Фабрыка сукна (в. Парэчча, Пінскі раён)
Выгляд прамысловага комплексу ў былым фальварку Парэчча з боку р. Ясельда, які быў заснаваны А.С. Скірмунтам у 1836 г. Фабрычны комплекс уключае трохпавярховыя будынкі суконнай фабрыкі (1837), цукровага (1860) i крухмальнага заводаў з трубой (1866), бровар (1905), вакол парк рэгулярнай планіроўкі. Захаваўся будынак крухмальнага завода i парк. Літаграфія з малюнка 1864-1878 гг.