Великие люди Брестчины
Напалеон Орда
Великие люди Брестчины
Напалеон Орда
  Наполеон Орда
«--Главная страница сайта | «--Наполеон Орда
ТАЛЕНТ, АДДАДЗЕНЫ РАДЗІМЕ
Наполеон ОрдаНапалеон Орда на шматлікіх сваіх малюнках адлюстраваў непаўторную жывапісную панараму Беларусі з яе прыгожымі архітэктурна-ландшафтнымі краявідамі, творамі дойлідства — гарадской, местачковай і вясковай забудовай, храмамі і палацамі. Мастацкая спадчына Орды ўяўляе сабой абагульнены вобраз Радзімы, ілюстраваную энцыклапедыю матэрыяльнай культуры.

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер веска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям'і маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фартыфікатара Міхаіла Орды.

Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома ад бацькоў, Орда далейшую вучобу працягваў у Свіслацкай гімназіі, якую паспяхова скончыў ў 1823 г.

У тыя часы буйнейшым адукацыйным цэнтрам, асяродкам вольнай дэмакратычнай думкі з'яўляўся славуты Віленскі універсітэт, куды адразу пасля гімназіі паступае Орда на фізіка-матэматычны факультэт. Навучанне давалася легка, выкладчыкі адзначалі яго выдатныя здольнасці. Але універсітэт здольны студэнт не скончыў — у 1827 г. быў адлічаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства «Заране», члены якога марылі аб незалежнасці Рэчы Паспалітай, і тым самым падзяліў лес з Адамам Міцкевічам, Томашам Занам, Янам Начетам, Ігнатам Дамейкам. Пасля арышту i 15-месячнага турэмнага зняволення вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю адукацыю.

Сфарміраваная ва універсітэце рэвалюцыйна-вызваленчая палітычная арыентацьш Орды да аднаулення Рэчы Паспалітай рэалізавалася ў час паўстання 1830-1831 гг. Ён прымае ў ім актыўны ўдзел як стралок чацвёртага палка коннай гвардыі Лiтоўскага корпуса ў Каралеўстве Польскім і нават вызначаецца ў бітве пад Коцкем і атрымлівае вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) i чын капітана паўстанцкай арміі. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. вымушаны эмігрыраваць і накіроўваецца праз Аўстрыю і Швейцарыю ў Італію. У 1833 г. пераязджае ў Парыж — тагачасны цэнтр рэвалюцыйна-дэмакратычнай эміграцыі.

Атмасфера Парыжа з яго бурлівым культурным жыццём, мастацкай і навуковай багемай паўплывала на развіццё шматбаковых здольнасцей творчай натуры Напалеона Орды, які ўжо вызначыў для сябе прафесійную цікавасць і арыентацыю да музыкі і жывапісу. Музычнае майстэрсгва ўдасканальваўу Фрэдэрыка Шапэна. Дасягнуў у гэтай галіне грунтоўных поспехаў. Яго музычныя творы (паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі), якія вызначаюцца меладычнасцю, драматызмам, віртуозным стылем, багаццем фактуры, лірычнасцю, былі ўхвалены Ф. Шапэнам, Ф. Лістам і С. Манюшкам. Н. Орда ствараў рамансы і песні на словы С. Вітніцкага і А. Плуга, выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў» (1838), «Граматыку музыкі» (Варшава, 1873). У сярэдзіне 1840-х гг. быў дырэктарам Італьянскай оперы у Парыжы.

Вызначыўся Орда і ў галіне літаратурнай дзейнасці: пісаў артыкулы пра выдатных людзей і цікавыя мясціны, у 1856 г. выдаў польска-французскі падручнік. У 1839 г. Н. Орда прыняты членам Польскага гістарычна-літаратурнага таварыства.

У Парыжы Орда атрымоувае мастацкую адукацыю ў студыі вядомага майстра архітэктурнага пейзажа П'ера Жэрара, які і вызначыў яго мастацкі жанр. Сферай яго мастацкай зацікаўленасці становіцца археалогія і архітэктура. Малюнак для Орды з'яўляецца не толькі творам мастацтва, але і гістарычным дакументам, у якім фіксуюцца каштоўныя архітэктурныя помнікі. Таму свае малюнкі суправаджае гістарычнай анатацыяй, імкнецца зафіксаваць уладальнікаў сядзіб і палацаў, прыналежнасць культавых будынкаў адпаведнай канфесіі, гады будаўніцтва, фундацыі і інш. У яго творах яскрава прасочваецца жаданне данесці свае знаходкі і ўражанні ад вандраванняў да гледача.

