Троіцкі касцёл (в. Ішкалдзь, Баранавіцкі раён)
Roman Catholic Church of Holy Trinity (Ishkaldz village, Baranavichy region)
Мураваны храм пад высокім двухсхільным дахам з цыбулепадобным купалком на гранёным барабане па цэнтры, на бакавых фасадах умацаваны вертыкальнымі, на вуглах ступеньчатымі контрфорсамі. Выцягнутая пяцігранная апсіда накрыта ніжэйшым шматсхільным дахам. Пабудаваны ў 1472 г. ў стылі готыкі Мікалаем Неміровічам. Касцёл захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: «28 жніўня 1876 г. Ішкалдзь. Былы арыянскі касцёл».

РЕКЛАМА:

Яндекс.Метрика