Сядзіба Ажэшкаў (в. Закозель, Драгічынскі раён)
Выгляд з боку пад'езда. Драўляны аднапавярховы дом з бакавымі крыламі, з калонным порцікам па цэнтры, які завершаны ступеньчатым атыкам; на другім плане пейзажны парк. Пабудавана ў 1-й палове XIX ст. ў стылі ампір. Захавалася часткова. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю i гуашшу малюнку надпіс: «24 лютага 1863. Закозель. Губ. Гродзенская. Маёмасць Ажэшкаў».