|
I МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА МАЛЫХ ФОРМАЎ ГРАФІКІ І ЭКСЛІБРЫСА «БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА – 2009»
З нагоды 600-годдзя запаведнасці Белавежскай пушчы генеральны дырэктар Нацыянальнага парка мае гонар запрасіць вас прыняць удзел у міжнароднай біеннале малых формаў графікі і экслібрыса «Белавежская Пушча – 2009», якая адбу-дзецца ў верасні 2009 года ў музеі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».
1. У конкурсе могуць прымаць удзел усе мастакі, якія працуюць у традыцыйных тэхніках гравюры. (Работы, выкананыя ў CAD, прымацца не будуць.)
2. Міжнародны конкурс з удзелам мастакоў з розных краін дазволіць пашырыць знаёмства з міжнароднымі дасягненнямі ў сферы гравюры і экслібрыса ў розных тэхніках на высокамастацкім і прафесійным узроўнях, а таксама з мэтай падтрымкі прафесійных мастакоў-графікаў, раскрыцця эстэтычных каштоўнасцей.
3. Асветніцкая работа ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.
4. У конкурсе прымаюць удзел работы, выкананыя з 2005 па 2009 год.
5. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць на конкурс 6 аўтарскіх работ у 3 экзэмплярах.
6. Кожны адбітак павінен быць падпісаны і пранумараваны з адваротнага боку алоўкам.
7. На адпраўленым экзэмпляры павінна быць указана: імя мастака, адрас, тэхніка, год выканання і памер работы.
8. Прыярытэтам будзе карыстацца прыродаахоўчая тэматыка.
9. Максімальны памер адбітка – 15?15 см.
10. Максімальны памер паперы – А4.
11.
Апошні тэрмін прадстаўлення работ 31.08.2009.
12. Работы не павінны быць пашкоджаны ў час перасылкі па пошце.
13. Паштовы адрас:
I Міжнародная выстава малых формаў графікі і экслібрыса
“Белавежская пушча – 2009”
Пр. Машэрава, 32, а/я 2,
224010 Брэст, Беларусь
Кантактны тэлефон: +375 1631 56396
Электронны адрас: npbpby@rambler.ru
Веб-сайт: www.npbp.brestobl.com
14. Пераможцы ў конкурсе ўзнагароджваюцца ганаровым дыпломам, медалем і прызам:
1 месца – 1500$, 2 месца – 800$, 3 месца – 500$.
Адзначаныя (у намінацыі) узнагароджваюцца ганаровым дыпломам і медалем.
15. Творы, якія прайшлі адбор, будуць экспанавацца на выставе і ўключаны ў каталог, а таксама будуць адабраны для пастаяннай экспазіцыі ў Музеі Нацыянальнага парка.
16. Мастакі, працы якіх адабраны для выставы, бясплатна атрымаюць экзэмпляр каталога.
17. Арганізатар астаўляе за сабой права бясплатнай публікацыі работ.
18. Работы не вяртаюцца.
19. Удзельнікамі лічацца мастакі, якія прынялі ўмовы конкурсу
Генеральны дырэктар
НП “Белавежская пушча”
М. Бамбіза
|