Сядзіба Дзяконьскіх (в. Пятровічы, Жабінкаўскі раён)
Выгляд з боку р. Мухавец. Драўляны дом пабудаваны ў 1830-я гг. ў стылі позняга класіцызму. Аднапавярховы будынак з калонным ганкам i мансардай над ім; з левага боку аднапавярховая афіцына i гаспадарчыя пабудовы, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася. На алоўкавым, падмаляваным сепіяй i акварэллю малюнку надпіс: «Пятровічы 11 лютага 1870. Рака Мухавец. Губ. Гродзенская. Сядзіба».