аднэй Вільні патрапілі ўжо навярнуць на каталіцтво каля 6 тысяч чэлавек, і паміж імі колькі знатных беларускіх родоў: Ходкевічоў, Радзівіллоў, Сапегоў і другіх.
Выходзіць, што расшырэньню каталіцтва ў Беларусі памімо волі шмат памог рэформацкі рух. Беларускіе князі і баяры з даўных часоў належалі да праваслаўнай веры,—на грунце гэтай веры праз доўгіе сталецьця злажыліся ўжо абычаі і звычаі, злажылася усходне-грэцкая традыція, бо з Грэціі ў Русь ішла праваслаўная вера. Рух рэформацкі—гэта была цэлая рэволюція ў жыцьці Беларусі, ён зрушыў з мейсца ўсе думкі, ўсе звычаі і традыціі народу, але быў лішне сухі і, можна сказаць, лішне апіраўся на адным толькі розуме людзкім, каб мог здаволіць людзей славянскаго племені, каторые, маючы буйную фантазію, жадаюць і ад веры таёмства і блеску. Зрушэные з адвечных сваіх традыцій, беларускіе баяры шукалі новай апоры. Памеж рознымі верамі ішло змаганьне на жыцьцё і на сьмерць—пабеда належала да сільнейшаго. Езуіты аказаліся сільнейшай стараной, і яны перэмагалі іншых.
Праз тры гады пасьля злучэньня Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай Жыгімонт-Аўгуст памёр. Пасьля сьмерці Жыгімонта-Аўгуста не асталося зусім патомства. Дзеля гэтаго шляхта пастанавіла выбраць сабе караля і пры гэтым раздзелілася на колькі партій. Адна з літоўска-рускіх партій хацела выбраць на пасад Фёдара, сына маскоўскаго цара, Іоана Грознаго. Глаўным староннікам Фёдара Іоановіча быў Глебовіч, каштэлян Мінскі; глаўным праціўнікам быў Ян Ходкевіч, каторы меў грамаднае значэньне ў гасударстве. А ешчэ большымі праціўнікамі былі тые з баяр, каторые уцяклі з Маскоўскаго княжества дзеля розных зьверств Іоана: князь Курбскі, Тетерын, Сарыгозін і др. Яны шырылі благіе весткі аб Іоане і наводзілі страх на ўсіх, расказываючы розные тыранства Іоана Грознаго. Фёдор быў вядомы с свайго слабаго характэру. Але Іоан ня згодзіўся пусьціць яго ў Польшчу, бо хацеў сам быць выбраным на польскаго караля. Тады шляхта на сэйме выбрала Стэфана Батораго (1576 г). Вядомая рэч, што паміж Іоанам і Баторым пры такіх варунках згоды быць не магло; абедзьве стараны прыгатаўляліся да вайны. Іоан будаваў крэпасьці пры возеры Усьвятах у тым мейсцы, гдзе рэка Улла ўліваецца ў Дзьвіну, а так сама ў Полацкім і Лепэльскім паветах пабудаваў крэпасьці Капец і Сокал. У той самы час Баторы пытаўся у шляхты на варшаўскім сэйме аб вайне з Масквой. Сэйм пастанавіў вайну. Баторы лістам паведаміў Іоана аб вайне і адначасьне прыказаў вайскам сваім зьбірацца у Сьвір, куды і сам прыехаў у пачатку 1579 году.
Рысунак: Кароль Стэфан Баторы.
Тут ён доўга надумываўся, куды пайсьці: на Пскоў, ці на Полацк? Полацк быў добра умацаваны, і яго было трудней дабыць, але Баторы пакіраваў войска на Полацк пад камандай Мікалая Радзівілла і іншых воевод. Сам Баторы з другой часьцю войска паехаў на Дзісну.
Полацк з даўных часоў славіўся моцнымі сваімі замкамі, а было іх тады ў Полацку два: верхні—астрог і ніжні—стрэльцоўскі замок. Такім спосабам Полацк складаўся с трох часьцей: верхняго і ніжняго замка і самога гораду, званаго Заполоцьцем. Асада пачалася ў пачатках серпня з стараны Заполоцьця. Маскоўскае войска, ня маючы надзеі утрымацца ў гэтай часьці горада, спаліло яго і само зачынілося ў верхнім замку. Тымчасам Баторы рабіў падкопы, каторые давёў да самай Полоты, не перэстаючы стрэляць з гармат. Асада была надта трудная. С прычыны мокрай восені не было нігдзе сухога мейсца, нават у каралеўскай палатцы; рэкі, вельмі шырока разліўшыся, залівалі падкопы. Абозы с харчамі танулі у гразі, коні здыхалі ад змогі і голаду, а і войску Батораго часта прыходзілося галадаць. Маскоўскае войска сьмела баранілося, і не было надзеі скора дабыць горад. Баторы вызваў тады ахвотнікоў, каторые бы згодзіліся узлезьці на прыткую гару і падпаліць сьцены крэпасьці, абецуючы ім за гэта багатые награды. Доўга мучыліся ахвотнікі, але ў канцы ім пашанцавало: наступіла пекная сухая пагода. С пылаючымі смалякамі кінуліся яны да сьцен крэпасьці; нога[?] іх было пабіто, але іншые дайшлі, і скора запалілася частка сьцены, каторая гарэла ўсю ноч і дзень, ня гледзячы на тое, што з сярэдзіны ад пажару бараніліся, як мага. У сьцене зрабіўся праход.