У 1856 г. пасля абвяшчэння царскім урадам амністыі палітычным эмігрантам, Напалеон Орда ў 49-гадовым узросце вяртаецца ў родныя Варацэвічы. У 1862-1863 гг. жыве у Гродне, потым на некаторы час пасяляецца ў Пінску. Каб забяспечыць сваё матэрыяльнае становішча, працуе хатнім настаўнікам музыкі ў генерала Адама Ржавускага на Валыні.

У вольныя ад працы месяцы Н. Орда шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У час сваіх вандровак робіць замалёўкі архітэктурных і гістарычных помнікаў, гарадоў і мястэчак, славутых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей. Вынікам гэтых вандраванняў з'явіўся аграмадны збор мастацкіх твораў, гэта больш за 1150 малюнкаў з якіх каля 200 прысвечаны менавіта Беларусі.

Для сваёй творчасці H. Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага акварэллю, гуашшу ці сепіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэта тэхніка малявання дазваляла аператыўна і найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа. Краязнаўцам быў выбраны адзіны фармат паперы (даўжыня каля 30 см), наклеенай на планшэтку.

Асаблівую ўвагу Орда надае адлюстраванню на сваіх малюнках шэрагу сядзіб і памятных мясцін, якія звязаны з імёнамі славутых дзеячоў культуры: A. Міцкевіча (сядзібы ў Завоссі, Туганавічах), М. Агінскага (палац у Рэтавасе на Літве), С. Манюшкі (сядзіба ў в. Убель), I. Ходзькі (сядзіба ў в. Дзевятня на Літве), У. Сыракомлі (сядзіба ў Смольгаве), А. Плуга (сядзіба ў в. Жукаў Барок) і інш.

Двойчы ў 1860 г. замаляваў Орда і месца свайго нараджэння, родную сядзібу Варацэвічы. На малюнках адлюстраваны аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны дом на дзве палавіны, з традыцыйным чатырохкалонным порцікам-ганкам па цэнтры франтальнага фасада, невялікай мансардай над ім. Перад домам парадны двор, за ім пейзажны парк. Такая сядзіба дробнапамеснага шляхціца была тыповай i найбольш распаўсюджанай на Беларусі, пра што зноў-такі сведчаць і іншыя малюнкі Орды. Здаецца, што сэрцу мастака бліжэй менавіта гэтьы ўтульныя фальваркі са сціплым жыллём, паркавымі прысадамі, гаспадарчымі пабудовамі.

Серыя малюнкаў Н. Орды з'яўляецца абагульненай ілюстрацьшй беларускай вёскі сярэдзіны XIX ст., на якой народнае драўлянае дойлідства перададзена мастаком з вялікай трапнасцю і захаваннем нацыянальнага каларыту. Перад намі паўстаюць маляўніча раскінутыя ўздоўж рэк і азёр беларускія паселішчы з хатамі, накрытымі саламянымі стрэхамі, з драўлянымі храмамі і званіцамі, млынамі і ветракамі, калодзежамі-жураўлямі і іншымі вясковымі збудаваннямі.

Але найбольш шырока ў творчасці мастака прадстаўлена гарадская архітэктура (болыш за 30 малюнкаў). Па шэрагу гарадоў створана шырокая панарама шматстылёвай мураванай забудовы XIX ст. У гэтай серыі малюнкі гарадоў Гродна, Віцебска, Мінска, Магілёва, Полацка, Пінска, Навагрудка, Нясвіжа, Турава, Свіслачы і інш. На малюнках Орда амаль ніколі не абагульняў гарадскую забудову — кожны будынак надзелены вызначанай індывідуальнай характарыстыкай, вулічныя панарамы пададзены з вострых ракурсаў з вылучэннем архитектурных дамінант.

3 асаблівым замілаваннем перад сівой мінуўшчынай Орда замалёўвае старажытныя замкі, многія з якіх ужо у той час ляжалі ў руінах. На двух малюнках зафіксаваны сусветна вядомы помнік абарончнага дойлідства — Камянецкая вежа у сваім першапачатковым выглядзе без пазнейшай рэстаўрацыі і атынкоўкі. 3 рамантычнай настальгіяй мастак адлюстроўвае Стары і Новы замкі ў Гродна, замкавую рэзідэнцыю Ільінічаўу Міры. На малюнках Орды мы бачым старажытныя беларускія замкі ў Крэве, Геранёнах, Лідзе, Навагрудку, Караліне пад Шнекам і іншыя.

3 эстэтычным пачуццём i некаторым рамантызмам замалёувае Орда шматлікія магнацкія палацы і шляхецкія сядзібы з ix знешнім лоскам, раскошай і рэпрэзентацыйнасцю. Зацікаўленае дахіленне мастака да старасвецкіх маёнткаў тлумачыцца і тым, што яны з'яўляліся ў свой час культурнымі асяродкамі са шматлікімі зборамі твораў мастацтва, кнігазборамі, архіўнымі сховішчамі, археалагічнымі і зброевымі калекцыямі. На малюнках Орда адлюстраваў асноўную годнасць гэтай галіны будаўнічага мастацтва - арганічную сувязь манументальнага будынка з прыродным і паркавым асяроддзем, без якога малюнкі страцілі б свой мастацкі сэнс. У шматпланавы краявід уключаюцца рэкі, азёры, сажалкі, пад'язныя дарогі і алеі. Такой падачай выдатных мясцін вызначаюцца віды сядзіб і палацаў у Буйнавічах, Вялікім Мажэйкаве, Дзятлаве, Альбярціне, Дзярэчыне, Высокім, Гарадзеі, Дашкоўцы, Гародні, Бешанковічах і інш.

Серыя малюнкаў Орды ахоплівае шырокі арэал культавай архітэктуры Беларусі ад глыбокай старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., ад магутных касцельных манументаў у Нясвіжы, Гродне, Віцебску да сціплых вясковых драўляных храмаў і каплічак у Бездзежы, Беражніцы, Брашэвічах, Моладаве, Анопалі.

Мастацкая спадчына Напалеона Орды - выдатная ілюстрацыя стылявога развіцця архітэктуры Беларусі. Сярэдневяковую готыку да нас даносяць малюнкі Фарнага касцёла ў Гродне, Барыса-Глебскай царквы ў Навагрудку касцёлаў у Гнезна, Ішкальдзі, Койданаве. Дойлідства старажытнарускага перыяду прадстаўлена малюнкамі Барыса-Глебскай царквы у Гродне, Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку.

Маладаследаваная архітэктура рэнесансу прадстаўлена домам-крэпасцю ў Гайцюнішках, замкам у Міры.

Барока і ракако адлюстравана на малюнках помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры ў Ружанах, Дзятлаве, Станіславове. Іх архітэктура вылучаецца скульптурнай пластычнасцю з выкарыстаннем ламаных дахаў, узвышаных гранёных рызалітаў з балконам! і фігурнымі франтонамі, пілястравай крапоўкай фасадаў, высокімі вокнамі ў пластычных ліштвах. Шэдэўры культавай архітэктуры барока мастак-вандроўнік знаходзіць у Смілавічах (кляштар місіянераў), Полацку (касцёл езуітаў), Нясвіжы (кляштар бенедыкцінак), Слуцку (Троіцкі манастыр базыльян у Трайчанах), Дзярэчыне (дамініканскі касцёл) і ў шмат іншых беларускіх мясцінах.

Найбольш ярка Орда праілюстраваў стыль класіцызму і ампіру ў архітэктуры Беларусі -палацыў Альбярціне пад Слонімам з ампірнымі скульптурамі львоў пры ганку-порціку, Дзярэчыне, Грушаўцы, Паланечцы, Снове, Жылічах.

Не менш цікавымі лічыць мастак і тагачасныя будынкі, вырашаныя ў стылі гістарызму ці эклектыкі. Палацы і сядзібы гэтага часу вылучаліся індывідуальнасцю і непаўторнасцю, рэтраспектыўным выкарыстаннем стыляў мінулых гістарычных эпох. Так званы «замкавы стыль», у якім выкарыстоўваліся ў якасці дэкору формы крапасной архітэктуры — крэмальеры, вокны-байніцы, гранёныя і цыліндрычнью вежы — дэманструюць сядзібы ў Масалянах, Дзевяткавічах, Астрашыцкім Гарадку. Мастак праз малюнкі нагадвае нам, што ў той час распаўсюджваецца стварэнне пры гасподскім доме зімовага сада, зашклёнае памяшканне якога прыбудоўваецца да дома (сядзібы ў Дукорах, Панямуні), ці ствараецца ў асобным збудаванні (Туганавічы). Звяртанне да форм готыкі назіраем на малюнку сядзібы ў Прылуках.

