Сядзіба Дзяконьскіх (в. Пятровічы, Жабінкаўскі раён)
Выгляд з боку р. Мухавец. Драўляны сядзібны дом пабудаваны ў 1830-я гг. ў стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з цэнтральнай мансардай i калонным ганкам, з левага боку аднапавярховы флігель пад вальмавым дахам, драўляны свіран пад паўвальмавым дахам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася. На алоўкавым, падмаляваным сепіяй і гуашшу малюнку надпіс «Пятровічы 11 лютага 1870. Губ. Гродзенская».