Рысунак: Плян гор. Полоцка з XVI сталецьця.
З даўных часоў стары Полацк шырока славіўся сваім багацтвам, таргоўляй і нялічэнымі скарбамі сваіх цэрквей. Ведало аб гэтым і вэнгерскае войска, каторае памагало Батораму. Вось вэнгры, бяз ведама караля, пастанавілі ўварвацца ў Полацку ночы, каб награбіць сабе рознаго багацтва. Як ураілі, так і зрабілі: а паўночы падняліся, падкраліся, кінуліся праз пылаючую сьцену ў замок і спаткаліся з выстрэламі усіх гармат разам. Маскоўскае войска чэкало напасьці з гэтаго пралому і прыгатавало тут шмат гармат. Зрабілася агульная трывога ў ночы, засыпаные агнём і кулямі вэнгры ўсёж-такі ламаліся і ўламаліся у крэпасьць. Сам кароль быў пры гэтай бітве, стараючыся завясьці хоць які небудзь парадак. Маскоўцы адбілі напасць, згасілі пажар у крэпасьці, але непрыяцель зрабіў новые акопы, ужо шмат бліжэй да сьцен, і адгэтуль ізноў паліў сьцены. Ешчэ колькі дзён бараніліся Маскоўцы, душачыся ад дыму і жару, але, змучэные ў канец, здаліся. Кароль абецаў тым, каторые захочуць вярнуцца ў Маскоўшчыну, вольны праезд, а хто захочэ астацца – вольнае жыцьцё на мейсцы. Пры выходзе Маскоўскіх войск с Полацка, сам кароль дагледаў за тым, каб не сталося якой крыўды Маскоўскаму войску.
Ня лёгка прыйшлося Батораму заваеваць Полацк. Храбра баранілося маскоўскае войска ў крэпасьці, выказываючы не мала адвагі. А больш за ўсё затрудняў вайну недахват харчоў для войска. Харчы можна было дастаць толькі Дзьвіной са стараны Дзісны, бо ўвесь край больш чым на 50 вёрст кругом Полацка выгледаў на лесную пустыню. За 17 гадоў княжэньня Іоановаго ў Полацкай зямлі на тых мейсцах, гдзе калісь былі нівы, вырос лес. Так сама са стараны Пскова і Лук больш чым на 25 міль была лесная пустыня з руінамі вёсак і попелішчамі мястэчак. Да гэтаго не мала прашкаджалі асенніе растопы.
Як толькі выступіло Маскоўскае войска з гораду, пачаўся грабеж. Асабліва ласымі былі на Полацкіе багацтвы вэнгры, каторые чулі аб залатых рызах, засеяных дарагімі каменьнямі, на іконах у Полацкіх цэрквах. Тым часам яны ашукаліся. Ўсе Полацкіе багацтвы даўно ўжо Іоан вывёз у Маскву. Дзеля гэтаго салдаты стараліся са злосьці зніштожыць усё, чаго ня можна было ўзяць с сабой. У часе гэтаго грабежа прапала аграмадная кніжніца (бібліотэка), ў каторай знаходзілося вельмі многа рэдкіх летапісей і рукопісоў цэнных, нават перэклады сьв. пісаньня, пісаные рукой братоў Кірыла і Мефодія, апостолоў славянскіх. Іншые кажуць, што там загінула ў той час і летапісь Крывічанско-Полацкай зямлі.
Баторы даў шмат розных прывілеёў зруйнаванаму Полацку, ў тым ліку і праваслаўным жыцелём Полацка.
Пасьля ўзяты былі крэпасьці Маскоўскаго князя Сокол і Суша. Іоан, убачыўшы, што не дасць рады з Баторым, у 1582 гаду згодзіўся на замірэньне на 10 год. Уся Лівонія, Полацк і Веліж асталіся за Баторым.
Ў 1498 гаду ў Полацку быў пабудаваны манастыр для бэрнардыноў. Калі Іоан дабыў Полацка, ён зруйнаваў гэты манастыр. Баторы, пры каторым у часе вайны было ў абозе колькі чэлавек езуітоў, за іхнюю помач раненым залажыў для іх касьцёл, „колегіум“ і і манастыр у Полацку. А каб забеспечыць ім і будучыну, Баторы аддаў езуітам каля 400 розных сяліб, каторые належалі даўней да праваслаўных манастыроў. Такім парадкам будучына езуіцкаго колегіума і манастыра была зусім забеспечэна. Першым рэктарам у Полацкім езуіцкім колегіуме быў вядомы прамоўца і патрыот польскі, Пётр Скарга.