Свае малюнкі Н. Орда сістэматызаваў і расклаў па папках, у якіх сабраны творы за перыяд 1840—1880 гг. Беларускі матэрыял змешчаны ў папках па Гродзенскай губерні (1860— 1877 гг., 144 планшэты), Мінскай губерні (1864—1876 гг., 64 планшэты), Віцебскай губерні (1875—1876 гг., 35 планшэтаў), Віленскай губерні (1875—1877 гг., 50 планшэтаў), Магілёўскай губерні (1877 г., 15 планшэтаў). Акрамя гэтага мастак вылучыў «парцфелі» з малюнкамі па Валынскай, Кіеўскай, Падольскай, Ковенскай губернях, Княству Познаньскаму, Заходняй Прусіі і Галіцыі, Францыі і Германіі, Іспаніі і Партугаліі. Найбольш гістарычна каштоўньы малюнкі Орды тыражыруюцца ў гравюрах шматлікіх перыядычных гісторыка-краязнаўчых выданняў (у польскім часопісе «Тыгоднік ілюстраваны» пад рубрыкай «3 папкі Напалеона Орды»).

3 1873 г. Напалеон Орда распачаў не менш манументальную справу — выданне уласным коштам «Альбома відаў гістарычных польскіх» («Album Widokow Historycznych Polski»). Аднак было выдадзенатолькі 260 малюнкаў-літаграфій у васьмі серыях (каля 120 па беларускіх губернях), гравіраваных на камені Алаізам Місеровічам у літаграфічным камбінаце Максімільяна Фаянса ў Варшаве. Прычынамі няпоўнага выдання творчай спадчыны мастака з'явіліся недахоп фінансавых сродкаў у збяднелага роду Ордаў і перашкоды, якія рабіла цэнзура (малюнкі адзначаны дазволам на друк пячаткай цэнзара).

Большасць малюнкаў Орды (977 планшэтаў) знаходзіцца ў Народным музеі ў Кракаве, куды яны трапілі ў 1886 г. як ахвяраванне родных памёршага мастака (1883). Частка малюнкаў маецца ў Народным музеі ў Варшаве, альбом акварэляў захоўваецца ў бібліятэцы імя В. Стэфаніка ў Львове. Вялікая калекцыя літаграфій з малюнкаў H. Орды захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У гэтым альбоме акрамя малюнкаў, якія друкаваліся ў розных выданнях, выкарыстаны ў асноўным усе літаграфіі па Беларусі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

памятник Наполеону Орде в Иваново Малюнкі Н. Орды з'яўляюцца не толькі мастацка значнымі творамі, але і каштоўнай крыніцай па гісторыі архітэктуры Беларусі. Дзякуючы гэтым малюнкам Орды мы і цяпер уяўляем, як выглядалі многія архітэктурнью помнікі і мясціны, што знішчыліся або непазнавальна змяніліся. Няма ўжо цудоўных старасвецкіх сядзіб і палацаў у Моладаве, Асвеі, Беніцы, Варончы, Закозелі, Дзярэчыне, Лагойску, Дубаі, зруйнаваны кляштары і касцёлы — шэдэўры архітэктуры барока — картэзіянцаў у Бярозе, базыльян у Беразвеччы, кармелітаў у Бялынічах, дамініканцаў у Валынцах і шмат іншых. Беларусь у малюнках Напалеона Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымi абрысамі архітэктурных святыняў.

Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды - яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лесу роднага краю — усё тэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX ст. I толькі на рубяжы XXI ст. мы пачынаем усведамляць, чаго варты наш суайчыннік Напалеон Орда.

У 1997 г. у г. Іванава яму ўстаноўлены помнік, выкананы скульптарам I. Голубевым.


A. M. Кулагін
 
Брестчина производит, предлагает, приглашает

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика