Сядзіба Касцюшкаў (г. Косава, Івацэвіцкі раён)
На першым плане выгляд сядзібнага дома з рысамі стылю барока першай паловы XVIII ст. ў фальварку Мерачоўшчына - месца нараджэння кіраўніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817). У глыбіні палац графа В. Пуслоўскага ў стылі рэтраготыкі, пабудаваны у 1838 г. архітэктарамі Ф. Яшчолдам i У. Марконі. Сядзіба не захавалася, палац у руінах. Літаграфія з малюнка Н. Орды.