Умацаваўшыся ў Полацку, сэрцы Беларусі, езуіты борзда пачалі шырыць каталіцтво ў гэтым краю. Работа была вельмі цяжкая. Сперша езуіты спатыкалі на кожным кроку прашкоды ў сваей рабоце. У самым Полацку езуіты спаткаліся з моцным атпорам як са стараны праваслаўных, так і са стараны кальвіністоў. Воевода Полацкі Дорогостайскі, шчыры кальвініст, як мага прашкаджаў езуітам. Баторы патураў ім, але ў той-жэ самы час пільнаваўся справедлівасьці ў справах веры і, прызнаючы шырокую свабоду суменьня, не дапускаў, каб за веру адны людзі прыціскалі другіх. Баторы ведаў, што іначэй кіраваць гасударствам, у каторым было колькі розных вер, ня можна. Езуіты сперша думалі, карыстаючы с пабед Батораго над Масквой, навярнуць на каталіцтво і маскоўскае царство, а прынамсі зрабіць цэркоўную Унію з Масквой, але думку гэту ім не удалося правясьці ў жыцьцё. Дый самі езуіты хутка зразумелі, што навярнуць на каталіцтво Маскоўскае Царство ніяк нельга; затое яны бачылі падатны грунт для Уніі цэрквей у Беларусі. Цяжка было зьвярнуць на каталіцтво сперша нават баярство і шляхту; з шляхты перэходзілі ў каталіцтво толькі кальвіністы і лютэране. Баярство і шляхта беларуская, каторая не пайшла за рэформацкім рухам, не квапілася перэменяць веру, бо карыстала з усіх правоў, як і каталікі. Праўда, вышэйшые становішчы ў гасударстве раздаваў кароль сваей ўласьцю і пры гэтым мог абмінуць некаталікоў, але дробные баяры і шляхта і так ніколі сэнаторскіх мейсц не займалі, дык і з гэтай прычыны не было патрэбы перэменяць веру. Затое праваслаўнае духавенство відзело ў каталіцтве небеспечных для сябе праціўнікоў, бо каталіцкая цэрква была лепш організована. Памалу пачыналося і расло змаганьне за веру, ў каторым не малую вагу мелі станы нешляхоцкіе: мешчане і селяне. Папом мог стацца кожны, як мешчанін, так і селянін. Ведамосьці, патрэбные для духоўнаго стану, праваслаўным лягчэй было здабыць, бо ня трэба было вучыцца лаціны і другіх навук; хватало умець чытаць па славянску і знаць абрады, каб стацца праваслаўным сьвяшчэнікам. Дзеля гэтаго праваслаўнае беларускае духавенство не аддзелялося ад свайго народу, бо яно выходзіло з гэтаго-ж самаго народу і было з ім моцна зьвязано, да таго і 500-летняя праваслаўная традыція ў самым народзе была вялікай сілай.
Рысунак: Гара Батораго ў Белавежскай пушчы.
Добра ўцямілі ўсе гэтые варункі езуіты і вось, заместа наварачываць беларусоў адразу на каталіцтво, паднялі ізноў думку аб цэркоўнай Уніі з Рымам. Польскі езуіт Пётр Скарга, падхваціўшы думку аб Уніі, напісаў і выдаў кніжку „Аб еднасьці цэркві Божай“ (1577 г.), ў каторай даводзій, што у той час, калі Володзімір, князь Кіеўскі, прыймаў хрысьціянство, патрыарх Константынопольскі Сьв. Ігнат быў у еднасьці з Рымам, дык значыць і новая цэрква ў Русі нарадзілася і жыла ў еднасьці з Рымам праз доўгіе часы. Калі ў 1054 гаду константынопольскі патрыарх Міхаіл Цэруляры аддзяліўся саўсім ад Рыму (гэта другі раз, а першы разрыў з Рымам быў пры патрыарху Фотію, але пасьля цэрквы ізноў зьедналіся), Русь адмовілася прызнаць раздзел гэты. А Ярослаў Вялікі, князь Кіеўскі, гасьціў у сябе Рымскіх паслоў, каторые кінуўшы пракляцьце на М. Цэруляраго варочаліся ў Рым.
