Статьи о Костюшко
Исторические статьи, родословная, документы и материалы исследователей.
Статьи о Костюшко
258-я годовщина со дня рождения Тадеуша Костюшко
Памятный знак в Меречевщине
Фундамент дома в Меречевщине
Возрождаемый дом
Матеевицы. Музей Тадеуша Косцюшко
Рисунки и планы дома Костюшко
Коссово
Коссовский палац ноябрь 2003 г.
Коссовский палац май 2004 г.
10-летие Брестского общества имени Костюшки
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
Вдвух километрах севернее Коссово, на территории нынешнего Ивацевичского района, находился фольварк Меречевщина, в котором в семье берестейского мечника Людвига Костюшко и Тэкли из роду Ратомских 4 февраля 1746 года родился великий сын Белорусской земли, который в дальнейшем стал национальным Героем Польши, Соединенных Штатов Америки, почетным гражданином Франции.
Семья Костюшко относится к шляхте белорусского происхождения. Их родовое имение находилось в д. Сехновичи (ныне Жабинковский район) где сохранилась липовая аллея, по преданию посаженная самим Тадеушем.
Первоначальное образование Тадеуш Костюшко получил в коллегии Любешова Пинского павета(1755-1759 гг.), затем окончил Варшавский кадетский корпус (1766 г.), продолжил обучение во Франции (1769-1774 гг.).
1776-1783 года он провёл за океаном, сражаясь в рядах добровольцев за независимость США. Благодаря военному таланту Тадеуша Костюшко, американская армия выиграла в 1777 году одну из важнейших битв той войны, которая осталась в истории, как битва под Саратогой. Ему был присвоен чин бригадного генерала, а позднее установлены памятники в Чикаго, Кливленде, Вашингтоне и Милуоки. В штате Миссисипи небольшой город был назван его именем.
Возвратившись в 1784 году на родину, Тадеуш Костюшко хозяйствует в Сехновичах. Через пять лет он снова одевает военный мундир, получив командную должность в польской армии.
Ввосстании 1794 года Тадеуш Костюшко был главнокомандующим повстанческими войсками в Польше, Белоруссии и Литве.
10 октября 1794 года в битве под Матеёвицами Тадеуш Костюшко был тяжело ранен и по приказу Екатерины II, заключен в Петропавловскую крепость. Освобождённый Павлом I в 1796 году, он выехал из России.
Умер Тадеуш Костюшко 15 октября 1817 года в Солюре (кантон Золототурн, Швеция). Его прах перевезён в Краков.
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
Радавод сяхновіцкіх Касцюшкаў
Касцюшкі Сяхновіцкія, Сяхноўцы (да XVII ст. пісаліся «Костюшкі-Сехновицкие») старажытны дваранскі род беларускага паходжання, вядомы сваімі ўладаннямі на Берасцейшчыне і актыўным удзелам у грамадскім жыцці краю на працягу XVI -XVIII ст.
Езуіт К. Нясецкі (1682-1744), які карыстаўся пры складанні свайго «Гербоўніка» нейкімі страчанымі для нас актавымі лістамі, сцвярджаў, што ў 1458 г. дробны шляхціц Фёдар Сяхновіцкі атрымаў ад польска-літоўскага гаспадара Казіміра IV Ягелончыка за верныя паслугі і з вечнымі правамі маёнтак Сяхновічы з двума паблізу ляжачымі паселішчамі.
Сын Фёдара Касцюшка Сяхновіцкі (канец XV ст. - да 1561 г.) служыў сакратаром вялікакняжацкай канцылярыі пры Аляксандры I і ў першыя гады панавання Жыгімонта I Старога (прыкладна з 1492 па 1509 г.). Апошні пацвердзіў урадавым лістом у 1509 г. ягоныя правы на Сяхновічы і дазволіў карыстацца ўласным шляхецкім гербам - так званы «Рох-IIІ», у якім на чырвоным полі размяшчаліся тры срэбныя пласціны і лілея. Акрамя Касцюшкаў гэты герб ужывалі Гуркі, Каршы і Расудоўскія, але, па меркаванню К. Нясецкага, упершыню «Рох-III» быў створаны менавіта для сяхновіцкіх уладароў.
Герб «Рох III».
Касцюшка з'явіўся фактычным заснавальнікам роду; у гонар яго нашчадкі прынялі прозвішча Касцюшкаў. Ён ажаніўся з адной з заможнейшых літоўскіх нявест - Ганнай, дачкой князя Юр'я Гальшанскага (1507 - 1534 гг.), што высока ўзняло яго прэстыж у вачах навакольнай шляхты (у XV ст. з Гальшанскімі радніліся князі Вітаўт і Ягай ла, кобрынскі князь Сямён).
Сынам сваім Касцюшка пакінуў 4 невялікія маёнткі з 5 вёскамі, раскіданымі па Берасцейшчыне. Род хутка разрастаўся і ўжо ў XVI ст. даў некалькі буйных парасткаў, адкуль з'явіліся Касцюшкі Валюжынічы, Касцюшкі-Хабатоўскія, Касцюшкі Цеханавецкія. Тая галіна радавога дрэва, што трымала за сабою Сяхновічы, пачала ў афіцыйным справаводстве ўжываць прыдомак Касцюшкаў-Сяхновіцкіх.
Старэйшы сын Касцюшкі Іван Касцюшкавіч Сяхновіцкі ўдзельнічаў у Лівонскай вайне (1558 - 1583 гг.). У яго адсутнасць на спадчыне, цэнтрам якой з'яўляўся маёнтак Ступічова, гаспадарыла жонка - Ганна Фурсава, якой нярэдка прыходзілася звяртацца да берасцейскага гарадскога суда, каб адстаяць свае правы на зямлю. Ганна нават здолела ў 1577 г. пашырыць свае ўладанні, адсудзіць дзве валокі ворыва ад Непакойчыцкага маёнтка. Але ў лютым 1580 г. яна ледзь не страціла частку належачага ёй лесу каля Сяхновіч, адкуль яе спрабаваў сілай зброі сагнаць зямянін Л. Л. Пацей.
Напружаныя адносіны ў Ганны захоўваліся і з дзеверам - Фёдарам Касцюшкавічам Сяхновіцкім, які ў пачатку чэрвеня 1577 г. зрабіў спробу замацавацца ў Ступічове. Таму паміж імі нярэдка ўзнікалі спрэчкі, якія хутка перарасталі ў адкрытую варожасць. Калі Фёдар у прысутнасці судовых сведкаў аднойчы запатрабаваў ад братавай «учыніць яму справядлівасць» па справе аб забойстве жывёлы, тая дзёрзка адказала: «Няхай Касцюшка першы ўчыніць мне справядлівасць, тады і я ўчыню».
Намер Фёдара аб'яднаць у адзіных руках усю бацькоўскую спадчыну, відаць, скончыўся перамогай, і 30 жніўня 1577 г. ён перадаў у пажыццёвае карыстанне сваёй жонцы Таміле, дачцэ заможнага шляхціца Міхаіла (Cасноўскага, Ступічоўскі маёнтак. На маладой удаве Афанаса Навіцкага, Т. М. Сасноўскай, Фёдар ажаніўся каля 1574 г.
Жонка прынесла яму ў выглядзе пасагу маёнтак Клюкавічы. Існуе меркаванне, што ў адрозненне ад мужа Таміла была каталічкай, але Фёдар не патрабаваў ад яе змяніць веру. 3 XVII ст. большасць прадстаўнікоў роду адыходзяць ад праваслаўя, пачынаюць ужываць замест формы «Костюшко» яго паланізаваны варыянт «Косцюшко». Не заўсёды ёсць магчымасць выявіць ступені радства і таму прыгадаем толькі найбольш вядомых з Касцюшкаў, якія пакінулі след у гісторыі.
Фёдар Сяхновіцкі памёр у 1622 г., перажыўшы свайго старэйшага сына Грыгорыя (Рыгора), пра якога нам вя дома толькі, што ў 1618 г. яго ўжо не было паміж жывых. Таму амаль уся дзедава спадчына перайшла да Яна Рыгоравіча (жыў у першай палове XVII ст.), які ў сталыя гады далучыўся да пратэстанцтва.
Пры ім Касцюшкі не толькі ўтрымлівалі непадзельна былыя ўладанні, але і пашыралі іх за лік суседніх зямель. Дзядзька Яна - Адам Фёдаравіч - 28 красавіка 1631 г. атрымаў ад зямян Здзітавецкіх надзелы абапал рэчкі Нячаўніцы (правы прыток ракі Мухавец); яму таксама перадаваліся ў вольнае карыстанне двор з млыном і «шмат грунту» ва ўрочышчы Татарынава Балота, якія знаходзіліся за вёскай Грыцэвічы. Звыш таго, пан Адам прыдбаў ад Здзітавецкага маёнтка «сяльцо Сенкавіцы» (суч. Сенысавічы), размешчанае ва ўрочышчы Чарцёж.
Касцюшкі падтрымлівалі добрасуседскія адносіны з навакольнымі шляхціцамі, ахвотна радніліся з імі. Ганна Касцюшка-Сяхновіцкая пайшла замуж за Яна Косцю, які ў 1602 г. атрымаў ад караля Жыгімонта III Вазы Збірогі і Старое Сяло ў Берасцейскім ваяводстве. Таму Ганна лічыцца заснавальніцай «па кудзелі» роду Косцяў-Збірожскіх, якія ў XVII -XVIII ст. мелі свае валоданні на захадзе Жабінкаўшчыны (вёскі Рачкі, Пшанаі, Карабаны і інш.).
