Главная
Брестская область

Cтатьи

Бегин Менахем
(Menachem Begin)

Костюшко Тадеуш

Лыщинский Казимир

 

Дадатак 3
да пратакола № 5 пасяджэння кардынацыйнага савета ад 08. 10. 1997 г.

Спіс знакамітых асоб Брэстчыны для выдання партрэтаў - плакатаў

Дасавецкі перыяд
1. АЖЭШКА ЭЛІЗА (ПАЎЛОЎСКАЯ) (1841-1910), пісьменніца, педагог, гісторык. Жыла ў в. Людвінова (Драгічынскі раён).
2. БАГРЫМ ПАЎЛЮК ОСІПАВІЧ (1813-1891), беларускі сялянскі паэт. Нарадзіўся ў в. Крошын (Баранавіцкі раён).
3. КАСЦЮШКА ТАДЭВУШ (1746-1817), нацыянальны Герой Беларусі, Польшчы, ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Нарадзіўся ў фальварке Марачоўшчына (Івацэвіцкі раён).
4. КРАШЭЎСКІ ЮЗЭФ ІГНАЦІЙ (1812-1907), фалькларыст, этнограф, гісторык. Нарадзіўся ў в. Доўгае (Пружанскі раён).
5. КРАЧКОЎСКІ ЮЛЬЯН ФАМІЧ (1840-1907), фалькларыст, этнограф, гісторык. Нарадзіўся ў в. Азяты (Жабінкоўскі раён).
6. ЛЫШЧЫНСКІ КАЗІМІР (1634-1689), асветнік, матэрыяліст, атэіст, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Лышчыцы (Брэсцкі раён).
7. МІЦКЕВІЧ АДАМ (1798-1855) паэт, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся на хут. Завоссе (Баранавіцкі раён).
8. НАРУШЭВІЧ АДАМ СТАНІСЛАЎ (1733-1796), паэт, гісторык. Нарадзіўся каля г.п. Лагішын (Пінскі раён).
9. НЯМЦЭВІЧ ЮЛІЯН УРСЫН (1733-1796), паэт, гісторык, драматург. Нарадзіўся ў в. Скокі (Брэсцкі раён).
10. ОРДА НАПАЛЕОН (1807-1883), мастак,кампазітар, музыкант. Нарадзіўся ў в. Варацзвічы (Іванаўскі раён).
11. ПАНЯТОЎСКІ СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ (1732-1798), дзяржаўны і палітычны дзеяч, апошні кароль Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў в. Воўчын (Камянецкі раён).
12. РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ МІКАЛАЙ (1515-1565), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч ВКЛ. Берасцейскі стараста. Выдаў Берасцейскую біблію.
13. РЫМША АНДРЭЙ (каля 1550-пасля 1595), паэт, гісторык, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Пяньчын (Баранавіцкі раён).
14. СКІРМУНТ РАМАН АЛЯКСАНДРАВІЧ (1868-1939), грамадскі і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Парэчча (Пінскі раён).
15. ТРАЎГУТ РАМУАЛЬД ЛЮДВІКАВІЧ, (1826-1864), адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 г.г. Нарадзіўся ў в. Шастакова (Камянецкі раён).
16. ФІЛІПОВІЧ АФАНАСІЙ (1597-1648), праваслаўны дзеяч, публіцыст, дэмакрат. Нарадзіўся на Брэстчыне.
17. ХРАПТОВІЧ ЯЎХІМ (1729-1812), драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Ясянец (Баранавіцкі раён).
18. ЧАЧОТ ЯН (1796-1847), перакладчык, фалькларыст. Пражываў у в. Рэпіхава (Ляхавіцкі раён).

Савецкі перыяд
1. БЯДУЛЯ ЎЛАДЗІМІР ЛЯВОНЦЬЕВІЧ , гаспадарчы дзеяч, Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў 1927 г. ў в. Падомша (Каменецкі раён).
2. ГАЛУБОК ЎЛАДЗІСЛАЎ ЮСІПАВІЧ (1882-1942), беларускі драматург і тэатральны дзеяч. Нарадзіўся на ст. Лясная (Баранавіцкі раён).
3. ГОРЫН (КАЛЯДА) ПАВЕЛ ОСІПАВІЧ (1900-1939), гісторык, дзяржаўны дзеяч БССР, прэзідэнт АН БССР. Нарадзіўся ў г. Бярозе.
4.ГРЫЦАВЕЦ СЯРГЕЙ ІВАНАВІЧ (1909-1939), савецкі летчык, першы двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Бараўцы (Баранавіцкі раён).
5. ЖАЛТОЎСКІ ІВАН ЎЛАДЗІСЛАВАВІЧ (1867-1959), архітзктар манументальных збудаванняў Масквы, іншых гарадоў. Нарадзіўся ў г. Пiнску.
6. ЗАБЭЙДА-СУМІЦКІ МІХАСЬ (1900-1981), спявак, дзеяч мастацтва. Нарадзіўся ў в. Несцяровічы (Пружанскі раён).
7. ЗАСІМ МІКАЛАЙ АРЦЕМАВІЧ (1908-1957), паэт. Нарадзіўся ў в. Шані (Пружанскі раён).
8. ІГНАТОЎСКІ ЎСЕВАЛАД МАКАРАВІЧ (1881-1931), гісторык, грамадскі дзеяч прэзідэнт АН БССР. Нарадзіўся ў в. Такары (Камянецкі раён).
9. КАЛЕСНІК ЎЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ (1922-1994), пісменнік і літаратуразнавец. Працаваў у г. Брэсце.
10. КАРВАТ ЎЛАДЗІМІР, летчык. Першы Герой Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Брэсце. Загінуў у 1996 г.
11. КЛІМУК ПЕТР ІЛЫЧ, летчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў 1942 г. ў в. Камароўка (Брэсцкі раён).
12. МАШЭРАЎ ПЕТР МІРОНАВІЧ (1918-1980), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
13. ПЯСТРАК ПІЛІП СЯМЕНАВІЧ (1903-1978), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Сакоўцы (Івацэвіцкі раён).
14.РАЛЬКО ЎЛАДЗІМІР АНТОНАВІЧ, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў 1922 г. Працуе і пражывае на Піншчане.
15. РУДКОЎСКІ МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ (1936-1991), паэт. Нарадзіўся ў в. Костраў (Ганцавіцкі раён).
16. ТАЎЛАЙ ВАЛЯНЦІН ПАЎЛАВІЧ (1914-1947), паэт. Нарадзіўся ў Баранавічах.
17. ШЫРМА РЫГОР РАМАНАВІЧ (1892-1978), харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Шакуны (Пружанскі раён).
18. ХАРУЖАЯ ВЕРА ЗАХАРАЎНА (1927-1942), грамадскі і рэвалюцыйны дзеяч КПЗБ. Працавала на Брэсчане.
. , !, tyshenka-optom.ru 1 2024 , x-tech.su