![]() |
Начало
![]() |
разделы сайта
Брестская область
Брест Брестский район Барановичи Белоозёрск Берёза Высокое Ганцевичи Давид-городок Дрогичин Жабинка Иваново Ивацевичи Каменец Коссово Логишин Лунинец Ляховичи Малорита Малеч Микашевичи Молодово Пинск Пинский район Пружаны Ружаны Столин Шерешёво Магдебургское право О порядке учреждения официальных геральдических символов |
10 снежня 1589 г. Кобрын атрымаў
герб: у сярэбраным полі выява дзвюх жаночых
постацей, на руках у адной дзіця.
У 1586 г. Кобрын дастаўся каралеве-ўдаве Ганне Ягелонцы, дачцэ Боны і Жыгімонта І Старога. Актыўная ў палітычных і гаспадарчых справах, яна таксама займалася новаўвядзеннямі. Каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю, павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, каралева вырашыла даць Кобрыну Магдэбургскае права. У 1589 г. Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай (1587—1632). 10 снежня 1589 г. Кобрын атрымаў герб: у сярэбраным полі выява дзвюх жаночых постацей, на руках у адной дзіця. Такім чынам, Кобрын стаў горадам з самакіраваннем. Паводле прывілея, кобрынскія жыхары (домаўласнікі) з гэтага часу маглі мець уласны адміністрацыйны орган улады — магістрат. У яго яны выбіралі радцаў, з ліку якіх выбіраліся бургамістры. Аднак над усім стаяў войт, які выбіраўся толькі са шляхецкага асяроддзя і валодаў паўнамоцтвамі зацвярджаць выбраных членаў магістрата. Ён жа старшынстваваў у мясцовым гарадскім судзе, дзе яму асісціравалі лаўнікі (засядацелі). ПАМЯЦЬ: КОБРЫНСКІ РАЁН
![]() |