Сядзіба (в. Туганавічы (цяпер в. Карчова), Баранавіцкі раён)
Manor (Tuganavichy village (now Karchova village), Baranavichy region)
Выгляд з боку пад'язной дарогі класічнага сядзібнага дома, на другім плане ўзнятая на пагорак драўляная капліца-пахавальня з чатырохкалонным порцікам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася. Гравюра з малюнка Н. Орды, на якім надпіс: «23 ліпеня 1876. Камень і каханая бяроза. Тугановічы памятныя наведваннем Міцкевіча. Сафія Туганоўская, Канстанцыя, Юзефа, Ядзвіга».

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика