№ 46
13 ноября 2003 г.
Уладзiмiр ЗАМКАВЕЦ,
Пясняр рэвалюцыйных барыкад
В НОМЕРЕ:



Яго няма сярод нас ужо чвэрць веку. У лепшы свет без класавых антаганiзмаў Пiлiп Сяменавiч Пестрак адышоў тады, калi кiраўнiкi нашай былой вялiкай дзяржавы ўрачыста абвясцiлi, што ў ей пабудаваны развiты сацыялiзм, а наперадзе бачацца абрысы камунiзму. За яго Пестрак змагаўся, у яго свята верыў, таму, напэўна, душа нябожчыка пакiдала цела спакойна. Шчаслiвец той, хто веруе — цяпло яму на свеце!
Сення з таго часу шмат што змянiлася. Не толькi ў iснаваннi былой супольнасцi, але i ў свядомасцi аднаго асобна ўзятага чалавека. Шмат што iнакш, чым раней, бачыцца ў жыццi i творчасцi пiсьменнiка — асобы неардынарнай, энергiчнай i бунтарнай.
Нарадзiўся ен перад самым Пiлiпаўскiм пастом, 27 лiстапада 1903 года, у весцы Сакоўцы на тэрыторыi сенняшняга Iвацэвiцкага раена. Калi сынок падрос, бацькi-сяляне адправiлi вучыцца яго ў двухкласнае вучылiшча. Але тут грымнула першая сусветная вайна. Разам з бацькамi Пiлiп падаецца ў бежанства ўглыб Расiйскай iмперыi...
Спынiлiся аж у сяле Максiмаўка Бузулукскага павета Самарскай губернii. Тут у расiйскай глыбiнцы i праходзiла юнацтва будучага пiсьменнiка. Каб не сядзець на шыi ў бацькоў, спачатку працаваў памочнiкам справавода крэдытнага таварыства, вучыўся ў гiмназii. Пад уздзеяннем кастрычнiцкiх падзей пачаў фамiравацца i светапогляд юнага спачувальнiка чырвоным. У 1919 годзе ен ужо працуе памочнiкам бухгалтара ў валасным рэўкоме, вучыцца на рабфаку...
У 1920-м Пiлiп Пестрак паступае на гiстарычны факультэт Самарскага унiверсiтэта. Але голад у Паволжжы вымусiў сям`ю Пестракоў вярнуцца на радзiму, якая за таго часу была ўжо паводле Рыжскай мiрнай дамовы ў складзе iншай дзяржавы — Рэчы Паспалiтай.
Тут Пестракоў нiхто не чакаў, але працу знайсцi патанцавала — спачатку на тартаку, а затым леснiком. Неадпаведнасць жыццевых перспектыў у Савецкай Расii i бужруазнай Польшчы, няспраўджанасць надзей на далейшую вучобу выклiкала ў душы будучага пiсьменнiка пратэст, бунтарскi дух, жаданне змагацца з несправядлiвасцю. У 1924 годзе ен няўдала спрабуе ўцячы ў Савецкi Саюз. Быў затрыманы палiцыяй i этапiраваны ў Косаўскi астрог. Служба ў польскiм войску таксама карэнным чынам не паўплывала на яго бунтарскiя погляды.
