Br
Брестчина
Производит · Предлагает · Приглашает
Брестчина: люди, места, экономика и наследие
Путеводитель по западному региону Беларуси

Сядзіба (в. Старыя Пескі, Бярозаўскі раён)

Выгляд з боку воз. Чорнае. Дом пабудаваны на мяжы XVIII-XIX ст. ў стылі класіцызму ў маёнтку графаў Пуслоўскіх. Аднапавярховы будынак з чатырохкалонным ганкам; з правага боку фрагмент двухпавярховай афіцыны з купалам і дабудаванай аранжарэяй («павільён руж»), з левага боку вятрак. Вакол пейзажны парк, які захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным сепіяй і акварэллю малюнку надпіс: «Пескі 8 сакавіка 1865. Губ. Гродзенская. Сядзіба».