Сядзіба (в. Старыя Пескі, Бярозаўскі раён)
Manor (Staryia Peski village, Biaroza region)
Выгляд з боку воз. Чорнае. Дом пабудаваны на мяжы XVIII—XIX ст. ў стылі класіцызму ў маёнтку графаў Пуслоўскіх. Аднапавярховы будынак з чатырохкалонным ганкам; з правага боку фрагмент двухпавярховай афіцыны з купалам і дабудаванай аранжарэяй ("павільён руж"), з левага боку вятрак. Вакол пейзажны парк, які захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным сепіяй і акварэллю малюнку надпіс: «Пескі 8 сакавіка 1865. Губ. Гродзенская. Сядзіба».

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика