БРЕСТЧИНА ПРОИЗВОДИТ, ПРЕДЛАГАЕТ, ПРИГЛАШАЕТ
  Чижевщина: 1 2 3 4 Меречевщина
Тадеуш Костюшко
23 сентября 2004 года торжественно открыты Мемориальная каплица 1794 года в деревне Чижевщина и Мемориальный Дом-усадьба Тадеуша Костюшко в урочище Меречевщина.

Мемориальная каплица 1794 года в деревне Чижевщина

БОЙ БЫЎ БЯЗЛІТАСНА КРЫВАВЫ ...

РАСІЙСКIЯ ПАЛКІ I АДДЗЕЛЫ,
УЗНАЧАЛЕНЫЯ ГЕНЕРАЛАМ АЛЯКСАНДРАМ СУВОРАВЫМ

АЛЬВIАЛЬСКІ, ЧАРНIГАЎСКI, МАРЫУПАЛЬСКI, КIНБУРГСКІ, АЛЕКСАНДРЫЙСКІ, АЗОЎСКІ, ХЕРСОНСКІ, РАЖСКІ, МАЛАРАСІЙСКІ, ПЕРАЯСЛАЎСКІ. ГЛУХАЎСКІ палкi,
2 i 3 БЕЛАРУСКІЯ батальёны, 2 І 7 ЛІФЛЯНДСКІЯ батальёны.


На досвітву 17 верасня здаволася, быццам людское мора выйшла з берагоў: ніколі не бачылі гэтыя мясціны такой колькасді ваяроў - больш за 10 тысяч узброеных байцоў чакалі знака, каб сысціся ў жудаснай бітве і вырашыць, чыя сіла перасіліць.
Касцюшкаўцы занялі надзвычай здатную пазіцыю пад абаронаю артылерыі. 26 паўстанцкіх гармат загаварылі першымі а восьмай гадзіне раніцы, як толькі пабачылі авангард непрыяцельскага войска. Хутка сувораўская пяхота з вялізнымі стратамі пераадолела Мухавец, але прыпывілася ў сваей імклівай атацы перад забалочалым ручаём. Руская артылерыя пачала адгукацца цяжкімі сваімі ядрамі гадзінаю пазней. Каб перайсці дрыгву, сувораўцы раразбіралі хаты і хлявы ў блізкай вёсцы Хадасы. Пад злым гарматным агвём, пад градам карцечы блізу дзесяці гадзін яны перайшлі багну.
I тут разгарнуўся самы драматычны момант бою. Блізіўся поўдзевь. Штыкавы ўдар быў бязлітасны. Чалавек у гэтай віхуры ішоў на чалавека. Паўстаццы біліся з адчайнаю храбрасцю, але неслі ў рукапашным баю вялiкiя страты, шчасте было не на іх баку. Зацятая схватка абясiлела пратіўнікаў, аднак больш была прыкметна стома сярод пастанцаў якія не вытрымалі такога напалу і часткаю пабеглi каб схавацца за сценамі Крупчыцкага кармеліцкага манастыра. Сiлаю нейвамернай волі Кароль Серакоўскі сабраў у кулак рэшткi сваiх байцоў i пачаў агранiзованное адступленне.
Толькі стойкасцi касцюшкаўцаў пагражала новае выпрабаванне: амаль адначасова з абудвух iх флангах з'явілася руская каварыя. Пяць конных палкоў зрабiлi доўгi абход, перайшдi дрыгву i ўдарылi ў тыл паўстанцам. Тыя па ранейшаму няспешна і арганізавана адступалi пад прыкрыццем сваёй артылерыі. Але напады сувораўцаў ішлі хвалямі з усіх бакоў, мяняліся адна на другую, i паўстанцы неслі незаменныя страты. Яны, яшчэ спрабавалі, але былі адкінуты ў бітве, дэе галоўнай зброяй рабiлiся штык i нож.
На змярканні (пасля 18-й гадзіны) воіны К. Серакоўскага ўсе ж дабралiся да узлесся і ўвайшлі ў гушчар, што i выратала iх ад канчатковага разгрому.
Бой быў скончаны. Усё поле - ад Крупчыцаў да фальварка Янопаль - засталося ўсеяным загінуўшымі. На досвітку крупчыцкія манахі, тутэйшыя сяляне абышлі поле бою ў надзеі знайсці яшчэ параненых пад кучамі знявечэнных цел.
У манастыры жалобна загаварыў звон. Яму хутка ў тон азваўся звон у старажытным Здзітаўскім храме. Увесь наш край у гзтую хвіліну смуткаваў па воінах, што знайшлі свой апошні пакой на Вялікім Крупчыцкім полі.

Бензярук А.Р.
Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ «Брэсцкая друкарня», 2002. - 36 с.


Мемориальная каплица 1794 года в деревне Чижевщина




открытие
Начало Home Карты Maps Гербы Insignia Туризм Info Справочная информация Info Фотогалерея Photo

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика