Раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». Створана 12 кастрычніка 1966 г. з наступнымі вытворчымі ўчасткамі: мехатрад, аўтапарк, гандлёвая база, ЛМУ, рамонтная майстэрня, абменны пункт. Першым кіраўніком яго быў I. Р. Шыла. 3 1988 г. арганізацыю ўзначальвае А. П. Марковіч. У 1978 г. арганізацыя была падзелена на два калектывы — «Сельгастэхніку» і «Сельгасхімію». У 1986 г. раённае прадпрыемства «Сельгастэхніка» рэарганізавана ў раённае вытворчае аб’яднанне па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню АПК (райагратэхзабеспячэнне). У тым жа годзе яно зноў рэарганізавана — у райаграпрамтэхніку. Асноўнымі напрамкамі і мэтамі райаграпрамтэхнікі з’яўляецца забеспячэнне калгасаў, саўгасаў, фермерскіх гаспадарак, а таксама іншых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў высокаэфектыўным выкарыстанні сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталяванне, правядзенне рамонту і тэхнічнага абслугоўвання тэхнікі і абсталявання і інш. У складзе райаграпрамтэхнікі станцыя тэхнічнага абслугоўвання трактароў, аўтатрактарнае прад прыемства, лінейна-мантажны ўчастак. Арганізацыя выконвае наступныя паслугі: тэхнічнае абслугоўванне і рамонт нафтагаспадарак раёна, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт трактароў, вузлоў і агрэгатаў да іх, аднаўленне паветраных фільтраў усіх мадыфікацый, рамот вакуумных помпаў для даільных установак, такарныя і зварачныя работы, рамонт дызельных і карбюратарных рухавікоў, электраабсталявання для аўтамабіляў і трактароў. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Жабінкаўскага раёна. Мінск, УРАДЖАЙ, 1999 г. Стар. 416. |