Филиал коммунального унитарного предприятия
«Брестоблдорстрой»
«Жабинковское ДРСУ №103»
Визитная карточка предприятияО предприятии


ДРБУ-103.

Дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 103 г. п. Камянец (ДЭУ — 103) быў утвораны рашэннем выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 снежня 1957 г. «Аб арганізацыі дарожна-эксплуатацыйнай службы і паляпшэнні рамонта і ўтрымання мясцовых дарог».

На абслугоўванні арганізацыі знаходзілася 246 км дарог. Дарожная тэхніка — дзве грузавыя аўтамашыны, два трактары і адзін грэйдэр. 3 гэтага і даводзілася пачынаць. Работы вяліся ў 46 калгасах вобласці (сёння гэта тэрыторыя Камянецкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў).

Пры ўтварэнні Жабінкаўскага раёна ў 1967 г. на абслугоўванне ДЭУ было перададзена 239 км дарог.

ДЭУ-103 праводзілася мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўтрымання і рамонта дарог. У стане дарожнай сеткі за апошнія гады адбыліся якасныя змены.

На абслугоўванні арганізацыі, перайменаванай у 1997 г. у дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне (ДРБУ-103) зараз знаходзіцца 121,3 км гравійных дарог, 65,4 км асфальтабетонных, 54 км цэментабетонных, 3 км чорных гравійных дарог. Арганізацыя абслугоўвае таксама 16 жалезабетонных мастоў.

Усе пад'езды да цэнтральных сядзіб гаспадарак раёна маюць цвёрдае пакрыццё. Транзітныя ўчасткі дарог, якія праходзяць праз населеныя пункты, маюць асфальтабетоннае або цэментабетоннае пакрыццё.

Для паляпшэння абслугоўвання насельніцтва і ў мэтах бяспекі дарожнага руху пабудавана 27 аўтапавільёнаў, 157 аўтобусных прыпынкаў, устаноўлена 2040 дарожных знакаў, 1790 сігнальных слупкоў.

Значна павялічыўся парк дарожна-будаўнічых машын і механізмаў. Амаль усе работы вядуцца механізаваным спосабам.

У арганізацыі працуюць 59 чалавек.


Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Жабінкаўскага раёна. Мінск, УРАДЖАЙ, 1999 г. Стар. 419.