gerb.BrestObl.com
Гербы
Брестской области
gerb.BrestObl.com
Гербы
Брестской области
 
Начало ——город Лунинец - Описание герба
Лунинец
Описание
ссылки
ГЕРБЫ
БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ


В 1999 году Государственной геральдической службой Республики Беларусь были разработан герб Лунинца, а в 2001 году - флаг.

флаг

герб флаг

однако существует утверждение о дате принятия 1998 г. (По материалам каталога-справочника К.М.Богатова )

СПРАВКА


ЛАБЕЛІЯ ДОРТМАНА ЛОБЕЛИЯ ДОРТМАНА (Lobelia dortmana)

Статус: I катэгорыя. Вельмі рэдкі рэліктавы від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Апісанне расліны. Шматгадовая водная травяністая расліна. Каранямі лабелія прымацавана да падводнага грунту. Лісце тоўстае, суцэльнае лінейнае, суцэльнакрайняе, адагнутае ўніз - утварае прыкаранёвую разетку і цалкам паглыблена ў ваду. Кветаносы лабеліі высокія, да 40-80 см, узвышаюцца над паверхняй вады. Цвіценне лабеліі назіраецца ў чэрвені-ліпені. Кветкі дзвюхполыя, накшталт званочкаў, зігаморфныя (маюць адну плоскасць сіметрыі), дзвюхгубыя з тоўстай трубкай і пяццю зрослымі тычынкамі, на паніклых кветаножках з блакітна-белым вяночкам, сабраны ў рыхлую аднабокую гронку. Чашачка глыбокапяціраздзельная, зялёная. Плод - сухая прадаўгаватая каробачка з дзвюмя створкамі. Насенне дробнае, падоўжанабугрыстае. У глыбокіх месцах, дзе кветканос не можа выйсці над паверхняй вады, над вадой утвараюцца нераскрываючыеся кветкі, у якіх адбываецца самаапыленне. Размнажаецца лабелія насеннем.
Арэал распаусюджвання лабеліі на Беларусі абазначаны толькі ў двух азёрах: возера Свіцязь Навагрудскага раёна і возеоа Белае Лунінецкага раёна. Расце ў чыстых празрыстых азёрах на пясчаным дне на глыбіні да 1 м, заўжды разам з палушнікам азёрным. Утварае зараснікі ў прыбярэжнай частцы возера.
Асноўныя абмежавальныя фактары. Забруджванне вадаёма, абмяленне ў выніку гідрамеліярацыйных работ і водазабору, пашкоджванне раслін сеткамі пры лоўлі рыбы, празмерныя рэкрыацыйныя і гаспадарча-эксплуатацыйныя нагрузкі.
Прынятыя меры аховы. Занесана ў спіс ахоўных раслін Беларусі з 1964 г. Уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Збор і продаж лабеліі рэгламентаваны Канвенцыяй аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Неабходныя меры аховы. Рэвізія вядомых месцаў росту. Кантроль за станам папуляцыі.

Л. К. Панасюк
«Чырвоны сшытак» Лунінецкага раёна
Пінск 2002

Rating All.BY