Сцэнарый мітынгу
Цырымонія адкрыцця помніка ва ўрочышчы Хадасы · 4 кастрычніка 2004 года
Цырымонія адкрыцця
Урачыстасць адкрыцця помніка адбылася 4 кастрычніка 2004 года на 44-м кіламетры шашы Брэст–Масква. Сцэнарый мітынгу склаў Анатоль Бензярук. У сцэнарыі выкарыстаны вершы аўтара, В. Гадулькі і Р. Левіна (у перакладзе Р. Бензерука).
Тэкст сцэнарыя
Дыктар 1: «Парвецца павуцінка нашых сноў, / І неспакой кране жывыя сэрцы, / І адзавецца ў скронях горкі боль / Аб той трагічнай і заўчаснай смерці.»
Дыктар 2: «44-ы кіламетр шашы Брэст-Масква. Гэта адметка не толькі дарогі.»
Дыктар 1: «Трагедыі, пра якую мы даведаліся толькі цяпер; ужо звыш 60-ці гадоў.»
Дыктар 2: «Шчаслівы той, каму прызначана - / Перш чым надыдзе судны час - / Іскрынкай радасці нестрачанай / Успыхнуць - у апошні раз.»
Дыктар 1: «Кожны адчуваў, што выжыць немагчыма, / Але жыў яшчэ і жыць хацеў, / І вільготнымі ад слёз вачыма / Моўчкі ў высь пустых нябёс глядзеў.»
(Настае хвіліна маўчання. Гучыць метраном. Хвіліна маўчання.)
Удзельнікі цырымоніі
Салдаты 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна правялі раскопкі і даследаванне месца пахавання ў папярэднім годзе, што дазволіла належным чынам увекавечыць памяць аб ахвярах гэтай трагедыі Халакосту.