На 80 я гады XVII ст. прыпадае дзейнасць ротмістра Мікалая Касцюшкі, які абіраўся дэпутатам сейма ад Навагрудскага павета. Вясной 1632 г., пасля смерці караля Жыгімонта III, ён павінен быў удзельнічаць у абранні новага гаспадара, але па нейкай прычыне на сейм не з'явіўся. Прычынай яго адсутнасці маглі быць толькі дзяржаўныя справы: у складзе камісіі, назначанай князем А. У. Радзівілам, пан Мікалай прымаў ад яўрэя арандатара М. Лазаровіча Шарашоўскую воласць. У 1631 г. М. Касцюшка-Сяхновіцкі адсудзіў ад зямяніна М. Калечыцкага, уладальніка Здзітава, 1000 злотых. А адзін з яго нашчадкаў Юрый Касцюшка атрымаў 29 чэрвеня 1652 г. ва ўладанне маёнтак Дашковічы - «за Алізаравым Ставам», як адзначаецца ў застаўным лісце. Такім чынам, да сярэдзіны XVII ст. Сяхновіцкі маёнтак пашырыўся амаль у 5 разоў і склаў 2450 га.
Уперыяд смуты (1648-1667 гг.), якая вядома ў гісторыі Рэчы Паспалітай пад назвай «Патопу», не апошнюю ролю на Берасцейшчыне ігралі нашчадкі Івана Касцюшкавіча - Пётр, Казімір, Ян, Францішак Пятровічы Касцюшкі. Паколькі нават у гэты неспакойны час Сяхноўцы спрабавалі берагчы сваю спадчыну ад падзелаў, то малодшыя прадстаўнікі роду пачалі сяліцца на Гродзеншчыне, Мсціслаўшчыне і ў іншых мясцінах.
Так, у 1669 г. уладальнік Грыцэвіч Хрызастом Касцюшка пераехаў у Кобрын, як толькі купіў гарадскі пляц у нашчадкаў прыдворнага злотніка (ювеліра) каралевы Боны - Пьетра дзі Напалі (Пятра Неапалітанчыка). Пан Хрызастом з'яўляўся адным з гаспадароў разбуранага вайной горада, у якім з 478 двароў уцалела толькі 148. Менавіта ён настаяў на выгнанні з Кобрына яўрэйскага кагала: па Касцюшкавай прапанове кароль Ян III Сабескі 24 сакавіка 1688 г. абвясціў у Гародні жорсткі дэкрэт, у якім загадваў «вечне выволять» кобрынскіх жыдоў «зо всех земель н паньства», яны аб'яўляліся па-за законам і не мелі права прытулку, павінныя вечна бадзяцца па свеце.
Пляц у Кобрыне Хрызастом трымаў да смерці. Калі яго землі адышлі да магдэбургіі ў 1704 г., нашчадак Хрызастома Міхаіл Касцюшка за 200 злотых адкупіў спадчыну. Так званы «Касцюшкаўскі» пляц заставаўся ў родзе яшчэ амаль 40 год.
Немалыя намаганні прыкладваліся, каб палепшыць сяхновіцкую гаспадарку, аднаўляліся царкоўныя пабудовы, якія з цягам часу ўсё больш прыходзілі ў непрыгоднасць. Так, гродскі пісар Берасцейскага ваяводства Павел Касцюшка-Сяхновіцкі ў 1727 г. абнавіў Мікалаеўскую царкву ў Вялікіх Сяхновічах, прызначыў у ёй святаром Васіля Бялевіча, пакінуў у яго карыстанне царкоўны дом з усімі пабудовамі і навакольнымі землямі, лясамі і сенажацямі. Ад В. Бялевіча і ягоных наступнікаў Павел патрабаваў толькі «дбайна клапаціцца аб духоўнай карысці сваіх прыхаджан» і кожную суботу служыць абедню ў гонар заснавацеляў храма. Аднак сыны Паўла не толькі распрадалі пакінуты бацькам кобрынскі пляц, але і адмовіліся ад сваёй часткі Сяхновіч на карысць князёў Чартарыйскіх.
Сярод вялікай радзіны Касцюшкаў-Сяхновіцкіх, якая налічвае больш за 200 прадстаўнікоў, звязаных сваімі каранямі з Сяхновічамі, жыццё трох прамых продкаў Тадэвуша Касцюшкі прыпадае на часы росквіту сяхновіцкага маёнтка.
А. Р. Бензярук
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
Мерачоўшчына
Меречевщина
Дом-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі
Dоm Tadeusza Kosciuzko Дом-усадьба Тадеуша Костюшко
Фальварак Мерачоўшчына вядомы з XVI ст. Ён уваходзіў некалі ў склад багатага комплексу Косаўскіх маёнткаў. Самыя старадаўнія крыніцы сведчаць, што ў 1494 г. вялікі князь ВКЛ Аляксандр Ягелончык падараваў Косава маршалку ВКЛ Яну Літавору Храптовічу, а ў 1510 г. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт 1 Стары пацвердзіў яго правы на Косава . 3 таго часу на працягу больш як 400 гадоў Косава заставалася прыватна-ўладальніцкім мястэчкам. Пасля Храптовічаў з 1510 па 1577 г. Косаўскі маёнтак перайшоў да князёў Сангушкаў-Кобрынскіх (Кашырскіх), якія прадалі мястэчка разам з фальваркам Мерачоўшчына брэсцкаму ваяводу Андрэю Ляшчынскаму. Пэўны час фальварак арандаваў драгічынскі староста Мікалай Кішка .
У
1611 г. Косава ад Ляшчынскіх перайшло да канцлера ВКЛ Льва Сапегі, які ў 1626 г. пабудаваў у ім драўляны касцёл, вучылішча і раскошны палац-крэпасць, які ў перыяд Паўночнай вайны быў поўнасцю разбураны. Паводле слоў мясцовых старажылаў, на месцы крэпасці цяпер размяшчаецца Косаўскі вучэбны камбінат.
Мерачоўшчына. Дом-сядзіба Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. Малюнак М.Кулешы. 1845 г.
Мерачоўшчына. Дом-сядзіба Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. Малюнак Кастрэўскага.
У
1-й палове XVIII ст. землі ў фальварку Мерачоўшчына ўзяў у арэнду бацька Андрэя Тадэвуша Касцюшкі - Людвік Касцюшка (1700-1758), мечнік Брэсцкага ваяводства, палкоўнік поўнай булавы войска ВКЛ. На той час уладальнікам Косаўскага ключа быў Ян Юзаф Сапега, які ў 1756 г. яшчэ раз пацвердзіў правы Людвіка Касцюшкі на арэнду зямлі.
Дакладна невядома, ці сядзібны дом у Мерачоўшчыне быў пабудаваны Людвікам, ці ён быў узведзены значна раней, прыкладна ў 1720 г., і быў здадзены Сапегамі ў арэнду бацьку Касцюшкі разам з фальваркам. Паводле
сцвярджэння шэрагу гісторыкаў і біёграфаў, у гэтым доме 4 лютага 1746 г. (па інш. меркаваннях 30 лістапада 1745 г.) нарадзіўся вялікі сын беларускага народа Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, будучы генерал, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Беларусі, Літве і Польшчы, ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы.
Самым першым малюнкам, які данёс да нас пачатковы выгляд радавога гнязда Касцюшкі, быў, безумоўна, малюнак, выкананы ўзімку 1845 г. мастаком Міхаілам Кулешам - выкладчыкам мастацтва ў розных навучальных установах ВКЛ, таленавітым збіральнікам, даследчыкам і інвентарызатарам гістарычных аб'ектаў даўніны. Ён у нейкім сэнсе быў папярэднікам знакамітага мастака Напалеона Орды.
Міхаіл Кулеша паказаў сядзібны дом Касцюшкі ў 2 відах: з боку пад'езда і ад парку, але захаваўся толькі малюнак з відам на цэнтральны фасад. Гэты малюнак быў упершыню прадстаўлены Кулешам у ілюстраваным альбоме «Зборы малюнкаў з натуры...» у 1852 г. Сядзібу абкружаў старадаўні пейзажны парк.
Паводле малюнка Кулешы, сядзібны дом Касцюшкі меў 1 паверх і вельмі высокі і характэрны для 1й паловы XVIII ст. двух'ярусны ламаны дах, з рысамі стылю барока, накрыты саломай альбо чаротавай страхой. Над страхой узвышаліся 2 сіметрычна размешчаныя коміны. Галоўны ўваход у сядзібу акцэнтаваны невялікім ганкам з дахам і шчытком на 4 слупах. Па абодва бакі ганка было па 2 акны.
Вядома, што пасля Сапегаў Косаўскі ключ набыў падскарбі ВКЛ Юрый Флемінг, які ў 1764 г. выкупіў Мерачоўшчыну ў маці Тадэвуша Касцюшкі - Тэклі Ратомскай за 54,5 тыс. злотых , а пазней падараваў Косава сваёй дачцэ Ізабеле, якая была замужам за князем Чартарыйскім.
Дачка Ізабелы Соф'я, жонка князя Замойскага, прадала Косаўскія фальваркі і мястэчка графу Войцеху Пуслоўскаму, герб «Шэліг», маршалку шляхты Слонімскага павета, паслу чатырохгадовага Варшаўскага сейма. Аднак асобныя крыніцы сведчаць, што набыццё графам Пуслоўскім косаўскіх земляў мела больш складаны характар.
Мерачоўшчына. План дома Тадэвуша Касцюшкі
Мерачоўшчына. Дом-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палац Пуслоўскіх. 3 літаграфічнага малюнка Напалеона Орды. 1871 г.
Паводле даследаванняў М.Балінскага і Т.Ліпінскага, пасля падаўлення паўстання 1794 г. Косаўскія маёнткі былі канфіскаваны ў Чартарыйскіх ці Замойскіх і перададзены імператрыцай Кацярынай II расійскай арыстакратыі, у прыватнасці генералу расійскай арміі Туталміну. Верагодна, ад генерала альбо ад яго спадкаемцаў Войцех Пуслоўскі ў 1821 г. адкупіў Косаўскі ключ .
Умомант набыцця Войцехам Пуслоўскім Когаўскіх маёнткаў былы сядзібны дом Касцюшкі знаходзіўся ў вельмі занядбаным стане, але, дзякуючы дабрачыннасці, патрыятычным пачуццям і павазе да асобы Тадэвуша Касцюшкі, сын Войцеха Вандалін Пуслоўскі распачаў аднаўленне сядзібы. Рэстаўрацыя была закончана ў 1857 г. па праекце і пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Астрамецкага, выхаванца Варшаўскай рэальнай гімназіі, затым выпускніка Гаспадарчага інстытута.
Менавіта пасля рэстаўрацыі дома Касцюшкі, праз 26 гадоў пасля Міхаіла Кулешы, на Мерачоўшчыне ў 1871 г. пабываў Напалеон Орда і пакінуў нам у спадчыну малюнак адноўленай сядзібы на фоне ўзведзенага прздстаўнічага Косаўскага палаца.
Выгляд сядзібнага дома Касцюшкі на малюнку Орды меў значнае адрозненне ад малюнка Кулешы. Будынак ужо быў акцэнтаваны значна большым порцікім, які далёка выступаў ад цэнтральнага фасада. Абкружаны з 3 бакоў калонамі, порцік уяўляў сабой адкрытую летнюю веранду. Па баках ад порціка і на бакавых фасадах месцілася ўжо не па 2, а па 3 акны.
Пра пазнейшы выгляд дома даюць нам уяўленне фотакарткі пачатку XX ст. і міжваеннага перыяду, зробленыя пасля чарговай рэстаўрацыі гэтага мемарыяльнага будынка. Яны пацвярджаюць той яго від, які больш адпавядае малюнку Міхаіла Кулешы. Акон было па 2 ад фронту і па баках, дах значна ніжэйшы, але накрыты гонтай, а не саломай. Спрэчным застаецца пытанне пра колькасць унутраных пакояў. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што ў доме былі толькі 4 пакоі, іншыя, што - палац 2 - сядзібны дом Т.Касцюшкі не меней чым 10. У міжваенны перыяд польскія ўлады стварылі ў мемарыяльным доміку музей Касцюшкі, а ў пакоі, дзе паводле мясцовага падання нарадзіўся Касцюшка, была ўстаноўлена памятная дошка з датамі яго нараджэння і асноўнымі этапамі яго жыцця і дзейнасці.
Мерачоўшчына. Схема размяшчэння сядзібы
Угады 2-й сусветнай вайны дом Касцюшкі быў знішчаны.
Мерачоўшчына. Мемарыяльны знак генералу Андрэю Тадэвушу Касцюшку. Пастаўлены ў 1999 г.
Сядзіба мае мемарыяльнае значэнне. Пасля вайны рабіліся захады па яе рэканструкцыі. У 1980-1990-я гады архітэктарамі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстрэстаўрацыяпраект» выкананы генеральны план рэканструкцыі дома і аднаўлення Косаўскага палацава-паркавага ансамбля. У 1999 г. каля падмуркаў колішняй сядзібы Тадэвуша Касцюшкі удзячнымі нашчадкамі пастаўлены памятны знак слыннаму ваяру за волю і дэмакратыю.
Семенов В.П. Географыческо-статистический словарь Россыйской имперыы. СПб., 1865. Т. 3. С. 738.
ДАРБ у г. Мінску. Ф. 1741. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 146-147.
Aftanazy R. Dzieje... S. 257.
Материалы для географии и статистики России. СПб., 1883.Ч. 2. С. 1070.
Balinski M., Lipinski T. Starozytna Polska. Warszawa, 1846. T.2 S. 695
Львоўскі нацыянальны архіў (збор фотаальбомаў). Tygodnik ilustrowany.. Т. 4. 1861, № 105. 8.121.
Архіў Кракаўскага нацыянальнага музея. Фотакопія з альбома Напалеона Орды. Лакотка А.І. Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995. С. 181, 182.
Схему выканала архітэктар А.Лукша. Фота аўтара. 1999 г.
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
Тадэвуш Касцюшка
Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура - палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Удзельнік Вайны за незалежнасць Паўночнай Амерыцы. Выдаў так званы Паланецкі універсал-маніфест, у якім сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону. У бітве пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і ўзяты ў палон царскімі войскамі, зняволены ў Пецярбургу (1794-1796 гг.). Быў вызвалены з Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1796 г. Жыў спачатку ў ЗША, потым вярнуўся ў Еўропу. Памёр у Швейцарыi. Прах Касцюшкі перавезены ў Кракаў.
Жыццю і дзейнасці генерала Тадэвуша Касцюшкі прысвечана вялікая бібліятэка, якая ўжо налічвае больш за 500 значных публікацый на польскай, французскай, нямецкай, англійскай і беларускай мовах.
Аднак у цэнтры большасці выданняў знаходзяцца падзеі 1794 г., якія сталі часам трагічнага ўзлёту Касцюшкавых талентаў. Цывільнае жыццё славутага генерала у радавых Сяхновічах, якую гісторык Тадэвуш Корзан назваў «сялянкаю», большасць даследчыкаў перагортваюць у сваіх працах мімаходам ці ўвогуле ігнаруюць.
Зразумела, сярод імпэтных падзей жыцця пана Тадэвуша вяртанне ў Сяхновічы да нетаропкага старасвецкага асяроддзя і паўсядзённай працы па гаспадарцы выглядае на першы погляд недарэчна і бессэнсоўна. Але гады, што былі праведзены Т. Касцюшкам у вёсцы, наклалі адбітак на яго характар не меншы, чым падарожжы па еўрапейскіх краінах і за акіян.
Дакладны дзень і месяц нараджэння Тадэвуша невядомы. На сённяшні дзень традыцыйна лічыцца, што Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка Сяхновіцкі, апошняе дзіця ў сям'і Людовіка і Тэклі Касцюшкаў, з'явіўся на свет 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына пад Косавам.
Першае выхаванне Тадэвуш Касцюшка атрымаў дома. Паміж 1755 і 1760 гг. ён вучыўся ў Любяшоўскай школе на Валыні, дзе рабіў поспехі ў матэматыцы, гісторыі, замежных мовах. Пра перыяд з 1760 г. па 1765 г., які юнак правёў у спадчынных Сяхновічах, не захавалася, на жаль, аніякіх звестак. Вядома толькі, што фінансавы стан сям'і, пасля 1758 г., калі памёр Тадэвуш бацька, значна пагоршыўся. Яшчэ вядома, што Тадэвуш не давучыўся адзін год у Любяшове. Пасля вяртання з Валыні ён старанна дапамагаў маці па гаспадарцы, пакуль у канцы 1765 г. яе намаганнямі не заняў месца сярод кадэтаў у Варшаўскім корпусе. Без пратэкцыі з боку ўплывовых у дзяржаве людзей Тадэвушу Касцюшку, як збяднеламу шляхціцу, не было ніякіх шанцаў патрапіць у гэтую элітную навучальную ўстанову. Таму біёграфы нярэдка прыгадваюць імя князя Адама Казіміра Чартарыйскага - шэфа Кадэцкага корпуса. Вядома, што князі Чартарыйскія былі суседзямі Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Іх маёнтак Рэчыцкі Ключ, куды ўваходзілі Каранёва, Рэчыца, Шпіталі і іншыя землі, у сярэдзіне XVIII ст. уключыў у свае межы Вялікія Сяхновічы. Таму знаёмства Т. Касцюшкі з Адамам Чартарыйскім пачалося яшчэ да прыезду Тадэвуша ў Варшаву, калі князь з'явіўся ў сваіх берасцейскіх уладаннях.
3
падтрымкаю А. К. Чартарыйскага Т. Касцюшка ў чыне харунжага і падбрыгадзіра Кадэцкага корпуса у канцы 1769 г. (па іншых звестках -у самым пачатку 1770 г.) быў адкамандзіраваны для працягу адукацыі ў Францыю. У замежнай вандроўцы малады афіцэр карыстаўся галоўным чынам тымі невялікші грошамі, што дасылаў яму з Сяхновічаў брат Юзаф.
Напрыканцы 1774 г. у званні артылерыйскага капітана Тадэвуш Касцюшка вярнуўся на радзіму. Але ва ўсім войску Рэчы Паспалітай яму не знайшлося месца. (Некаторыя гісторыкі тлумачаць гэты выпадак банальным недахопам сродкаў на выкуп капітанскага чына.)
За перыяд уладарання Юзафа сяхновіцкая гаспадарка значна збяднела і ўжо не прыносіла стабільных прыбыткаў, таму Тадэвуш запатрабаваў падзелу спадчыны. Юзаф звярнуўся ў суд на брата. У лісце даводзіў, што Тадэвуш вінен яму звыш 39 000 злотых. Пакуль быў жывы Юзаф (памёр вясной 1789 г.), адносіны між братамі былі прыгнечаны бясконцымі прэтэнзіямі з-за Сяхновічаў.
У
1775 г. Тадэвуш прыпыніўся ў доме дзядзькі Яна Непамуцэна ў Славінску пад Люблінам. У хуткасці згадзіўся на прапанову ваяводы Юзафа Сасноўскага зрабіцца хатнім настаўнікам ваяводскіх дачок. Шматлікія біёграфы Т. Касцюш кі распавядаюць пра ягонае няўдалае рамантычнае каханне да малодшай з іх - Людвікі Сасноўскай. Па волі баць коў дзяўчыны шлюб з незаможным шляхціцам не адбыўся. Для дачкі пан ваявода знайшоў значна больш выгадную партыю - старосту раманаўскага князя Юзафа Любамірскага. Але гэты шлюб цяжка назваць шчаслівым.
9 кастрычніка 1775 г. Тадэвуш Касцюшка, якому было адмоўлена знаходзіцца ў доме Сасноўскіх, распарадзіўся сваімі маёмаснымі справамі. Ён прадставіў правы на сваю частку маёнтка швагру Пятру Эстку. Той, са свайго боку, абавязаўся сплаціць усе даўгі крэдыторам Тадэвуша. Восенню, пазычыўшы ў сваякоў і знаёмых каля тысячы дукатаў, Т. Касцюшка зноў накіраваўся ў Францыю.
Улетку наступнага года ён у складзе валанцёраў выправіўся ў Паўночную Амерыку з мэтай падтрымаць барацьбу амерыканскіх каланістаў супраць англійскіх войскаў. Здольнасці і заслугі Т. Касцюшкі перад ЗША былі не аднаразова адзначаны ў лістах ягоных таварышаў па зброі, удзельнікаў бітваў за вызваленне Амерыкі Н. Грына, Г. Гейтса, Дж. Армстронга. Тадэвуш Касцюшка вызначаўся як таленавіты інжынер і вайсковец. Паміж 1777 і 1782 гг. ён актыўна ўдзельнічаў у бітвах пад Саратогай, Трэнтанам, Прынстанам і Найнці-Сіксам, кіраваў умацаваннямі берагоў Гудзона і будаўніцтвам фартэцыі Уэст-Поінт. Па плану, што быў распрацаваны пад непасрэдным кіраўніцтвам палкоўніка Т. Касцюшкі (новае званне ён атрымаў ад Кангрэса ЗША восенню 1776 г.), была ўмацавана абарона г. Філадэльфіі - тагачаснай сталіцы Злучаных Штатаў.
13 кастрычніка 1783 г. амерыканскі ўрад надаў Тадэвушу Касцюшку чарговае званне брыгаднага генерала. Ён быў у ліку трох афіцэраў чужынцаў, каго прынялі ў ганаровае Таварыства Цынцынанта, якое складалася з самых вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. 3 рук будучага першага амерыканскага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона Т. Касцюшка атрымаў ордэн
Цынцынанта.
Уліпені 1784 г. Тадэвуш Касцюшка пакінуў Амерыку. Але на Радзіме яму зноў было адмоўлена ў праве атрымаць месца па штату. «Няма прарокаў у сваёй Айчыне». Ад гэтага часу і распачынаецца сапраўдная пяцігадовая «сялянка» Тадэвуша Касцюшкі-Сяхновіцкага, калі баявы генерал займаецца звычайнымі клопатамі вясковага памешчыка, зрэдку выязджае з Сяхновічаў і марыць у гэтым ціхім месцы, куды амаль не далятаюць грымоты войнаў і рэвалюцый, завесці сям'ю, каб не прыпыніўся старадаўні род Касцюшкаў Сяхновіцкіх. Тадэвуш Корзан лічыў, што гэты перыяд жыцця Т. Касцюшкі «належаў не сусветнай гісторыі, але да справы сэрца».
Сяхновіцкі маёнтак той пары складаўся з трох двароў (фальваркаў): Малых Сяхновічаў, Сяхновічаў-Давыдаўшчызны і Жулкаўшчызны. Малымі Сяхнові чамі кіраваў Юзаф Касцюшка. Тадэвуш пасяліўся па суседству - у Давыдаўшчызне, якую яму адкупілі Эсткі. 3 сястрою Ганнаю і яе мужам Пятром Эст кам Т. Касцюшка захаваў самыя добразычлівыя адносіны, нярэдка гасцяваў у іх, прымаў ад Эсткаў дапамогу, дасылаў ім надзвычай цёплыя лісты. Захавалася шэсць такіх сяхновіцкіх лістоў, надрукаваных у 1877 г. Л. Саменьскім. 3 допісаў Тадэвуша выразна бачна, як высока ён ставіў любоў і прыхільнасць старэйшай сястры і павагу швагра, шчыра клапаціўся пра здароўе Ганны, неадступна раіў звярнуцца да вядомага брэсцкага лекара Мюлера, які некалі дапамагаў іх маці. Увесну 1787 г. Тадэвуш даслаў сястры свае глыбокія спачуванні з нагоды заўчаснага скону Пятра Эсткі. Ад звычайнага жартлівага тону ранейшых пісьмаў тут няма і следу. Шваграву смерць Т. Касцюшка вельмі блізка і чуйна прыняў да свайго сэрца.
Болып складанымі і асцярожнымі былі адносіны Тадэвуша Касцюшкі з сям'ёй другой сястры - Кацярыны Жулкоўскай. Калі Тадэвуш ад'язджаў у Амерыку, ён узяў ад Жулкоўскіх пазыку на 200 дукатаў. Гэты доўг быў вернуты толькі ў 1782 г. Вядома, што ў снеж ні 1791 г. генерал Т. Касцюшка яшчэ заставаўся вінен значную суму грошай сваім пляменнікам, дзецям Караля і Кацярыны Жулкоўскіх.
Сучаснік Т. Касцюшкі Ежы Сарока лічыў, што генерал быў добрым гаспадаром, нават у сваіх адносінах да зямлі і прыгонных шмат у чым мог быць прыкладам для навакольных памешчыкаў. Аднак успамінам Е. Сарокі даследчыкі жыцця Т. Касцюшкі не даюць вялікай веры. Так, Т. Корзан пасля аналізу інвентароў выказвае думку, што пасля смерці ў 1789 г. Юзафа Касцюшкі стан эканомікі сяхновіцкага маёнтка яшчэ больш пагоршыўся. Але гэта здарылася, лічыць гісторык, з-за рэформ у вёсцы, што спрабаваў правесці сам пан Тадэвуш: скарачэнне паншчыны, змяншэнне падаткаў, забарона прымусовых згонаў сялян на сельскагаспадар чыя працы і г. д. Сучаснага біёграфа Т. Касцюшкі Б. Шындлера гэткія аргументы не пераконваюць. Ён рэзонна нагадвае, што ў болыыасці маёнткаў, дзе ўладары напрыканцы XVIII і ў пачатку XIX ст. зрабілі крокі па паляпшэнні стану сваіх прыгонных сялян, эканамічнае становішча хутка выроўнівалася, а затым умацоўвалася. Значыцца, Тадэвушу Касцюшку проста не хапіла часу, каб давесці распачатае да лагічна га завяршэння. Акрамя таго, Б. Шынд лер бачыць галоўную прычыну пагаршэння сяхновіцкай гаспадаркі ў няздольнасці яе землеўладальнікаў, у тым ліку і генерала Т. Касцюшкі, паслядоўна адмовіцца ад састарэлых форм гаспадарання. У дачыненні да самога генерала даследчык зазначае, што той быў выдатна прыахвочаны да вайсковай справы, а не да плуга.
Сяхновіцкі сядзібны дом (1880 г.)
Учасы «сялянкі» Т. Касцюшка падтрымліваў блізкія стасункі з іншымі суседнімі памешчыкамі. Шляхта, што з'ехалася на Берасцейскі павятовы соймік у 1789 г., ухваліла прапанову дапа магчы «былому амерыканскаму генералу», за гэта пан Тадэвуш шчыра дзякаваў сваім землякам. Сярод мясцовых памешчыкаў асабліва таварыскія адносі ны Т. Касцюшка ўсталяваў з сям'ёй літоўскага войскага Міхала Залескага. Той трымаў у заставе (арэндзе) ад Чартарыйскіх Вялікія Сяхновічы. Яны сяб равалі, нягледзячы на тое што асабістыя палітычныя погляды М. Залескага і Т. Касцюшкі значна адрозніваліся. Пан войскі быў катэгарычна супраць скасавання прыгону і пашырэння пра воў для гараджан, лічыў добрай задум ку пра ўсталяванне ў Рэчы Паспалітай абсалютызму. Генерал у дыскусіях з суседам неаднаразова закранаў пытанні палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ўпарадкавання дзяржавы. Найвялікшую пашану Тадэвуш выказваў жонцы Міхала Залескага Бенядзікце Матушэвіч, якую браў за ўзор жаноцкай дабрачыннасці. У гэтым можна ўпэўніцца, калі прачытаць лісты Т. Касцюшкі. У адным з іх генерал піша: «О! Калі б толькі я меў такую жонку! Яна прыклад для тысячаў... і ў Варшаве гэткую не знойдзеш!»
Аднак мара Тадэвуша Касцюшкі знайсці сабе жонку ніколі не здзейсні лася. Напачатку 1790 г. Т. Касцюшка быў залічаны ў польскую армію ў чыне генерал-маёра. Перад ад'ездам у рэгулярнае войска ён перадаў правы на Сяхновічы Ганне Эсткавай.
Генерал Т. Касцюшка выдатна праявіў сябе ў расійска-польскай вайне 1792 г., вызначыўся ў баях пад Жа ленцамі, Уладзімірам Валынскім, Дубенкаю на Заходнім Бугу. За гэтую кампанію быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў званне генерал-лейтэнанта. Пасля капітуляцыі польскага ўрада выехаў за мяжу, дзе і падрыхтоўваў паўстанне супраць дзяржаў, якія часткова падзялілі Рэч Паспалітую.
3
24 сакавіка па 10 кастрычніка 1794 г. Тадэвуш Касцюшка з'яўляўся дыктатарам дзяржавы, неабмежаваным кіраўніком паўстанцкіх войскаў, што змагаліся за незалежнасць Рэчы Паспа літай. Пасля разгрому паўстанцкіх аддзелаў ранены генерал Т. Касцюшка быў узяты ў палон і знаходзіўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці з лістапада 1794 г. па лістапад 1796 г. Пасля вызвалення выехаў з Расіі.
Больш за 20 год Касцюшка пражыў у эміграцыі: у ЗША, Францыі, Швей царыі. У гэтыя гады ён заставаўся ўпэўненым рэспубліканцам і адмовіўся ўскласці на сябе камандаванне польскімі легіёнамі, не прыняў спроб Напалеона I з аднаго боку і Аляксандра I -з другога прыцягнуць Касцюшку да палітыкі, якую гэтыя манархі праводзілі ў дачыненні да Польшчы.
Апошнім ягоным прытулкам зрабіўся невялікі швейцарскі горад Салюр. Тут 2 красавіка 1817 г., за паўгода да смерці, Тадэвуш Касцюшка склаў апошні свой запавет наступнага зместу: «Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды і дабрабыту народа, я сведчу гэтым сваім лістом, што знішчаю яго цалкам І на вечныя часы ў сваім маёнтку Сяхновічы, што месцяцца на Літве, у ваяводстве Брэст-Літоўскім. Апавяшчаю ўсім сялянам вёскі, якая да таго маёнтка належыць, што цяпер яны вольныя грамадзяне краіны і поўныя гаспадары сваіх земляў. Вызваляю іх ад усялякіх асабістых пабораў і паншчыны - ад усяго, што раней пану даваць абавязаны былі. Пра шу іх толькі, каб мелі клопат для ўлао най карыснасці і дзеля патрэбы краю закласці і ўтрымліваць школу».
Гiсторыкі вельмі стрымана ставяцца да гэтага дакумента. Т. Корзан зазначае, што з юрыдычнага погляду тэстамент не мае аніякай вагі, паколькі Сяхновічы яшчэ ад 1775 г. знаходзіліся пад кантролем Эсткаў. Такія даследчыкі, як У. М. Казлоўскі, Б. С. Клейн, Б. Шындлер, бачаць у сяхновіцкім запавеце толькі «агітацыйную рэч», скіраваную на будучыню («для нашчадкаў напісана»).
Так, змест і абставіны, пры якіх запавет быў складзены, узнімаюць шэраг пытанняў, што засталіся па-за ўвагаю біёграфаў Т. Касцюшкі. А менавіта:
1. Сярод усіх тэстаментаў, складзеных генералам, толькі адзін - сяхновіцкі - чамусьці не мае юрыдычнай моцы. Між тым запавет нічым не парушае заканадаўства і напісаны на падставе артыкулаў 4 і 8 раздзела 8 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., які дзейнічаў на землях Заходняй Беларусі да 1840 г.
2. Тэстамент не ўдакладняе, што трэба разумець пад выразам «у сваім ма ёнтку Сяхновічы». Таму дасканала не вядома, якой часткі спадчыны ў пер шую чаргу тычыцца змест дакумента. Згодна з архіўнымі справамі XIX ст., акрамя Малых і Вялікіх Сяхновічаў, Сяхновічаў - Давыдаўшчызны, Жулкаўшчызны, Грыцэвічаў, яшчэ некалькі блізкіх паселішчаў мелі назву «Сяхновічы».
Гэтае пажаданне Т. Касцюшкі не было выканана. Да атрымання сялянамі вольнай засталося яшчэ 44 гады.
Астанкі Тадэвуша Касцюшкі былі перавезены ў Польшчу і пахаваны ў г. Кракаве ў каралеўскім замку Вавель. Ёсць помнікі Касцюшку ў Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе і Мілуоках, а ў штаце Місісіпі ёсць і горад Касцюшка.
А. Р. Бензярук
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі
Сярод ураджэнцаў Берасцейшчыны, якія пакінулі свой след у гісторыі, бадай, самае пачэснае месца адведзена Андрэю Тадэвушу Банавентуры Касцюшку-Сяхновіцкаму.
Тадэвуш Касцюшка - зорка велічыні найасаблівейшай. Такія людзі нараджа юцца адзінкавымі на стагоддзе. I нашай зямлі пашчасціла зрабіцца калыскаю для гэтага чалавека.
Таму пра жыццё і дзейнасць Т. Касцюшкі распавядаюць безліч публікацый на розных мовах свету. Здаецца, што ўсе таямніцы, звязаныя з ягонай асобай, даўно разгаданыя. Ад нараджэння - да смерці.
Да смерці? 1997 год, восень - 180-я ўгодкі з дня смерці генерала. Так, пра смерць вядомы ўсе падрабязнасці: абставіны, месца, час... Ягонае сэрца спынілася а 10 гадзіне вечара 15 кастрычніка 1817 г. у доме Франца Цэлтнера па вуліцы Гужэльнгасэ, 12, у швейцарскім горадзе Салюр кантона Залатурн.
Аднак да сённяшняга дня яшчэ ніхто не здолеў пераканаўча адказаць на самае «простае» пытанне: калі з'явіўся на свет нацыянальны герой беларускага, польскага і амерыканскага народаў, кіраўнік нацыянальна вызваленчага паў стання 1794 года?
Заўзятыя спрэчкі пра месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі пачаліся адразу пасля ягонай смерці. Ужо ў 1818 г. у Парыжы быў выраблены медаль з партрэтам генерала. На адваротным баку меўся надпіс на лаціне: «Нарадзіўся ў 1746, Сяхновічы. Княства Літоў скае ў Польшчы. Памёр у 1817». Медаль быў выраблены ў майстэрні Ф. Дзюрана. Хто быў заказчык? Невядома. Але першае зерне на карысць сяхновіцкага паходжання Т. Касцюшкі было кінута і неўзабаве павінна было прынесці свой плён.
Першым біёграфам генерала лічыцца Карл Фалькенштэйн. На працягу двух гадоў ён быў аднакласнікам сына Цэлтнера, кіраўніка швейцарскага гарадка Салюр, у доме якога знайшоў свой апошні прытулак састарэлы Касцюшка. У кнізе «Тадэвуш Касцюшка», выдадзенай на нямецкай мове праз 10 гадоў пасля смерці генерала, К. Фаль кенштэйн назваў месцам нараджэння Т. Касцюшкі Сяхновічы і нават дадаў, што «гэтую інфармацыю ён пачарпнуў з вуснаў самога генерала».
Аднак ад 1822 г. афіцыйным месцам нараджэння Тадэвуша Касцюшкі шмат хто пачаў лічыць фальварак Мерачоў шчына (Марачаўшчызна) каля Косава ў сучасным Івацэвіцкім раёне. Узнікла версія, быццам у гэтым годзе косаўскі святар Станіслаў Нарбут выдаў пасвед чанне, што Тадэвуш нарадзіўся ў згаданым фальварку. Толькі хутка дапытлівым даследчыкам стала вядома, што ксёндз Станіслаў на самай справе зрабіў гэта, але не ў 1822 г., а... восенню 1834 г. Чаму пераблытаны былі даты? Зноў загадка. Прычым у касцёльным пасведчанні і паўслова не сказана аб тым, што Касцюшка нарадзіўся менавіта ў Мерачоўшчыне.
Костел Святой Троицы (1877 г.)
Памятная вчесть Тадеуша Костюшко
Костел Святой Троицы (Коссово)
У
1841 г. граф Плятар выдаў сваю «Малую польскую энцыклапедыю». У ёй было занатавана: «Касцюшка нарадзіўся ў 1746 г. у Сяхновічах...». Праз пяць гадоў у «Дапаўненнях да польска га гербоўніка» Каспара Нясецкага выдавец і складальнік Я. Бабровіч таксама пазначыў, што да роду Касцюшкаў Сях новіцкіх належаў генерал Т. Касцюшка, які ўславіў гэтую радзіну ў свеце. Ягоным месцам нараджэння называюць Сяхновічы, што ў Берасцейскім ваяводстве.
Аднак апаненты «сяхновіцкай» версіі таксама нярэдка выказваліся ў друку.
У
1846 г. паны Баліньскі і Ліпіньскі выдалі чарговы том «Старажытнай Полынчы». Пры апісанні Мерачоўшчы ны аўтары пазначылі яе як месца, дзе з'явіўся на свет нацыянальны герой Рэчы Паспалітай. Гэтую версію прадубліравалі ў сваіх творах генерал Франці шак Пашкоўскі і Леанард Ходзька (сярэдзіна XIX ст.).
Пасля гэтага «страсці па Касцюшку» быццам прыціхлі. Аднак амбіцыі абодвух лагераў, якія адстойвалі кожны сваю версію, з новай сілай ускалыхнуліся напрыканцы XIX ст. У далейшым за Мерачоўшчыну выказаўся аўтар артыкула пра Касцюшку ў «Энцыклапедыі» Аргельбранда (1864 г.). Але яму даверу мала - занадта шмат памылак.
Пачынальнікам новай хвалі спрэчак з'явіўся нехта Фелікс Немаеўскі. У 1880 г. ён падарожнічаў праз нашы мясціны і распавядаў, як каля Сяхновіцкага двара фурманшчык скінуў шапку і быццам сказаў: «У гэтым доме нарадзіўся Касцюшка». Сведчанне было нічым не падмацавана і выглядала ўвогуле жартам. Але гэтага хапіла, каб выклікаць да жыцця ўжо амаль забытую спрэчку. Свае допісы пан Немаеўскі даслаў у рэдакцыю часопіса «Ілюстраваны тыгоднік», які выходзіў у Варшаве на польскай мове.
На ліст Немаеўскага адазвалася Марыя Віслоцкая - праўнучка старэйшай сястры Тадэвуша Касцюшкі - Ганны. Яна пачала актыўна вышукваць пацвярджэнне «сяхновіцкай» версіі. Напрыклад, сяхновіцкая гаспадыня заўважы ла, што ў метрыках Ганны і Тадэвуша Касцюшкаў не пазначана месца іх нара джэння. За каментарыем карэспандэнтка звярнулася да брэсцкага ксяндза Г. Главацкага. I той зазначыў, што «ва ўсіх метрычных кнігах XVIII ст., калі дзіця было ахрышчана ва ўласным пры ходзе, гэта адзначалася на палях кнігі. I наадварот, пры хрышчэнні ў «чужой» парафіі назва месца нараджэння не ад значалася». Зноў жа пані Віслоцкая прыгадвала нейкага нябожчыка дзеда Антона, які «калісьці служыў генералу і гаварыў, што Касцюшка нарадзіўся на ягонай памяці ў Сяхновічах».
Ліст Марыі Віслоцкай ад імя рэдак цыі «Ілюстраванага тыгодніка» прааналізаваў Людвік Еніке. Свой артыкул ён назваў «Яшчэ пра месца нараджэння Т. Касцюшкі». Л. Еніке паспрабаваў звесці да нечага адзінага ўсе «за» і «супраць» у гэтай сварцы. Ён прызнаў некаторыя погляды М. Віслоцкай слушнымі, звярнуў увагу, што ўсе даўнія біёграфы лічылі месцам нараджэння Касцюшкі Сяхновічы. А пра Мерачоўшчыну пачаліся размовы толькі тады, калі гэтыя мясціны перайшлі да паноў Пуслоўскіх, бо новыя ўладары былі вельмі зацікаўлены ў гэтым. Але ў фінале аўтар артыкула пакідае пытанне ўсё ж такі адкрытым.
Даследчык Станіслаў Кржэміньскі заўважыў, што везці зімою ў лютым 1746 г. дзіцё з Сяхновічаў у Косава -вельмі рызыкоўная справа. Пані Віслоцкая пярэчыла яму, што на санках зімою гэты шлях мог быць нават прыемным.
Напярэдадні святкавання сотых угодкаў касцюшкаўскага паўстання (1894 г.) выйшла ў свет фундаментальная праца Т. С. Корзана «Тадэвуш Касцюшка». Дзякуючы гэтаму аўтару да нас дайшлі шматлікія дакументы, якія прысвечаныя радзіне Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Арыгіналы дакументаў загінулі ў агні другой сусветнай вайны.
Т
. С. Корзан быў перакананы, што Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне. Лісты Марыі Віслоцкай, а пазней уладальніка Вялікіх Сяхновічаў Вандаліна Пржыборы, які ў 1888 г. у часопісе «Край» змясціў артыкул «Мерачоўшчына ці Сяхновічы?», прымусілі Корзана выступіць і абгрунтаваць свой погляд на праблему. Аўтарытэт гэтага гісторыка прымусіў у навуковых колах адкінуць усялякія спрэчкі наконт месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Здавалася, што «сяхновіцкая» версія больш ніколі не адрадзіцца.
Але напярэдадні двухсотых угодкаў касцюшкаўскага ўзброенага чыну з'яўляецца праца сучаснага беларускага гісторыка Язэпа Юхо, які замест корза наўскага катэгарычнага «толькі Мерачоўшчына» ўспомніў старую спрэчку і асцярожна прапанаваў разам з Мерачоўшчынай узгадваць як другое верагоднае месца нараджэння і Сяхновічы. У тым самым 1994 г. на Беласточчыне з'явіліся паштоўкі, на якіх пад партрэтам Т. Касцюшкі па-беларуску было прастаўлена: «Нарадзіўся ў 1746 г. у Сяхновічах».
Спрэчка доўжыцца. Ці будзе ёй калі канец?..
Упачатку 1996 г. паўсюдна прайшло шырокае святкаванне 250-х угодкаў Касцюшкавых народзін. Адметная дата адзначалася літаральна ва ўсім свеце. На Беларусі гэтым разам асабліва вызнача лася Брэстчына, што і зразумела: не ўсё ж сыну хадзіць у пасынках. У Брэсце была наладжана святочная вечарына, адкрыла свае дзверы перад наведвальнікамі музейная выстава, што распавяда ла пра драматычны лёс «героя двух кантынентаў». Урачыстасці мелі месца ў Мерачоўшчыне пад Косавам і ў Сях новічах Жабінкаўскага раёна - у мясцінах, якія здавён «спрачаюцца» за гонар звацца Касцюшкаваю радзімай. У родавых Малых Сяхновічах, дзе знаходзіцца адзіны на Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, запрацаваў музей-пакойчык, зроблены для захавання памяці аб славутым земляку.
3
прычыны юбілею ў суседняй Польшчы выйшаў у свет чарговы нумар альманаха «Незалежнасць і памяць», цалкам прысвечаны Т. Касцюшку і яго ным паплечнікам. Гэтае выданне адкрывалася змястоўным артыкулам «Калян дар жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі». Укладальнікам календара з'яўляўся слынны цольскі «касцюшка-знавец» Леанард Ратайчык. Ужо ў пер шых радках Л. Ратайчык у паўжартаўлівай форме падкрэслівае, што ягоны артыкул скіраваны на тых цікаўных чыта чоў, што маюць жаданне і патрэбу як мага больш даведацца пра лёс Касцюш• кі, але лянуюцца корпацца сярод архіўнага пылу І пажоўклых пергаментаў.
Артыкул вызначаецца падрабязнасцю і ажно на 37-мі старонках апавядаецца пра ўсе моманты жыцця Касцюшкі. Зразумела, што першая дата «Календара» тычылася нараджэння героя. I тут даследчык робіцца вельмі асцярожным, калі занатоўвае: «4 лютага 1746 г. - прынятая дата нараджэння Тадэвуша Касцюшкі».
Аднак чаму прьшятая? Хто ж першым сярод сучаснікаў ці спадчыннікаў генерала паведаміў нашчадкам гэтую дату? Можа, пра гэты дзень згадвае сам Тадэвуш Касцюшка ў паперах ці ўспамінах? На жаль, ніводзін дакумент тае пары не пацвярджае 4 лютага 1746 г. як час з'яўлення на свет нашага славутага земляка.
Згаданая дата «нарадзілася» толькі ў 1894 г. і з лёгкай рукі вядомага польскага гісторыка Тадэвуша Сыльвестра Корзана зрабілася традыцыйнаю. Як і чаму гэта сталася?
Яшчэ ў 1889 г. з'явіўся чарговы, дзесяты том «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх земляў», дзе сцвярджалася, што Т. Касцюшка нарадзіўся 12 лютага 1746 г. Аднак ужо на той час быў добра вядомы змест метрычнай выняткі пад нумарам 478 з косаўскай касцёльнай кнігі, дзе, дарэчы, адзначалася: «1746, 12 лютага пастар Раймунд Корсак, намеснік настаяцеля кляштара дамініканаў гашчэўскіх, ахрысціў дзіцё, сына законных бацькоў імем Андрэй Тадэвуш Банавентура - яснавяльможных Людвіка Тадэвуша і Тэклі з Ратомскіх Касцюшкаў, мечных ваяводства Берасцейскага. Кумамі былі: вяльможны пан Казімір Наркускі, староста кушліцкі, і вяльможная пані з Пратасевічаў Сухадольская; вяльможны пан Адам Пратасевіч, староста пінскі, і вяльможная панна Сухадольская, пісарка земская слонімская».
Такім чынам, са зместу метрыкі выні кала, што 12 лютага адбылося хрышчэнне. Тады Т. Корзан зрабіў дапушчэнне, што малому далі імя ў гонар таго святога, на дзень якога прыпала ягонае нараджэнне. Можна з гэтым згадзіцца, бо падобная практыка ў XVIII ст. існавала і нават была пашыранаю.
Аднак тут даследчыка чакала новая замінка, паколькі Касцюшка пры хрышчэнні атрымаў не адно, а адразу тры імі. Т. Корзан без залішніх ваганняў узяў за аснову першае з іх. Згодна з каталіцкімі святцамі, найбліжэйшы да 12 лютага дзень святога Андрэя (Андрэя Карсіні, біскупа Фезулянскага) прыпадае на 4 лютага. Таму гісторык зрабіў выснову, што Т. Касцюшка нара дзіўся менавіта ў гэты дзень.
Цяпер яшчэ патрабавалася вызначыць год нараджэння. Тадэвуш Корзан звярнуў увагу на тое, што ў рэестры Вар шаўскага кадэцкага корпуса ад 18 снежня 1765 г. узрост маладога Т. Касцюшкі вызначаны 18-цю гадамі. На думку даследчыка, «гэта з'яўлялася дастатковым доказам», каб лічыць годам нараджэння Касцюшкі 1746-ы. Так з'явілася дата 4 лютага 1746 г., якая на доўгі час замацавалася як традыцыйная і перацякала з выдання ў выданне, падтрыманая непахісным корзанаўскім аўтарытэтам.
Аднак ці былі хібы ў гэтай версіі? Паспрабуем вызначыць некаторыя несу падзенні.
Адразу кідаецца ў вочы: калі Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г., то 18 снежня 1765 г. - у дзень з'яўлення яго ў сценах кадэцкага корпуса - яму было ўжо не васемнаццаць гадоў, а амаль дваццаць! А дакладней: 19 гадоў 10 месяцаў і 14 дзён. Гэтыя абставіны збянтэжылі нават Леанарда Ратайчыка, які дапусціў, што ў згаданы варшаўскі дакумент закралася памылка. Гісторык нават падкрэсліў у «Календары», што Касцюшку ўжо было 20 гадоў. (Заўважце: не амаль, не каля, а ўжо 20 гадоў). Відаць, інтуітыўна паважаны даследчык не верыў «корзанаўскай» даце.
Акрамя таго, у каталіцкіх і праваслаўных святцах агулам набярэцца аж но 25 датаў, прысвечаных розным свя там, што насілі імя Андрэй.
Кожны з гэтых дзён, калі ісці ўслед за разважаннямі Т. Корзана, можа быць днём нараджэння Т. Касцюшкі. Таму не дзіўна, што ў 1990 г. беларускі гісторык Язэп Юхо зазначыў: «Дакладная дата яго [Касцюшкі.-А. Б.] нараджэння невядома. Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 г., аднак болып праўдападобным [?] трэба лічыць, што нарадзіўся ён 30 лістапада 1745 г. Ёсць падставы меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай [?] царкве і назвалі Андрэем у гонар Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада». Надалей Я. Юхо паслядоўна паўтарыў сваю версію ў кнізе «Нарадзіўся я ліцьвінам...» (1994 г.), на старонках энцыклапедычнага даведніка «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995 г.) і ў артыкуле «Наш на цыянальны герой», што знайшоў сваё месца ў зборніку з вельмі выразнаю назваю «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996 г.).
Як бачым, Язэп Юхо пайшоў анала гічным шляхам: выбраў з шырокага спі су Андрэевых дзён найболыд, на яго ную думку, «праўдападобны» і зрабіў яго днём нараджэння «праваслаўнага» Тадэвуша Касцюшкі. Здаецца, гісторыя паўтараецца, і 30 лістапада 1745 г., дзякуючы аўтарытэту заслужанага навукоўца, робіцца традыцыйнаю ў беларускай гістарыяграфіі.
Але такі шлях непазбежна выкліча з'яўленне новых версій. Бо калі абапірацца толькі на спіс Андрэевых дзён, любы, нават пачынаючы даследчык можа паспрабаваць атрымаць невялічкі «патэнт» на «кумаўство» Касцюшкі. Ад гэтай спакусы цяжка было і нам утрымацца...
Версіі (13 ліпеня і 28 кастрычніка). На наш погляд, найбольш верагодным з'яўляюцца дапушчэнні, што Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 13 ліпеня ці 28 кастрычніка 1745 г. (Вядома, пры ўмове, што ён на самай справе з'явіўся на свет у дзень тых святых, у гонар якіх атрымаў сваё імя, а дакладней імёны.)
Якія аргументы могуць быць прыве дзены на карысць 13 ліпеня? Як вядо ма, папярэднія даследчыкі для доказу сваіх версій разглядалі толькі імя Андрэй, не зважаючы на імёны Тадэвуш і Банавентура. Разам з тым, 13 ліпеня святкуецца дзень святога Андрэя як у каталіцкіх, так і ў праваслаўных вернікаў, акрамя гэтага, 13 ліпеня ў праваслаўных святцах адведзена яшчэ аднаму святому - Фадзею (Тадэвушу). А на 14 ліпеня ў каталіцкай царкве прыпадае дзень святога Банавентуры. Магчыма, гэта супадзенні, але дастаткова выразныя.
Гэтую версію не можа абвергнуць факт хрышчэння Т. Касцюшкі праз сем месяцаў. У гісторыі бывалі выпадкі, калі дзіцё хрысцілі і значна пазней, нават праз гады пасля нараджэння. Аднак для гэтай версіі не існуе ніякіх іншых пацвярджэнняў і ў гэтым, без умоўна, яе слабасць. Значна больш шанцаў мае другая дата: 28 кастрычніка.
Вядома, што самым распаўсю'джаным сярод імёнаў Касцюшкі, пад якім ён вядомы ўсяму свету, з'яўляецца Тадэвуш. Прычым ён сам лічыў гэтае імя галоўным.
Касцюшка ніколі не браў шлюбу і не меў уласных дзяцей. Але двойчы ў жыцці ён згаджаўся на ролю хроснага бацькі. У 1800 г. у Парыжы генерал ахрысціў дачку Пятра Цэлтнера - родзіча згаданага намі Франца Цэлтнера з Салюра. Дзяўчынцы надалі імя Тадэі-Эміліі. Першае з гэтых імёнаў было ў гонар Касцюшкі. А яшчэ праз некалькі гадоў амерыканскі пасол у Францыі генерал Джон Армстронг (1758 - 1843) запрасіў Т. Касцюшку на хросна
га бацьку да свайго сына. Хлопчык таксама атрымаў імя знакамітага свайго «другога бацькі» і стаў звацца Тадзіу сам Касцюшкам Армстронгам.
Дададзім да сказанага, што ў ката ліцкіх святцах дзень святога Тадэвуша святкуецца толькі аднойчы, і гэта адбываецца менавіта 28 кастрычніка.
Па меншай меры, вядомы два выпадкі, калі Т. Касцюшка святкаваў гэты дзень як уласныя імяніны. Упершыню гэта адбылося ў 1792 г. У той час генерал атрымаў адстаўку з войска, нязгодны са здрадніцкай палітыкай караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які пайшоў на хаўрус з расійскай імператрыцай Кацярынай II і яе прыхільнікамі ў Рэчы Паспалітай. Касцюшка пакінуў Варшаву і 28 кастрычніка прыбыў у Сянявы - уласнасць князёў Чартарый скіх. Там і былі наладжаны гнанаму генералу ўрачыстыя імяніны.
Наступны выпадак адбыўся шмат гадоў пазней. У 1804 г. у Парыжы быў створаны камітэт для святкавання новай Касцюшкавай гадавіны. На чале ўра чыстасцяў стаяў генерал Ян Генрык Дамброўскі (1755 - 1818). Сам Тадэвуш Касцюшка спачатку катэгарычна адмаў ляўся ад такой ініцыятывы, але сябры пераканалі свайго былога кіраўніка. Яны лічылі, што імяніны атрымаюць шырокі водгук і паспрыяюць збіранню паспалітай эміграцыі вакол справы незалежнасці няшчаснай Радзімы, якая тройчы перажыла ганебныя падзелы і знікла з карты Еўропы. Сярод шматлі кіх гасцей, якія з'ехаліся 28 кастрычніка 1804 г., каб павіншаваць імянінніка, знаходзіўся стары сябра і паплечнік Т. Касцюшкі яшчэ з часоў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў генерал Жыльбер Лафайет. Магчыма, буду чым даследчыкам будзе карысна зазірнуць у шматлікія біяграфіі Ж. Лафайета, прагледзець ягоныя дзённікі і ліставанне. Можа, там знойдзецца нейкая падсказка, чаму менавіта 28 кастрычніка было абрана арганізатарамі мерапрыемства для правядзення гэтай вечарыны.
Існуе і яшчэ адно сведчанне на карысць згаданай даты. У 1833 г. парыжскае выдавецтва выпусціла трэці том «Універсальнай біяграфіі, ці Гістарычнага слоўніка», дзе быў змешчаны артыкул пра Т. Касцюшку. Гэты артыкул начынаўся словамі: «Касцюшка Тадэ (Тадэвуш) нарадзіўся ў Літве ў шля хецкай сям'і 28 кастрычніка 1746 года...»
Ёсць падставы перагледзець традыцыйную дату нараджэння нашага нацыя нальнага героя на карысць 28 кастрычніка 1745 г. Але канчатковую кропку ў гэтай справе ставіць зарана. Наша Берасцейская зямля нарадзіла і ўзгадавала свету асобу Тадэвуша Касцюшку. Усё жыццё ён з'яўляўся перакананым патрыётам гэтай зямлі, што неаднойчы засведчыў і сваімі словамі, і сваімі справамі.
А. Р. Бензярук
ТАДЕУШ КОСТЮШКО
ПРЫВІЛЕЙ ЖЫЛМОНТА I СТАРОГА ВЯЛІКАКНЯЖАЦКАМУ ПІСАРУ КАСЦЮШКУ
ФЁДАРАВІЧУ НА МАЁНТАК СЯХНОВІЧЫ
25 красавіка 1509 г. г. Кракаў
Жикгимонт Божею милостю король польский, великий князь Литовский, Русский, княжа Пруское, Жомоитский и иных.
Бил нам чолом дьяк наш Костюшко Фёдорович и просил в сельце в Каменецком повете людей путных на имя Сехновичов, а поведал нам, што ж в том сельцу сдавна было тры чоловеки на имя Кисель, а Перко, а Лахович. Ино дей тот Кисель ешчо жив, а тыи два чоловеки Перко а Лахович померли, нижли дети их осталися. А к тому просил у нас пашень, и леса, и дубров, тых которые ж был одсудил людем нашим каменецким Орепи-чом а Жыличом наместник берестейскии пан Станислав Остыкович од Тышковое Коренев-ское и од ее детей, которых то пашень и дубров был в держаню Тишко от колькось лет - ино естли будет так, и мы тое сельцо Сехновичи тые три чоловеки и с братьею, и с детьми их, и с внуками, и тые пашни, и дубровы, и лес ему дали со всим, по тому как тое сельцо вышей писаное сдавна, и тые пашни, и дубровы в своих границах мают, и как на нас держано. А ввязати его в то послали есмо дворянина нашего Богдана Алексиевича.
Писал в Кракове апрыля 25 день индикта дванадцатого.
Правил маршалок и секретар пан Иван Сопега, подкоморый наш выжши пан Андрей Довгирд, подскарбии наш земский пан Иван Андреевич.
Korzon T. Kosciuszko, Ьіоgrаfiа z dокumеntow wysnutа. Кгакоkow, 1894 - 5. 549-550, ргzуріsеk 12.
3 ПАГАДНЕННЯ М. I. КАСЦЮШКІ 3 УЛАДАЛЬНІКАМІ МАЁНТКА ЗДЗІТАВЕЦ
АБ УСТАЛЯВАНШ ПАМЕЖНЫХ ЗЕМЛЯЎ
1 лютага 1599 г. Маёнтак Здзітавец
Я, Лев Патей, писар земски берестеиски. Я, Лукаш и Лаврын Федюшки, Михаило Сосновскии, Василеи Сасин Калечицки, Остафеи и Миколаи Здитовецкие, Иван и Юреи Данилевичи Шляхта Здитовецкие, Григореи Бурый, Андреи, Петр и Адам Тишковичи, Юреи, Павел и Григореи Гуриновичи Здитовецкие, Лаврин и Сегень Федоровичи Здитовецкие, Василеи Сасин Старовольски, Федор и Кондрат Микитичи, Рудольф Рудницки, Григореи Островски, Павел и Федор Дмитровичи Здитовецкие, Малхер Паршлински, Ян Поплавски, Миколаи Яблонски, земяне господарские воеводства Берестеиского, участники имения Здитовецкого, в повете Берестеиском лежачего, сознаваем сами на себе тым нашим добровольным листом-записом, кому бы то належило ведати нинешним и напотом будучим; и што есмо мели права... о забране грунтов через границу нашу з земянином господарским воеводства Берестеиского з паном Николаем Яновичом Костюшком Сехновицким од имения его Сехнович, в том же повете Берестеиском лежачого, за которым зобранем розные немалые межи нами в перехоженю через границы делали, так теж и з стороны третьего жеребя, которого собе Ян Костюшко за правом своим быти у нас меновал во имению нашом Здитовецком межы речками Полехвы, Мытишча и речки Нечавницы Глиненца, леса Бовшова аж до Град, о которую то третюю часть пан Миколаи Костюшко некоторых особ, нас участников, перед суд земски берестеиски был позвал, также и мы пан(а) Николая Костюшко о грунты наши забраны их позвали; и правом яко вАасное свое позыскали.
А хотечи мы в тих границах и в грунтех покой вечисти з паном Миколаем Костюшком од имения его Сехнович, имению нашему Здитовецкому меть, и давше се на узнание и розсудок жебо полный их милости панем-приятел наших, права свое перед их милостю з обедвух сторон показали, а их милость панове-приятели наши успокояючи тие вси розницы и заистя, а одложивши права пана Николая Костюшко о третью часть на сторону прыступу ниякого пану Николаю Костюшку до поискиваня тое третее части вечными часы не зоставили, на чом и сам пан Костюшко перестать; а зас о тые пекные грунты нас помер-ковавши и границу певную тым имениям нашим стеною положили урочишчами тыми: почавши од петы граничное имения панов Кореневских Коренева з-под Жеидик од границы помененое Град, на котором местцу копа на следогониско сходытсе, и там тых трох именем границы опираются, то есть Коренева, Здитовце, Сехнович, на котором местцу на сес час дуб есть лежачи и други неподалеку стоячи, а тепер и копец через нас на том местцу на Градах у петы велики з паном Миколаем Костюшком сполне усыпан, а од того копца Град граница и стена граничная есть положена межи имением нашим Здитовцами, и его пана Косюшковым Сехновичами, почавши од копца и дуба лежачого долиною стеною зарослею над лесом великим до дуба, которы на сесь час стоит над полем нашим Градами, до которого дуба тою стеною копцов три кром першого нарожник, в котором то дубе и знаки крыжами положили есмо, а од того дуба другым простим трыбом так же стеною через заросли дуброве до полька и дуба, который стоит над смужкою подле Долгого поля, межи которыми дубами копцов усыпанных осм, в том теж дубе знаки положили осмо. А то все выполнивши и поплативши пред сес наш лист и положенье границ и стена урочышчами звышписаными вечными часы ни в чом ненарушаючы держати быти мает.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1741. Воп. 1.
Спр. 49. Арк. 1193 1197.
СА СКАРП СЦЯПАНКАЎСКАГА СВЯТАРА ЗАХАРЫЯ НА ЎЛАДАЛЬНІКАЎ МАЁНТКА
У КАРАНЁВЕ
5 чэрвеня 1619 г. г. Бярэсце
На роках судовых земских о Святой Троицы, святе Римском... перед нами врадниками судовыми земскими воеводства Берестеиского Предцлавом Горбовским, судьею, а Яном Патеем, подсудком, и Андреем Пекарским, писаром, ставши очевисто у суду в Бозе ве-лебны отец Захареи Лаврентеевич, свещенник Степанковскии и Гриневский церкви собор Светого Михаила Архангела, оповеданье свое на писмеку записанью до книг врадовых земских Берестеиских подал в тые слова:
Милостивые Панове, судовые земские Берестеиские! Я убогий человек а слуга и богомолец в летах - Захареи Лаврентеевич, свещенник Степанковскии и Гриневский церкви собор Светого Михаила Архангела, оповедаю се вашей милости, моим милостивым панам, на ее милость пани Раину Карпевну Миколаевую Кореневскую и на сынов ее милости, пана Юрья а пана Андрея и пана Яна Миколаевичов Кореневских о том, иж в року теперешнем, тисеча шестьсот деветнадцатом, давши мне их милость лист, добровольный запис свои на признанье листу, фундушу своего на церковь Степанковскую в именю их милости Кореневе, лежачом у воеводстве Берестеиском, который лист добровольный, фундуш свои, мели ми их милость дати, справивши водле права посполитого, под певными варунками и под печатьми и с подписами рук их милости, также под печатьми стороны шляхты и с подписами рук их на тгултори волоки земли к грунту на тот дом Божий наданую, то есть меновите в том же селе Степанках пулволоки, а на волоку земли в селе Волце, до тое ж маетности Кореневское належачое. Который тот лист добровольный, запис свой, мели ми их милости вси згодне признати, ставший на враде кгродском его королевское милости, перед судом земским воеводства Берестеиского, у Берестью, о Светой Троице, святе Римском, в року теперешнем тисеча шестьсот деветнадцатом. Уступивши в року четвертого дня, чого я через тот увесь день, в листе их милостей помененый, будучи пилен того признанья, жадное особы з их милости не моглем дождати до того признанья. Не маючи жадное ведомости од их милости, в чом я, поносечи од их милости кривду и шкоду немалую, прошу, абы тое оповеданье мое до книг врадовых было принято и записано.
Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею для разбора древних актов. Вильна, 1867. Т. 2. С. 50 - 51.
3 ЛІСТА ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ ДА СЯСТРЫ ГАННЫ ЭСТКАВАЙ НАКОНТ
ЛЁСУ СЯХНОВІЧАЎ
Верасень 1792 года
(...)
Я аддаю ў спадчыну табе Сяхновічы, а ты можаш перадаць іх аднаму са сваіх сыноў ці ўсім ім разам, але з умоваю, каб... кожны сялянскі двор ва ўсёй вёсцы цягнуў не больш за два дні паншчыны на тыдзень, а жанчыны былі 6 ўвогуле вольныя ад яе. Калі 6 было гэта ў іншай краіне, дзе ўрад забяспечыў бы выкананне маёй волі, я вызваліў бы сялян зусім ад прыгнёту. Аднак у нас вымушаны зрабіць толькі тое, што можна зрабіць напэўна, каб хоць у чым трохі палепшыць гаротную долю людзей. Заўсёды трэба памятаць: па закону прыроды ўсе мы роўныя, а адметнасці ўтвараюцца толькі асабістымі заслугамі, багаццем і вучонасцю. Таму мы абавязаныя праяўляць клопат пра бедных і займацца адукацыяй непісьменных, каб прывіць ім добрыя звычаі.
Я адсылаю пісьмовае пацвярджэнне маёй волі, каб ты мела магчымасць дзейнічаць па закону, згодна маёму ўказанню, і каб потым не было ніякага ўціску ні табе, ні тваім сынам.
(...)
Избранные произведения прогрессивных польских писателей.
М., 1956.Т.1
С. 501
Иллюстрации