Сядзіба (в. Туганавічы, Баранавіцкі раён)
Выгляд гранёнай альтанкі на пагорку сярод пейзажнага парку, на другім плане флігель. Сядзіба не захавалася. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876 г. надпіс: «Туганавічы. Бяроза, пасаджаная рукамі Міцкевіча, і камень, на якім ён сядзеў. Уласнасць Марыі з Верашчакаў Путкамераў».