Br
Брестчина
Производит · Предлагает · Приглашает
Брестчина: люди, места, экономика и наследие
Путеводитель по западному региону Беларуси

Базыльянскі манастыр (прадмесце Лешча, г. Пінск)

Выгляд з боку р. Піны. Найстаражытнейшы на Беларусі праваслаўны манастыр, вядомы з 1262 г., з XVII ст. уніяцкі. Па цэнтры драўляная Успенская царква, пабудаваная ў стылі барока ў 1746 г. Манастыр не захаваўся. Літаграфія з малюнка 1868 г., на якім надпіс: «Лешча пад Пінскам. Стары кляштар, у якім хаваўся Войшалк - сын вялікага князя літоўскага Міндоўга, праследуемы сваім дзядзькам Трайнатам».