№ 49
4 ноября 2003 г.
Алесь ЯРАСЬ
Брэсцкая «Залатая восень»
вызначыла «Сьцяну» лепшым рок-гуртам года
В НОМЕРЕ:

28 лiстапада ў кiнатэатры «Мiр» адбыўся заключны канцэрт конкурсу «Залатая восень». Гэта мерапрыемства, арганiзаванае аддзелам па справах моладзi гарвыканкама, у нашым горадзе праводзiлася ў пяты раз.
У папярэднiм туры, якi адбыўся 24 лiстапада ў гарадскiм доме культуры, прынялi ўдзел 14 калектываў, розных па ўзроўню i стылях музыкi, з якiх 5 выступiлi ў фiнале. На заключным канцэрце заля кiнатэатра была перапоўненай. У якасцi гасцей пасля конкурснай часткi выступiў перможца мiнулагодняй «Залатой восенi» — гурт «ONEGIN», якi здзiвiў неардынарнасцю сваей новай праграмы. Асаблiва запомнiлася заключная кампазiцыя, спалучыўшая ў сабе элементы рока i хiп-хопа.
Журы, якое ўзначальвала Ала Аляксандраўна Старыкевiч, загадчыца аддзела па справах моладзi Брэсцкага гарвыканкама, вызначыла прызераў конкурсу. Лепшым бас-гiтарыстам названы Нiкалайчук Андрэй з «Чорнага дразда». Аляксей Кузняцоў са «Сьцяны» атрымаў узнагароду як лепшы барабаншчык, а ветэран берасцейскай рок-тусоўкi Юры Колычаў, удзельнiк гурта «Пульсар», адзначаны як гiтарыст 1 фестывалю.
Прыз за актыўны ўдзел у конкурсе атрымаў «RAINFULL». Трэцяе месца занялi музыкi гурта «Чорны дрозд». Другiмi сталi лiрыкi каманды «Слайды». На першым месцы апынулiся крутыя хлопцы з «Пульсара».
I вось абвяшчаецца галоўны пераможца «Залатой восенi». Рок-гурт «Сьцяна» атрымлiвае Гран-Пры конкурса. Гэта быў прагназуемы поспех: iх творчая i канцэртная дзейнасць апошняга часу (прыз ад радые «Polonia» на фэсце беларускай музыкi ў Польшчы «Basowiszcza», узел у трыб`юце на «NRM» i гастролi ў Варшаве), а таксама блiскучы выступ у адборачным туры далi бясспрэчныя шанцы на перамогу.
»Залатая восень» завяршылася выступам пераможцаў фестывалю, падчас якога музыкi «Сьцяны» адыгралi на поўную моц, замацаваўшы свой поспех.
Традыцыя фестывалю будзе працягвацца. Пажадаем далейшага росту «Залатой восенi» i яе ўдзельнiкам.

Р.S. З усiх гуртоў толькi «Сьцяна» выконвае свае песнi па-беларуску.
Общество , Культура
РАЗДЕЛЫ
РУБРИКИ

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика