Открытое акционерное общество
«Кобринский маслодельно-сыродельный завод»
Визитная карточка предприятия Производимая продукция, услуги Виртуальная выставкаО предприятии
Доска деловых объявлений
Автомобильный парк №16
Авториф
Белмода
Д.С.Т.
Дайана
Дига
Дизайн
Завод агропромышленного машиностроения
Завод гидравлического машиностроения
Завод консервный
Завод маслодельно-сыродельный
Завод овощесушильный
Завод ремонтно-механический
Кобвар
Кобрин-Лада
Кобрин-Текстиль
Кобриндрев
Кобринмебельдрев
Колонна механизированная №12
Колонна механизированная №16
Колонна механизированная №52
Колор
Комбинат бытового обслуживания
Лесхоз
Лона
Льнозавод
Мясокомбинат
Общество потребительское
Омега Текс
ПП Полесье
Пракопчик
Промышленный Альянс
Птицефабрика
СИТОМО
Сельхозхимия
Телевидение
Типография
Торфопредприятие
Управление дорожно-эксплуатационное
Фабрика прядильно-ткацкая
Флексопак
Химик
Хлебозавод
Энергополь-Трейд
Заснавана ў 1939 г. як маслазавод. Пасля Вялікай Айчыннай вайны рэканструяваны. У пачатку 1950-х гадоў на прадпрыемстве працавала каля 30 чалавек, штодзень перапрацоўвалася зімой каля 300 л малака, летам — 20 т. У 1967 г. пабудаваны новы завод, магутнасць якога была разлічана на перапрацоўку 50 т малака за змену. У выніку мадэрнізацыі вытворчасці адбыўся пераход ад разліву малака ў флягі да выпуску яго ў поліэтыленавых пакетах, ад вагавага тварагу ў флягах да фасаванага ў пакетах. Было здадзена ў эксплуатацыю прыёмна-мыйнае аддзяленне, рэканструяваны кампрэсарны цэх, кацельня, цеплапункт, апаратны ўчастак, у 1989 г. уступіў у строй цэх сухога абястлушчанага малака. У 1997 г. набыў статус адкрытага акцыянернага таварыства. Пастаўшчыкамі з’яўляюцца гаспадаркі і прыватны сектар Кобрынскага раёна. Прадпрыемства забяспечвае пастаўшчыкоў мыйнымі і дэзінфекцыйнымі сродкамі, дробным інвентаром, транспартам, ёмістасцямі для збору малака, халадзільнікамі. Акрамя таго, праводзіцца закупка малака ў насельніцтва. Для развіцця сельскагаспадарчай базы прадпрыемства ў 1999 г. зрасходавала 6,6 млрд. рублёў уласных сродкаў, у тым ліку 3,6 млрд. на набыццё інвентару і абсталявання, 3 млрд. на будаўніцтва малакапрыёмнага пункта, 10 халадзільнікаў для ахалоджвання малака ў гаспадарках. За 1999 г. прадпрыемства атрымала малака вышэйшага гатунку 37,9% (пры сярэднім працэнце па Брэсцкай вобл. — 26,1), аб’ём вытворчасці прадукцыі вырас на 30,1%, прадукцыйнасць працы — на 17,3%, атрымана прыбытку 382,9 млрд. рублёў, узровень рэнтабельнасці склаў 19,5%. Асвоена вытворчасць нізкатлустай прадукцыі (сыроў, кісламалочных напіткаў, нятлустага кефіру і тварагу, пладова-ягадных салодкіх і нятлустых сыркоў, 4 відаў дэсертаў з выкарыстаннем альбумінавага тварагу), прадукцыі з немалочнай сыравіны (маянэзу, гарчыцы, соусаў). Вырабляецца таксама шакаладнае масла, некалькі відаў марожанага, сыроватка для сіласавання кармоў. Распрацавана тэхналогія малочна-бялковых дэсертаў з рознымі напаўняльнікамі. Асноўныя задачы на перспектыву — павелічэнне аб’ёму вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў «Расійскі», «Рускі», «Волжскі», «Прыбалтыйскі», выраб нізкатлустых сыроў «Берасце», «Палескі», «Кобрынскі». У 1999 г. заключаны дагавор з Брэсцкім цэнтрам стандартызацыі і метралогіі аб распрацоўцы сістэмы якасці па міжнародных стандартах серыі НСО-9000. Пастаўкі прадукцыі ў Польшчу і Расію склалі 354,2 тыс. долараў ЗША (1999). Прадпрыемства ўдзельнічае ў выстаўках і ярмарках у Рэспубліцы Беларусь, праводзіць маркетынгавыя даследаванні па вылучэнні мясцовага рынку і за межамі рэспублікі. Неаднаразова займала прызавыя месцы на аглядах-конкурсах Брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам». У 1998 г. здадзены ў эксплуатацыю адміністрацыйна-бытавы корпус, пральня, тарны цэх, у 1999 г. — 48-кватэрны жылы дом для работнікаў прадпрыемства. Пачата будаўніцтва прыёмнай лабараторыі, рэканструкцыя сыраробчага цэха, плануецца ўзвядзенне 20-кватэрнага жылога дома. Мае медпункт.
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.412
 
Брестчина производит, предлагает, приглашает

Rating All.BY Akavita