Предисловие и материалы к истории: белорусский оригинал
Зачем написана книга и почему автор касается церковных споров; список из восемнадцати русских, украинских и польских пособий, по которым она составлена. С. III-IV. Белорусский текст в правописании издания 1910 года.
Прадмова
Гісторыя—гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу. І нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць с фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важны, гісторыя наша багата: «жатва многа, а дѣлатель мало», як кажэ сьвятое пісаньне. Поле пустое, бо сыны бацькоўшчыны нашай к чужым у найміты пайшлі, чужые гумны і засекі багацяць!
Беручыся пісаць кароткі гэты нарыс гісторыі нашай, ня меў я змогі даць навучны твор, плод доўгіх навуковых досьледоў,—даў тое, на што было маей змогі: сабраў з расейскіх, польскіх ды украінскіх гісторыкоў тое, што мне вядома было аб гісторыі нашаго краю і народу, злажыўшы ў парадак, які кожнаму здарэньню вызначыло само жыцьцё.
Працу гэту ахвярую сыном маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькоўшчыны у сваей роднай мове. Для вучоных новаго німа тут нічога; ўсё, што сказана тут, знойдуць яны параскіданае у працах аўтароў, спісок каторых падаю ніжэй. Адно толькі пазволіў я сабе: некаторые здарэньня асудзіць па свойму з становішча карысьцей і шкод беларускаго народу.
Рэлігійную справу прыйшлося закрануць дзеля таго, што гісторыя наша XVI і XVII сталецьцёў, як і жыцьцё народнае, выціснутае з усюль, замкнулося ў цэркоўных брацтвах, і брацтвы гэтые насілі адценак яўна національны беларускі: ў іх адбывалося змаганьне за веру і націю. Гэтые сталецьця—гэта час па-рэформацкай рэакціі; ва ўсей Эўропе выціснулі яны клейно фанатызму, не абыйшлося без яго і у нас. Вось, калі прыйшлося мне закрануць гэту балячку, то асуджаю я тут тагдышніе часы, а не інстытуціі і людзей
Аўтор.
Матэр'ялы да гісторыі
- Акты Зап. Россіі.
- Аркас. Істория Украіни-Русі. СПБ. 1908 г.
- Батюшковъ. Бѣлоруссія и Литва СПБ. 1890 г.
- Грушевскій. Очеркъ исторіи Украинскаго Народа СПБ. 1904 г.
- Gorzycki. Zarys społecznej historyi państwa Polskiego. Lwów 1901.
- Guepin. Żywot sw. Iozefeta Kuncewicza. Lwów 1907.
- Довнаръ-Запольскій. Очеркъ исторіи Кривичской и Дреговичской земель. Кіевъ 1891.
- Живописная Россія. Т. III СПБ. 1892. (Стацьці Кіркора).
- Ефименко. Исторія Украінскаго Народа. СПБ. 1906.
- Кояловичъ. Чтенія по исторіи Западной Россіи СПБ. 1884.
- Карскій. Бѣлоруссы Т. I, Вильна 1904 и Т. II.
- Kubala. Szkice Historyczne T. I i II. Kraków 1896.
- Начеркъ Исторіи Уніи рускої церкви зъ Рымомъ Львовъ 1896.
- Пыпинъ. Исторія русской этнографіи. СПБ. 1892.
- Россія. Полное географическое описаніе нашего отечества подъ редакціей Семёнова. Т. IX. СПБ. 1905
- Szajnocha. Dwa lata naszych dziejów 1646—1648.
- Турчиновичъ. Обозрѣніе исторіи Бѣлоруссіи. СПБ. 1857.
- Czarkowski. Dzieje w Polsce, Litwie i na Rusi. Warszawa 1860.