Касцёл св. Ганны і кляштар бенедыкцінцаў (в. Гарадзішча, Пінскі раён)
Барочны касцёл 1774 г. i класічная званіца, акружаныя мураванай агароджай. Кляштар заснаваны ў 1659(62) г. па фундацыі полацкага ваяводы Яна Кароля Копеца, скасаваны ў 1864(5) г. і перададзены дзяржаўнаму казначэйству. Набажэнствы адноўлены ў 1907 г., у 1910 г. адрамантаваны намаганнямі пецярбургскага адваката Алшамоўскага. Кляштар захаваўся. Літаграфія 1873-1883 гг. з малюнка Н. Орды.