Баторы кіраваўся да таго, каб с Польшчы зрабіць моцнае гасударство, а гэта магло быць толькі тады, калі-б ва ўсім гасударстве была адна вера, дзеля гэтаго ён вельмі спагадаў думкам аб цэркоўнай уніі. Але канца гэтай справы не дачэкаўся, бо ў 1586 гаду памёр (ў Гродне). Пасьля сьмерці Батораго Сэйм выбраў за польскаго караля швэдзкаго каралевіча Жыгімонта Вазу (каторы лічыўся ў Польшы III, а ў Літве і Русі IV). Жыгімонт IV быў чэлавекам недальназоркім; будучы сам каталіком, спагадаў каталіцтву і пазваляў пануючай веры рабіць крыўду другім верам—асабліва праваслаўнай Сельскі народ, каторы не належаў да рэформацкаго руху, моцна пачуў крыўду, якая рабілася яму. Знайшоўшы падмогу ў мешчанах, селяне пачалі злучацца у брацтвы для абароны сваей веры.
Рысунак: Багдан Стэткевіч.
Пачатак брацтв у Беларусі сегае цаганскіх[?] часоў. Спачатку гэта сабе скромные сельскіе і гарадзкіе організаціі, найбольш рэмесьленые і профэсіональные, але, калі пачаўся рэформацкі рух, ён захапіў і гэтые брацкіе організаціі, каторые пачулі патрэбу навукі. Пад націскам каталіцтва пачаў гэты рух што раз шырэй разрастацца. Да брацтвоў прылучаліся і людзі іншых станоў, дый за брацкім банкетным сталом заседалі разам князі і баяры, мешчане і простые селяне. Гэта збліжало людзей розных станоў у змаганьці проці агульнаго іх ворага. Бачучы крыўду сваей веры, сільные людзі с князёў і баяр узялі апеку над ёй у свае рукі, да чаго немала памагалі тые шырокіе правы, з якіх яны карысталі ў Польскай Рэчы-посполітай, і тое значэньне, якое іншые з іх мелі ў гасударстве.
Перш-на-перш трэба было даць вышэйшую асьвету праваслаўнаму духавенству, каторае, як мы казалі, найболш ня мело ніакіх высокіх навук. Сьвецкіе людзі з вышэйшых станоў бачылі той недахват культуры праваслаўнаго духавенства і стараліся даць якую небудзь раду. Больш за ўсіх палажыў працы каля асьветы праваслаўнаго духавенства князь Константін Острожскі,—як мы ўжо ведаем, найбагацейшы чэлавек ня толькі серэд князёў і паноў рускіх, але і польскіх. Ён першы стараўся даць гэту вышэйшую асьвету духавенству і дзеля гэтаго залажыў у горадзі Острогу духоўную акадэмію. Ня хочучы браць прафэсароў спамеж каталікоў, ён выпісываў з вялікім коштам прафэсароў з Грэціі і Немеччыны. Апрача школы князь Острожскі заснаваў абшырную бібліотэку і друкарню. Драбнейшая шляхта, ступаючы па сьледох мешчан і селянства, так сама пачала працаваць для національнай і рэлігійнай справы, патураючы Острожскаму.
Дзеля гэтаго, што гасударственая вера была каталіцкая, справай праваслаўнай веры павінно было заняцца само грамадзянство. Апеку над цэрквамі бралі або прыватные людзі, або цэлые організаціі—брацтвы, і такая апека называлася патронатам. Князь Острожскі быў патронам больш чым 600 цэрквей. Гдзе не было багатаго патрона, там апекаваліся ёй усе, хто жыў у гэтым прыходзе, і ўвесь прыход састаўляў брацтво. Праз кароткі час усё праваслаўнае населеньне нашаго краю было злучэно у брацтвы, каторые знасіліся памеж сабой праз выбарных дэпутатоў і адны-адным чым мага памагалі. Пад канец XVI сталецьця брацтвы гэтые дайшлі вялікай сілы і багацтва; багатшые спамеж братчыкоў атпісывалі часта грамадные грошы на патрэбы брацтвоў. Ў тым часе брацтвы былі едзінымі моцнымі грамадзянскімі організаціямі, каторые кіраваліся неадступна да аднэй супольнай мэты. Чысло іх з году ў год павелічывалося; кожнае брацтво мело сваіх папоў, сваю касу, сваю цэркву, а нават право патронату над колькімі цэрквамі і манастырамі. Члены брацтва сходзіліся ў назначэные дні на агульные сабраньня і там, разабраўшы справы свайго брацтва, перэходзілі да агульных спраў цэрквы. Рэмесьнікі, купцы, селяне і баяры разам раіліся, як паправіць абычаі, шырыць асьвету і так д. Ад слоў прыйшло да жывой працы. Брацтво віленскае скора ўжо мело свае школы, друкарні, сваіх прамоўцоў і вучыцелёў, выпісаных з заграніцы.
