№ 49
4 ноября 2003 г.
Нiна МАРЧУК, Кобрынскi раён
Перазвон у iмя мiру,
веры, надзеi i шчасця
В НОМЕРЕ:

Званы даўно ўжо сталi трывалымi сiмваламi нашай роднай Беларусi.
Зусiм нядаўна веска Лелiкава Кобрынскага раёна адзначыла сваё 460-годдзе. На гэтым свяце i было абвешчана жыхарам, што iх зямляк Iван Губар, якi жыве i працуе ў Маскве дырэктарам сумеснай расiйска-германскай кампанii, ахвяраваў вялiкую суму грошай на набыцце званоў для царквы, дзе некалi яго хрысцiлi.
I вось у дзень храмавага свята — у Дзiмiтраўскую суботу — пяць званоў былi дастаўлены ў Лелiкава i ўстаноўлены ў мясцовай (шатровай з макаўкай) званiцы пры храме.
Менавiта гэтыя званы цяпер клiчуць вяскоўцаў у святочныя днi на набажэнства.
Але напачатку крыху гiсторыi. На ўсходняй ускраiне вескi Лелiкава (гэта амаль гранiца з Украiнай) у XVIII стагоддзi з дрэва была пабудавана царква з гучнай назвай — Свята-Дзiмiтраўская. А ў XIX стагоддзi перад царквой паставiлi двух`ярусную шатровую званiцу са званамi. Больш за сто гадоў людзi чулi сяточныя перазвоны мясцовага храма. Аднак да гэтай пары захаваўся толькi адзiн звон, i той з расколiнай. I захоўваўся як рэлiквiя.
Пяць званоў для Лелiкаўскага храма адлiвалi ў Мiнску, у таварыстве «Отменное литье» (на базе станкабудаўнiчага завода). Тут спатрэбiлiся немалыя намаганнi многiх людзей. Гэта i Iван Губар, i браты Уладзiмiр i Мiхаiл Шапецюкi, якiя працуюць у Мiнску, але нарадзiлiся ў Лелiкаве. Гэта клопат i старшынi мясцовага сельсавета Валянцiна Трубчыка, i асаблiва святара айца Вiктара, i ўсiх прыхаджан. Бо гэта iх руплiвыя рукi i шматлiкiя ахвяраваннi абнавiлi царкву. Цяпер яна сваiм блакiтным колерам так i прыцягвае да сябе, абяцаючы надзею на шчасце, на лепшую будучыню.
Общество , Возвышенное и земное
РАЗДЕЛЫ
РУБРИКИ

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика