№ 49
4 ноября 2003 г.
Алесь ЯРАСЬ
Брэсцкая «Залатая восень»
вызначыла «Сьцяну» лепшым рок-гуртам года
В НОМЕРЕ:

28 лiстапада ў кiнатэатры «Мiр» адбыўся заключны канцэрт конкурсу «Залатая восень». Гэта мерапрыемства, арганiзаванае аддзелам па справах моладзi гарвыканкама, у нашым горадзе праводзiлася ў пяты раз.
У папярэднiм туры, якi адбыўся 24 лiстапада ў гарадскiм доме культуры, прынялi ўдзел 14 калектываў, розных па ўзроўню i стылях музыкi, з якiх 5 выступiлi ў фiнале. На заключным канцэрце заля кiнатэатра была перапоўненай. У якасцi гасцей пасля конкурснай часткi выступiў перможца мiнулагодняй «Залатой восенi» — гурт «ONEGIN», якi здзiвiў неардынарнасцю сваей новай праграмы. Асаблiва запомнiлася заключная кампазiцыя, спалучыўшая ў сабе элементы рока i хiп-хопа.
Ж уры, якое ўзначальвала Ала Аляксандраўна Старыкевiч, загадчыца аддзела па справах моладзi Брэсцкага гарвыканкама, вызначыла прызераў конкурсу. Лепшым бас-гiтарыстам названы Нiкалайчук Андрэй з «Чорнага дразда». Аляксей Кузняцоў са «Сьцяны» атрымаў узнагароду як лепшы барабаншчык, а ветэран берасцейскай рок-тусоўкi Юры Колычаў, удзельнiк гурта «Пульсар», адзначаны як гiтарыст 1 фестывалю.
П рыз за актыўны ўдзел у конкурсе атрымаў «RAINFULL». Трэцяе месца занялi музыкi гурта «Чорны дрозд». Другiмi сталi лiрыкi каманды «Слайды». На першым месцы апынулiся крутыя хлопцы з «Пульсара».
I вось абвяшчаецца галоўны пераможца «Залатой восенi». Рок-гурт «Сьцяна» атрымлiвае Гран-Пры конкурса. Гэта быў прагназуемы поспех: iх творчая i канцэртная дзейнасць апошняга часу (прыз ад радые «Polonia» на фэсце беларускай музыкi ў Польшчы «Basowiszcza», узел у трыб`юце на «NRM» i гастролi ў Варшаве), а таксама блiскучы выступ у адборачным туры далi бясспрэчныя шанцы на перамогу.
» Залатая восень» завяршылася выступам пераможцаў фестывалю, падчас якога музыкi «Сьцяны» адыгралi на поўную моц, замацаваўшы свой поспех.
Т радыцыя фестывалю будзе працягвацца. Пажадаем далейшага росту «Залатой восенi» i яе ўдзельнiкам.

Р .S. З усiх гуртоў толькi «Сьцяна» выконвае свае песнi па-беларуску.
Общество , Культура
РАЗДЕЛЫ
РУБРИКИ