Заснавана ў 1948 г. як арцель імя А.В.Суворава. Выпускала сталы, крэслы, трумо. Працавала 30 чалавек, аб’ ём прадукцыі складаў 15 тыс. рублёў у год. У 1957 г. арцель перададзена Кобрынскаму райпрамкамбінату і да 1969 г. была адным з яго цэхаў. У 1964 г. узведзены адзін з будынкаў сучаснага цэха (плошча 2400 м2). Дзякуючы ўстаноўцы новага абсталявання была наладжана вытворчасць фанераванай 3-дзвернай шафы. Калектыў рабочых налічваў 185 чалавек, аб’ ём прадукцыі ў 1965 г. склаў 660 тыс. рублёў. У 1969 г. мэблевы ўчастак стаў самастойнай фабрыкай. Замест фарбаванай мэблі асвоены выпуск фанераваных сервантаў, кніжных шаф, туалетных тумб. Дабудаваны ўчастак па зборцы і ўпакоўцы прадукцыі. У 1971 г. мэблевая фабрыка ўвайшла ў склад Брэсцкага мэблевага вытворчага аб’ яднання і стала адным з яго цэхаў. У выніку рэканструкцыі прадпрыемства пабудаваны цэх па механічнай апрацоўцы дэталей, меxанічная майстэрня, вытворчы ўчастак па зборцы і ўпакоўцы мэблі, склады сыравіны і матэрыялаў, гатовай прадукцыі. У 1985 г. калектыў перайшоў на выраб корпуснай мэблі «Русь», якая выпускаецца ў 8 варыянтах. Дзяржаўны Знак якасці прысвоены наборам корпуснай мэблі «Аўрыка» (1978) і «Русь». З 1994 г. фабрыка існуе як самастойнае прадпрыемства ў складзе канцэрна «Брэстмясцпрам». У 1999 г. уведзены ў дзеянне сталярны цэх, наладжана вытворчасць філянговых дзвярэй. Выпушчана першая партыя спальні новага пакалення з масіўнай драўніны. Мае фірменны магазін. Значны ўклад у станаўленне і развіццё фабрыкі зрабілі яе дырэктары Л.Я.Гольцман і М.А.Ермаловіч. Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.409 |