У ўсіх вялікшых брацтвах па гарадох і ў багацейшых манастырох меж братчыкамі знайшліся людзі энэргічные, разумные і вучоные, каторые кіравалі ўсей брацкай работай. Яны браліся за перо і друкарскі станок, каторы стаў найбольшым аружжэм ў іх руках. Два магнаты: Ходкевіч і Острожскі не мала прычыніліся да расшырэньня друкарэнь у Беларусі. Сперша выдаўніцкая праца брацтв агранічывалася друкаваньнем богаслужэбных кніг. Друкавалі так сама і пісаньня сьв. айцоў цэрквы, перэкладаючы іх на беларускую мову.
Рысунак: Грыгоры Ходкевіч.
Разгон рэформацкаго руху пад канец XVI века пачынае слабець; адначасьне з гэтым і змаганьне памеж праваслаўем і каталіцтвам высовывае як з аднэй, так і з другой стараны шчырых староннікоў той, або другой рэлігіі, хаця побоч з гэтым людзі спакойнаго характэру гатовы былі заўсягды мірыцца Так памалу расла партія, жадаўшая міру. На грунце тае рэакціі, якая што раз шырэй разрастаецца ў гэтым часе меж грамадзянствам, катораму да сьмерці здакучылі безканечные споры і сваркі за веру, вырастала і думка аб рэлігійнай Уніі. У лоне самой праваслаўнай цэркві ў Беларусі ішло змаганьне памеж брацтвамі і вышэйшым духавенствам. Брацтвы часта загледалі ў прыватнае жыцьцё владык, а важнейшые брацтвы, зацьверджэные константінопольскім патрыархам, мелі права нават пазываць владык на свой брацкі суд. Палажэньне вышэйшаго праваслаўнаго духавенства станавілося трудным. Галава ўсей праваслаўнай цэрквы, патрыарх, каторы жыў у Константынополі пад ўласьцю турэцкаго Султана, павінен быў плаціць вялікіе падаткі турэцкаму ўраду (правіцельству), а дзеля гэтаго яму патрэбны былі грошы, і за імі пасылаў ён у Русь. Патрыаршые пасланцы часам накладалі высокіе платы на Рускіх владык, каторые самі па сабе не былі людзьмі багатымі, і ім гэта было немалым цежарам. А ў той-жэ самы час владыка, галава мейсцовай цэрквы, быў залежны ад простых селян і рэмесьнікоў, каторые праз сваіх дэпутатоў на саборы выказывалі публічна недастаткі і віны владык, пісалі даносы патрыарху. Гэта залежнасьць духавенства ад прыватных людзей зьявілася ў Беларусі не раптам, а была старой формай заходна рускай цэрквы, ды толькі цяпер усе гэтые „посполітые“ людзі з брацтвоў пачалі шырока карыстаць з свайго права. У той-жэ самы час езуіт Скарга выказываў у сваей кнізе, што біскуп (владыка)—гэта просты пасрэднік памеж Богам і людзьмі, за каторым сьвецкіе людзі павінны ісьці, як авечкі за пастырам, і недапускаць нават думкі аб кантролі над галавой цэрквы. Такіе думкі падабаліся владыкам. Думка цэркоўнай Уніі, як ўжо вышэй было сказано, натуральна вырастала з злажыўшагося палажэньня ў Русі. Такі вядомы стоўп і апора праваслаўя, як князь Острожскі, шчыра думаў у сваім часе аб цэркоўнай Уніі. Толькі прычына, па каторай Острожскі хацеў Уніі цэрквей, розьнілася ад тых прычын, якіе мелі на гэта праваслаўные заходна-рускіе владыкі. Думкі Острожскаго, як можна ўбачыць з сэймоваго змаганьня шляхты за унію, падтрымывае і віднейшае баярство. Прычынай прыхільнасьці да уніі цэрквей для Острожскаго і яго староннікоў была думка аб моцнай національнай цэркві, каторая, збліжаючыся да Заходняй Эўропы, гэтым самым, магла бы стапіць у сабе ўсе рэформацкіе сэкты і забеспечыцца проці работы Украінско-беларускай езуітоў. Праваслаўные ў Беларусі нераз лучыліся з рэформатамі, каб змагацца проці каталіцтва. Такім спосабам мы бачым у справе Уніі два кірункі: адзін—вышэйшаго духавенства, каторае жадало незалежнасьці ад сьвецкай ўласьці, і другі кірунак—національны. Першы кірунак мэтай сваей меў больш асабістую карысць і гатоў быў на ўсё; другі стаяў на національным грунце і, калі рабіў уступкі, то трэбаваў і сабе уступак, і староннікі гэтаго кірунку дамагаліся яўнаго сабору с правам[?] належаць да яго людзём сьвецкім. Справай злучэньня цэрквей займаліся езуіты, і яны выбралі старану больш сабе падатную—вышэйшае духавенство, на каторым і пастанавілі апірацца, праводзячы ў жыцьцё Унію. Але езуіты моцна памыліліся, рахуючы на духавенство, бо національнае самопачуцьце жыло ў народзе, і ўвесь народ пайсьці за духавенствам ня мог, бо яно само сьведома ішло пад каманду езуітоў. Дый і князь Константін Острожскі, бачучы, што езуіты глядзяць на Унію не як на злучэньне роўнаго з роўным, стануў проці Уніі. Острожскі, калі хацеў, то хацеў Уніі, як веры гасударственай, національнай, і ня мог ніколі хацець Уніі, як перэходнай толькі ступені с праваслаўя на каталіцтво. А езуіты за справамі веры ня бачылі ніколі справы національнай.
