Br
Брестчина
Производит · Предлагает · Приглашает
Брестчина: люди, места, экономика и наследие
Путеводитель по западному региону Беларуси

Палац Радзівілаў (в. Паланэчка, Баранавіцкі раён)

Выгляд з боку пад'езда. Палац пабудаваны ў стылі ампір у пачатку XIX ст. Цэнтральны двухпавярховы корпус з ашклёнымі галерэямі злучаны з бакавымі аднапавярховымі флігелямі. Цэнтральны рызаліт крапаваны пілястрамі-гермамі, у франтоне фамільны герб. На другім плане пейзажны парк. Палац захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876 г. надпіс: «Паланэчка 18 ліпеня. Князь Мікалай Радзівіл. Губ. Мінская».