ПМК-19 филиал государственного унитарного предприятия
«Брестводстрой»
Визитная карточка предприятияО предприятии


ПМК-19.

Перасоўная механізаваная калона № 19 трэста «Брэстводбуд» была арганізавана ў лістападзе 1970 г.

Для гэтай мэты было выдзелена каля трох гектараў зарослых кустоўем тарфянікаў у пойме ракі Жабінка. Тут і давялося будаваць вытворчую базу. Для падсыпкі ўчастка спатрэбілася каля 150 тыс. м3 грунту. У трох перасоўных вагонах размяшчалася кантора. Тэрмінова былі пабудаваны з дошак часовыя майстэрні, склады, гаражы, кацельня.

На 1971 г. быў даведзены план работ: 900 га асушаных земляў і аб’ём падрада 950 тыс. рублёў.

Пачала паступаць тэхніка. Ва ўмовах вострага дэфіцыту рабочай сілы паступова фарміраваўся калектьіў. Гэты працэс ішоў даволі цяжка, але паступова стабілізаваўся да 1975 г.

У той час у Жабінкаўскім раёне не было будаўнічай арганізацыі, а апорную базу неабходна было будаваць тэрмінова. 3 1971 па 1977 гг. ўласнымі сіламі былі пабудаваны дзве рамонтныя майстэрні, гараж, нафтабаза на 350 м3 паліва, два склады, трансфарматарная падстанцыя, кантора, сталовая, магазін, інжынерныя сеткі, кацельня.

За ўвесь перыяд работы сіламі ПМК-19 было асушана больш за 35 тыс. га забалочаных земляў, якія перададзены ў пастаянную эксплуатацыю гаспадаркам Жабінкаўскага, Маларыцкага, Брэсцкага, Камянецкага і Кобрынскага раёнаў. У гэтай жа зоне праведзены культуртэхнічныя работы на плошчы 9 тыс. га. Зроблена арашэнне на 4,5 тыс. га.

Развівалася і сацбіяльная база. З 1972 па 1992 гг. было пабудавана 308 кватэр, інтэрнат на 105 месцаў, дзіцячы сад.

Гэта былі гады росквіту арганізацыі, калі ў калектыве працавала ў сярэднім 350 — 400 чалавек. Затым аб’ёмы работ сталі змяншацца, адпаведна скарацілася і колькасць працуючых.

Пачынаючы з 1990 г. стала рэзка змяняцца структура вытворчасці. Рэзка зменшыўся аб’ём работ па водагаспадарчаму будаўніцтву, а з 1994 г. калектыў увогуле перастаў займацца меліярацыяй. Многім членам калектыва давялося асвоіць новыя спецыяльнасці. ПМК-19 выконвае зараз заказы ў Брэсцкай вобласці і нават за межамі рэспублікі.

Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Жабінкаўскага раёна. Мінск, УРАДЖАЙ, 1999 г. Стар. 418-419.