Брэсцкая Унія 1596 года адбылася на сабраньні як староннікоў вышэйшаго духавенства, так і староннікоў партіі Острожскаго. Агульнаго сабору не было, староннікі і праціўнікі Уніі зьбіраліся і радзіліся асобна. Лічба староннікоў духавенства была не вялікая, калі прыраўнаваць яе да лічбы асоб, прыехаўшых на сабраньне праціўнікоў. Дый на сабраньне праціўнікоў зьехалося апрача духоўных шмат асоб з шляхты, дэпутатоў ад паветоў і брацтвоў. Сабраньне староннікоў Уніі абвесьціло зьеднаньне цэрквей; сабраньне-ж праціўнікоў не прызнало гэтаго зьеднаньня дзеля таго, што на зьеднаньне цэрквей народ не даваў сваей згоды, і нема пазваленьня константінопольскаго патрыарха. Абодвы саборы разьехаліся, адлучыўшы перад гэтым адзін другога ад цэрквы.
Такім спосабам ў лоне праваслаўнай Рускай цэрквы выйшло раздваеньне. Польскі ўрад стануў на старане уніятоў, прызнаўшы іх прэдставіцелямі праваслаўнай цэрквы, і аддаў уніятам ўсё цэркоўнае дабро; але у владык уніяцкіх мала было верных, і большая часьць багатых манастыроў стаяла пусткай. Тым часам праваслаўе, страціўшы сваіх мітрополітоў[?] і біскупоў, пачынае пры помачы брацтвоў кіпучую работу пад прасьветай. Гэта работа паставіла праваслаўнае грамадзянство на небывалую моральную і культурную вышыню. І вось гісторыя Заходняй Русі з гэтаго часу робіцца гісторыей народнаго руху. Культурная работа гарадзкога населеньня развіваючыся адбіваецца і на сельскім населеньні. Серад шляхты справы стаялі так: тая часьць шляхты, каторая не пайшла за рэформацкім рухам, а стуль у каталіцтво, бралася за работу ў брацтвах, была палітычнай прэдстаўніцай праваслаўя, падтрымывала праваслаўную цэркву афярамі, будавала новые манастыры. А ў той-жэ самы час шляхта, каторая не належала да брацтвоў, грамадамі перэходзіла на каталіцтво. Як гэта рабілося, што дзеці праваслаўнай шляхты рабіліся каталікамі,—можэм зразумець з аднаго дайшоўшаго да нашых часоў дакумэнту: гэта тестамэнт (атказ спадчыны) неякаго Загоровскаго, праваслаўнаго Валынскаго пана, каторы папаўся ў няволю к татарам і з Крыму рабіў распараджэньня сваім дабром. Загороўскі горача просіць апекуноў паклапаціцца, каб дзеці яго „не забыліся свайго рускаго пісьма, сваей мовы, чэсных і пакорных звычаёў і веры“, але разам с тым ён просіць паслаць іх у Вільню да езуітоў дзеля таго, што „хваляць тамачніе школы“, і хочэ, каб дзеці асталіся у езуітоў, не выходзячы з школы праз сем гадоў, бо толькі такім спосабам могуць яны „адполеровацца“. Ня трудна зразумець, што праз сем гадоў зрабіла тая „полероўка“ з беларускай шляхты! На каталіцтво перэйшлі нават сыны Константіна Острожскаго, а ўнучка яго так шчыра спагадала каталіцтву, што для пашырэньня яго крыўдзіла нават праваслаўных. Памалу шляхта пакідае ўсё роднае, беларускае, забывае аб справе національнай, мейсцо каторай займае справа шляхоцтва.
Рысунак: Мелетій Смотрыцкі.
Так злівалася беларуская шляхта с польскай, адрываючыся ад роднай глебы, станавілася чужой у родным краю, памірала для національнай справы. Гэту сьмерць пекна апісаў Мелетій Смотрыцкі ў 1610 гаду у кнізе „Ѳриносъ“ (Лямэнт Усходняй Цэрквы): „Гдзе цяпер той безцэнны камень, каторы насіла я разам з другімі брылянтамі на маей галавэ у вянку, як сонцэ між зор, — гдзе цяпер дом князей Острожскіх? Гдзе і другіе бязцэнные каменьня венка майго, слаўные роды рускіх князёў, мае шафіры і дыямэнты: князі Слуцкіе, Заслаўскіе, Збаражскіе, Вішневецкіе, Сангушкі?.. (вылічае ешчэ 42 знатные роды). Вы, злые людзі, (рэнэгацтвам сваім) абнажылі мяне з гэтай дарагой рызы маей і цяпер насьмехаецеся над бязмоцным целам маім, с катораго аднако вы ўсе выйшлі. Але памятайце: праклят той, хто аткрывае нагату маткі сваей! Пракляты будзеце і вы ўсе, каторые насьмехаецеся з гэтаго. Прыйдзе час, што ўсе вы паўстыдаецеся спраў сваіх“!