У 1926 годзе Пiлiп Пестрак уступае ў Камунiстычную партыю Заходняй Беларусi, каб яшчэ актыўней змагацца супраць сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету заходнебеларускага народа. I не толькi як камунiсту, але i як паэту, бо спробы яго ў мастацтве слова ўжо былi ўхвалены таварышамi па партыi. Вершы Пiлiпа Пестрака ў гэты час характарызуюцца не вытанчанасцю формы, а максiмальнай экспрэсiўнасцю, верай у справядлiвасць камунiстычных iдэалаў. Лiрычны герой паэта праз турэмныя адзiночкi, карцэры, галадоўкi пратэсту, здзекi i катаваннi наглядчыкаў праносiць непахiсную веру ў перамогу сусветнай рэвалюцыi. Гэта сення мы ўспрымаем iх як голую дэкларацыйнасць, палiтычную траскатню, надуманасць нават у такой iнтымнай сферы, як каханне. Можна только ўявiць сабе, якiм цяжкiм ударам для Пiлiпа Пестрака стаў роспуск у 1938 годзе КПЗБ i аб`яўленне заходнебеларускiх камунiстаў ледзьве не шкоднiкамi i ворагамi народа. У лепшых традыцыях сталiнскай нацыянальнай палiтыкi! Праўда, пасля верасня 1939 года Пестраку ў лiку нямногiх залiчылi партыйны стаж, выдалi новы партбiлет, але тысячы iншых прававерных камунiстаў аказалiся за бартом палiтычнага жыцця, а некаторыя былi рэпрэсiраваны разам з польскiмi асаднiкамi i апынулiся ў савецкiх канцлагерах на Поўначы i ў Сiбiры. Пiлiпу Пестраку не дадзена было ведаць пра гэта. Таму ён горача вiтаў Народны Сход Заходняй Беларусi, праведзены ў Беластоку. Пiсьменнiк быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, кiраўнiком беластоцкага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў БССР. У лiстападзе 1940 года выйшла ў свет першая кнiжка вершаў паэта «На варце». Гартаючы гэты зборнiк сення, бачым, што творы яго дэкларацыйныя, рытарычныя, штучна аздобленыя грамадзянскiм пафасам.
У час фашысцкай акупацыi Беларусi паэт партызанiў у лельчыцкiх лясах, а летам 1943 года быў вывезены самалетам у Маскву i прызначаны там начальнiкам Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркоме БССР. Гэтую пасаду сёння можна прыраўняць да пасады мiнiстра. Але дзяржаўная пестракоўская дзейнасць, яго бунтарскi дух, па ўсей бачнасцi, не зусiм задавальнялi тагачасных кiраўнiкоў рэспублiкi, бо ўжо з 1946 года ен працуе ў акадэмiчным Iнстытуце мовы, лiтаратуры i мастацтва, дзе, па сведчаннi людзей, добра ведаўшых паэта, цверда прытрымлiваўся партыйных установак i нецярпiма ставiўся да ўсiх парушальнiкаў норм сацыялiстычных паводзiн. Тут ен выдаў другi зборнiк вершаў «За сваю Айчыну», якi характарызаваўся гэтак жа, як i першы.
Адчуўшы, мабыць, недасканаласць сваiх паэтычных намаганняў, пiсьменнiк звяртаецца да прозы, i ў 1951 годзе выходзiць яго трэцi зборнiк — на гэты ўжо раз апавяданняў — «Першыя ўсходы» — пра ўстанаўленне савецкага ладу жыцця ў Заходняй Беларусi. I з гэтага часу тэма краю становiцца для пiсьменнiка цэнтральнай. Усе, што пiшацца Пiлiпам Пеcтраком у гэты час, пiшацца з партыйных пазiцый, таму ў ягонай прозе, як i ў паэзii, шмат дэкларацыйнасцi, штучнасцi i прастаты.
У 1948 годзе пiсьменнiк паставiў перад сабой мэту стварыць шырокую панараму жыцця i рэвалюцыйнай барацьбы ў буржуазнай Польшчы, асаблiва на «крэсах усходнiх». I ў 1954 годзе ў часопiсе «Полымя» твор выйшаў пад назвай «Сустрэнемся на барыкадах». Многiя персанажы раманя мелi сваiх прататыпаў у жыццi, а вобраз галоўнага героя Андрэя Касцевiча быў у значнай ступенi аўтабiяграфiчным. Пра раман шмат пiсала крытыка, па iм праводзiлiся чытацкiя канферэнцыi, дыспуты, рабiлiся радыёпастаноўкi. Раман шмат перакладаўся на iншыя мовы i прынес аўтару вядомасць i ўжо канчаткова — манапольная права на тэму Заходняй Беларусi, што яшчэ раз пацвердзiў чарговы празаiчны зборнiк «Лясная песня», якi ўбачыў свет у 1958 годзе.
