|
У нядзелю, 12 кастрычнiка, прадстаўнiкi трох берасцейскiх арганiзацый зладзiлi вандроўку да адзiнага на Берасцейшчыне помнiка паўстанцам Кастуся Калiноўскага, што знаходзiцца ў гарадскiм пасёлку Дамачава. Берасцейская гарадская арганiзацыя ГА «Таварыства беларускай мовы», ГА «Стары горад» i Берасцейская фiлiя ГА «Гiсторыка» прысвяцiлi вандроўку 140-годдзю вызваленчага паўстання 1863г. i 165-годдзю з дня нараджэння К.Калiноўскага. А дзень 12 кастрычнiка абралi таму, што напярэдаднi, 11 кастрычнiка, адзначалiся ўгодкi з дня нараджэння Яна Ваньковiча, кiраўнiка паўстанцкiх атрадаў на Берасцейшчыне. 15 чалавек, што рушылi ў вандроўку, ставiлi на мэце прыцягнуць увагу грамадства да праблемы адраджэння нацыянальнай памяцi, самасвядомасцi беларусаў. З гэтай мэтай у цягнiку Берасце-Владава, што вез падарожнiкаў у Дамачава, раздавалiся буклеты з iнфармацыяй пра падзеi, звязаныя з паўстаннем 1863г., з берасцейскiмi атрадамi, якiя прымалi чынны ўдзел у iм. Па словах аднаго з iнiцыятараў вандроўкi, кiраўнiка Берасцейскай фiлii ГА «Гiсторыка» Насты Iльiной), помнiк пастаўлены ў памяць аб паўстанцах яшчэ за польскiм часам — у 1936г. Адзiная падзея, што звязвае паўстанне 1863г. з Дамачавам, — гэта бiтва пад в.Чэрск (8 км ад Дамачава).
Экономика , Городу и миру
|