БРЕСТЧИНА ПРОИЗВОДИТ, ПРЕДЛАГАЕТ, ПРИГЛАШАЕТ
 
страница 1 страница 2
Мы падзяляем гэты боль

4 октября 2004 года торжественно открыт Мемориальный памятник в урочище Ходосы на месте расстрела 196 мирных жителей в сентябре 1942 года.

МIТЫНГ, прысвечаны адкрыццю помнiка на месцы масавага растрэлу яўрэйскага насельнiтва

4 кастрычнiка 2004 года урочышча ля Хадасоў

ДЫКТАР 2: Ад iмя ycix жабiнкаўцаў слова бярэ старшыня раённага выканаўчага камiтэта Мiкалай Васiльевiч Токар
(слова Токару М.В.)
ДЫКТАР 1: Помнiк атачае светла-бiрузовае покрыва. Быццам высокае
халоднае неба дорыць забiтым частку свайго колеру. Быццам
вочы з чыстай трапяткой слязою ўглядаюцца у вышынi трагiчнай
нашай гiсторыi.
ДЫКТАР 2: Ганаровае права зняць покрыва i адкрыць помнiк прадастаўляецца старшынi раённага выканаўчага камiтэта Мiкалаю Токару i кiраўнiку Брэсцкага цэнтра "Халакост" Аркадзю Бляхеру.
Усплеск музыкi.Старшыня сумесна з прадстаўном яўрэйскай дыяспары здымае покрыва з помнiка
ДЫКТАР 1: Як куля пад сэрца,
Як памяць на выраст,
Ад году да году -
Так, можа, навечнасць -
Усе, што я бачыў,
Усе, што я вынес ,
Са мной засталося,
Са мной невылечна.
ДЫКТАР 2: Цi легка нясцi ў душы груз ваеннай памяцi? Кожнадзённа бачыць перад вачыма забойцаў i забiтых? I як з гэтым жыць?!
ДЫКТАР 1: Доўгiя гады ён заставаўся жывым сведкам Хадасоўскай трагедыi. Тады - у 42-iм - ён быў хлапчуком-пастушком, сёння яму ўжо мiнула семдзесят. Але зусiм недзiцячыя ўспамiны ён бярог усе жыццё. I, калi прыйшоў час, паказаў месца, дзе калiсцi дыхала, варушылася зямля. Новы лес не змог схаваць навечна старую памяць. Слова даецца Васiлю Сцяпанавiчу Барташуку, сведку знiшчэння Хадасоўскага гета.
выступленне Барташука B.C.
ДЫКТАР 2: Асаблiвых слоў удзячнасцi заслугоўваюць афiцэры i байцы 52-га асобнага спецыялiзаванага пошукавага батальёна. Менавiта яны летась ўскрылi i абследавалi пахаванне.
ДЫКТАР 1 : А цяпер слова надаем старшынi Брэсцкага абласнога цэнтра "Халакост" Аркадзю Майсеевiчу Бляхеру.
выступленyе Бляхера A.M.
ДЫКТАР 2: Растрэл ля Хадасоў - толькi адна старонка трагедыi Халакоста, раскрытая, прачытаная сёння.
Для асвячэння помнiка, што ўзнёсся на месцы тае бяды, слова прадстаўляецца равiну Iудзейскай рэлiгiйнай абшчыны Рыгору Абрамовiчу.
Равiн праводзiць асвячэнне помнiка, ўскладаюцца вянкi i кветкi да помнiка, а таксама рытуальныя камянi
ДЫКТАР 1: Прыйшла вайна, пакiнуўшы нам золкi i туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб кожны з нас хвiлiнны боль i горыч гэтай раны
Гадамi ў сэрцы залячыць сваiм не мог.
ДЫКТАР 2: Прашу ўскласцi кветкi да помниiка.
ДЫКТАР 2: Мiтынг-рэквiем, прысвечаны памяцi ахвяр фашысцкага генацыду, аб'яўляецца закрытым.
Складальнiк: Анатоль Бензярук
(У сцэнарыi выкарыстаны вершы аўтара, В.Гадулькi, Р.Левiна апошнiя у перакладзе Р.Бензерука)

страница 1 страница 2
Начало Home Карты Maps Гербы Insignia Туризм Info Справочная информация Info Фотогалерея Photo


Яндекс.Метрика