Дажынкавыя песні
Песні, якімі адзначалі заканчэнне жніва
У нас сёння дажыначкі
У нас сёння дажыначкі,
Гаспадар дасць гарэлачкі:
Гарэлачкі-гарчаначкі
Дзеля мяне, мяшчаначкі.
Гарэлачкі саладзенькай
Дзеля мяне, маладзенькай.
А мы жнейкі маладыя,
У нас сярпочкі залатыя.
Гаспадару вянок з дабра,
А нам дасі на трох рубля.
Просім цябе для рызыкі,
Каб паслаў нам па музыкі.
Табе дабро - спажываці,
Нам музыкі - пагуляці. Дажынкавая песня
У нас сёння дажыначкі
У нас сёння дажыначкі,
Мы нап'ёмся гарэлачкі
Ды з поўненькай барылачкі.
А дзе тая барылачка?
У каморы пад лаўкаю,
У каморы пад лаўкаю
Ды зарасла мураўкаю.
Мы мураўку парвём, парвём,
Гарэлачку пап'ём, пап'ём,
Барылачку паб'ём, паб'ём. Дажынкавая песня