Сядзіба Ордаў (в. Варацэвічы, Іванаўскі раён)
Выгляд з боку пад'езда. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. пад уплывам стыляў барока i класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам i мансардай пад трохвугольным франтонам, на першым плане парадны партэр з брамай, на другім - за агароджай пейзажны парк. На літаграфіі надпіс: «Варацэвічы 14 жніўня 1860. Месца нараджэння Напалеона Орды». Сядзіба не захавалася.