Асталіся на варце народнай справы „толькі з худых і неслаўных“.
Але „худые і неслаўные“ з шляхты ўсёж-такі былі шляхтай і мелі палітычную сілу, мелі голас сказаць на сэйме сваё «Veto» (нехачу, не пазваляю). Дзеля гэтаго, ня гледзячы на фанатычнае настраеньне і аграмадную сілу каталіцкай партіі, сэйм ня мог выдаць ніводнаго закону проці праваслаўя. Калі быў зьдзек, то быў ён не с права, але з сілы.
Для лепшай характэрыстыкі часоў і людзей канца XVI сталецьця не малую вагу мае ніжэй надрукаваная мова каштэляна (паветовы даўнейшы чын) Смаленскаго, Мелешкі каторую ён казаў па беларуску на Сэйме ў Варшаве ў 1589 гаду за караля Жыгімонта III.
„Найяснейшы, Міласьцівы Каралю і на мяне ласкавые Панове Браця!
„Выехаўшы з дому Богу есьмы я помаліў каб к вам здороў прыехаў, ды і вашу міласць здаровых агледаў, ды і прывітаў.
„Прышло мне з вамі радзіці, а я па гэтакіх зьездах ніколі не бываў і з Каралём Яго Міласьцію ніколі не заседаў; толкі за пакойнікоў Князёў нашых (тых) каторые каралевалі, (і тых) што воеводамі бывалі. Сэнтэнціі гэтых не бывало, па просту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі не зналі, а у рот праўдаю як солей у вочы кідывалі.
„Скора-ж каралі больш немцоў чым нас улюбілі, зараз што старые, нашые, сабралі то ўсё немцом раздалі.
„Нашые гаспадары, проч Жыгімонта Аўгуста Караля (таго нечэга і ў людзі лічыці) бо той Подлясе і Валынь вынішчыў Ляхам менючыся. Але Жыгімонта перваго салодкая памяць Яго! бо той немцоў як сабак нелюбіў і ляхоў з іх хітросьцею вельмі нелюбіў. А Літву і Русь нашу любіцельно мілаваў і гараздо лепш нашые за яго меваліся, хаця ў так дарагіх сьвітах не хаджывалі. Другіе без нагавіц як Бэрнардыны гулялі, а сарочкі аж да костак, а шапкі аж да самаго паяса нашывалі... Дай Божэ ізноў такой гадзіны даждаці і цяпер. Я сам калі па дамоваму убіраюся то Еймосць пані Мсціслаўская, малжонка мая нацешыціся і наглядзеціся на мяне ня можэць.
„Надта, ужо агледзімося на усё тое Мілосцівые Панове Брацьця і на тую нужду нямецкую штуку што наброілі. А калі-ж то у іх бывало?—Ў сукнях перэстых ходзяць, а грашэй без чысла маюць—а што гарадоў і мест дзержаць то не хыхі! да вун як і замешаліся, і па польску з намі усе гараздо умеюць гаварыці і ўсё ліхое каралём Панам і Рэчыпосполітай як тут было баламуцяць. А калі сам немчыно ідзе ці жэна яго паступае, то церэз скурку скрыпіць, шелясьціць і дарагім піжмам воняець. Калі-ж да цябе панічык прыедзе, частуй-жэ яго дастаткам, да ешчэ і жонку сваю подле яго пасадзі—а ён сядзіць як бес надуўшыся, маркуець, шапкай ці капелюшом перэкрыўляець і з жонкаю нашэптываець ды і ў далоньку скрабець. Ды калі-ж бы гэтакога чорта кулаком у морду, ці па ліцам, ці па хрыпце так, каб король Яго Міласць ня слухаў, нехай бы морды такой паганай не надымаў.
„Помню я караля Гэнрыка, каторы з заморскай і нямецкай стараны быў, ды зразумеў што мы Яму ня многа давалі шебункаваці, а Немцы яго не вельмі перэкрыковалі, так і ён пазнаўшы што то не штука, ды і сам нікому не аказаўшыся проч паехаў аж у сваю старонку, аж за морэ скікнуў.
„Кажучы праўду, не так вінават кароль, як гэтые радные баламуты, што пры ём сідзяць ды круцяць.. Многа тутака такіх ёсць што хоць нашая костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе.