Разам з тым пасляваеннае жыцце запатрабавала ад пiсьменнiка,
спрактыкаванага песняра класавых бiтваў, па-новаму асэнсаваць i па-мастацку вырашыць новыя жыццевыя праблемы. Да iх i звярнуўся Пестрак у наступным рамане «Серадзiбор». А яны былi самыя розныя: метады кiраўнiцтва сельскай гаспадаркай, калектывiзацыя ў заходнепалескай весцы, узаемаадносiны памiж людзьмi, роля навукi ў апрацоўцы глебы i т.д. I аказалася, што паспяховае вырашэнне многiх праблем пiсьменнiку не пад сiлу. Каб неяк кампенсаваць гэта, аўтар пастаянна збiваўся на публiцыстычнасць, прыгоднiцкую займальнасць, штучны камiзм пры стварэннi чалавечых характараў.
Праўда, несумненнай заслугай аўтара стала яго смеласць i прынцыповасць у адлюстраваннi негатыўных з`яў жыцця, якiя было не прынята выстаўляць на ўсеагульны паказ. Раман «Серадзiбор» быў адзначаны ў 1964 годзе Лiтаратурнай прэмiяй iмя Я.Коласа, але творчай удачай нацыянальнай лiтаратуры ен не стаў, хаця крытыкi адзначалi яго праўдзiвасць, шчырую любоў да простага чалавека, роднай зямлi.
Пасля «Серадзiбора» П.Пестрак зноў звяртаецца да таго перыяду ў жыццi Заходняй Беларусi, якi яму быў больш знаемы, i больш прынцыпова ўжо закранае недатыкальныя раней для яго праблемы гэтага краю. Чаму радасць вызывалення ў хуткiм часе змянiлася расчараваннем ад прысутнасцi «сваiх»? Якой на самой справе аказалася доўгачаканая свабода? — такiя праблемы падымае аўтар у чарговым рамане «Лесавiчанка». Твор так i застаўся няскончаным, хаця ў iм магла б выявiцца сапраўдная сутнаць аўтара як мастака, грамадзянiна, чалавека.
У скарочаным выглядзе «Лесавiчанка» была надрукавана праз два гады пасля смерцi пiсьменнiка ў часопiсе «Полымя» (1980, 9). Цэнзарам выдавецтва, вiдаць, многае ў рамане Пiлiпа Пестрака здалося крамольным, таму з тэксту публiкацыi былi выкiнуты многiя героi, маналогi, аўтарскiя характарыстыкi i разважаннi. Здань камунiзму, гэтак жа як i сацыялiзму, па-ранейшаму насцярожана адносiлася да вальнадумства. А бунтарскi дух Пiлiпа Сяменавiча зноў штурхаў яго на барыкады. На гэты раз змагацца за сумленнасць i прынцыповасць. Ужо ў новых умовах, калi асуджалiся падазронасць, недавер да сумленных людзей, хуткiя фiзiчныя расправы з працiўнiкамi бальшавiцкай iдэалогii.
У маладосцi Пiлiп Пестрак, стаўшы рэвалюцыйным рамантыкам, наiўна паверыў абяцанням чарговай чалавечай утопii. Але яна не спраўдзiлася i сення яшчэ далей ад нас, чым была раней. А любому чалавеку так хочацца верыць у мiфы! Яны могуць мабiлiзоўваць мiльены людзей на пэўныя мэты, напрыклад, на барацьбу за вольнаць, за грамадскую справядлiвасць. Але часцей яны проста каламуцяць яснасць поглядаў i накiроўваць палiтычныя i творчыя думкi чалавека на заганны шлях.
Экономика , Возвышенное и земное
РАЗДЕЛЫ
РУБРИКИ

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика