Br
Брестчина
Производит · Предлагает · Приглашает
Брестчина: люди, места, экономика и наследие
Путеводитель по западному региону Беларуси

Сядзіба Швыкоўскіх (г. Пружаны)

Выгляд з боку пад'езда. Мураваны дом уяўляе складаную асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з рызалітамі, чатырохграннай вежай, тэрасамі i аранжарэяй. На другім плане пейзажны парк. Пабудаваны ў 1854-1875 гг. паводле праекта архітэктара Ф. М. Ланці ў стылі неарэнесанса. Сядзіба захавалася. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1861-1877 гг. надпіс: «Пружаны. Губ. Гродзенская. Маёмасць Валенція Швыкоўскага».