Тые што нас дзеруць і губяць, а за іх баламутнямі нашынец пажывіціся ня можэць. Рэчыпосполітую губяць і Валынь з Падлясем прапаў. Знаю! нам прыступіло што ходзім як падварэные, бо ся іх боімо і праўды ня мовімо, ешчэ з пахлебнымі языкамі патаківаемо. А калі-б гэтакого беса кулаком у морду, забыў бы другі муціці. „І то міласцівые Панове не малая шкода: слугі хаваемо Ляхі. Давай-жэ яму сукню хвален—дыфзоваю, карміж яго сласна (ласа) а з іх службы ніякай немаш; і толькі убраўшыся на высокіх падкоўках до дзевак дыбле, з вялікаго куфля трубіць. Ты пане за стол, а слуга сабе за стол—ты боршчык, а слуга лях, на пакутніку штуку мяса—ты за фляшу, а ён за другую, а калі слаба дзержыш то ён і з рук вырве; толькі пільнуе скора з дому ты, то ён маўчком прыгэсціцца табе да жонкі; і такога чортопалоха з немцамі выгнаці, што да нас ўлезьлі праціўко праву нашаму..
„О старожытные нашы паклоны (падаткі) Смоленскіе прэдзірайце вочы, лепш чым о Інфлянты, бо тые мечнікі (маскалі) як ўлезуць, то іх і зублём ня выкурыш, як пчолы ад мёду.
„То ўсе погаварылі есьмо аб розных утратах нашых а і гэта не малая штука: коні дрыганты на стайні хаваці—давай-жэ ім і ў лето і ў зіме авёс і сено—падсцілай-жэ іх што ноч—хавай-жэ для іх слугу-ляха конюшаго і машталера, а з іх ніякоі службы не пытай, а колі-ж ешчэ Лях як жэрэбец будзе ржаць каля дзевок як дрыгант каля кабыл; прыміж к яму двох літвіноў на страж, бо і сам дідко не ўпільнуе.
„І то на сьвеце дурніна—гадзіннікі нам меці: мне прытрапілося на тандэнце ў Кіеве купіці; далісьмо за яго тры капы грошэй, а як есьмо да Вільна на направу паслалі, ажно на пятую капу круціць злодзей заморшчык. Добры то наш гадзіннік пятух! што нехібне, а паўночы кукаракуе! І то вельмі страшная шкода гологудзкіе куры хаваці, іх дастаткам вялікім жывіці і нные пташкі смажыці. Торты гэтые цынамонам мігдаламі багато цукроваці. А за маей памяці прысмакоў гэтых не бывало. Добрая была гуска з грыбкамі, качка з перчыкам, пячонка з цыбулей ці з чэснаком, а калі на перэпышные дастаткі каша рыжовая з шафранам. Віна вэнгерскаго не зажывалі перэдтым малмазію скромна півалі, мядок і гарэлочку дзюбалі—але грошы поддастаткам мевалі, муры сільные муравалі і вайну слаўную крэпко і лепш дзержалі як цяпер.
„І то не до рэчы. Ў багатых сукнях пані ходзяць; не зналі перэд тым гэтых португалі ці фортугалі!..—а падалок рухаецца а каля падалка чэпляецца, а дваранін у ножку як сокал загледае, каб гдзе шчупнуці салодкаго мяса. Тож я радзіў бы нехай беьежонкі нашые ў запінаные даўные убіраліся казакіны, шнурованые—на задзе насілі распоркі, а к таму каб з немецка зарывалі плюдрыкі, не так бы хутко охотнікі мілостные любіцельну скрадывалі брэдню. А цяпер, хаця з рогатыною на ваці стой ў жывые вочы, такога беса не упільнуеш!...
„Далей а чым з вамі радзіці незнаю. То Вашай Міласьці прыпамінаю каб заўсёды (колькі) сэнатароў і (паноў польскіх, толькі і) Літоўскіх пры каралі Яго Міласьці было.
„(Мо) быўбы і я, толькі каралеўшчыны не маю, бо перэд другімі не ухапіў.
„А што есьмо казалі ўсё праўда.
„А Уршулю королеўну (дачку) Яго Міласьці, міленько у ручку цалуем, як (і) другіе малодшые сэнаторчыкі. Не дзівіцесе Панове Браце!—Век вяком сказывае: — „сівізна ў барадзе і чорт у ледзьвях за паясом“— а —„харошае віданьне кусіць“.
„Ня толька у Смаленску, але і ў Мозыру увесь павет а тым даўно радзіў, кагоб мудраго да вас на той зьезд (сэйм) к той сэнтэнціі выправіці.—Мяне вядомаго тых спраў да Вашай Міласьці (паслалі) і каб Господзь Бог даў умеці перэд каралём Яго Міласцею і Вамі Панове Браця, адкрыці нашые рады.
„(Нехай) сказаўбы хто з вас лепш, толькі не баламуцячы і я на том перэстану.