Начало ——Полезные статьи  ——Турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна

Турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна

Складальнік Анатоль БЕНЗЯРУК

Кожны зямны куток прыгожы сваёй непаўторнасцю. А чалавечая памяць мацнее, калі повязь часоў злучае лёсы, народы і краіны, адкрываючы нашчадкам таямніцы роднай гісторыі і чакаючы з хлебам-соллю добрых гасцей. Гэты турыстычны даведнік знаёміць з Жабінкаўшчынай – краем самабытным, багатым на традыцыі, шчодрым на таленты. Размешчаная на перакрыжаванні найважнейшых дарог, што цягнуцца з захаду на ўсход, тэрыторыя невялічкага, але надзвычай цікавага Жабінкаўскага раёна, здавён выклікала непадробную цікавасць. Тысячагоддзі мінулі з таго дня, як першы чалавек ступіў на берагі Мухаўца. Кожная эпоха пакідала ў напамін пра сябе хоць невялічкі след, а справаю гісторыкаў і краязнаўцаў становіцца разглядзець непрыкметныя крокі мінулага, каб потым распавесці людзям пра цудоўную спадчыну роднай зямлі.

Са старажытных часоў на Жабінкаўшчыне захаваліся рэшткі гарадзішчаў са шматлікімі курганамі, дзе дасюль хаваюцца таямніцы жыцця прашчураў. Праз “Жабінкаўскі гасцінец” праходзіў шлях шматлікіх слынных асоб. Каравлева Бона і імператар Аляксандр І, Караль Серакоўскі і Аляксандр Сувораў, Максаім Танк і Аляксандр Грыбаедаў у розныя часы наведвалі гэтыя мясціны. Дзесяткі сусветна вядомых імёнаў знітаваныя з нашым краем, заўсёды адкрытым перад дабразычлівымі гасцямі. Аднак і сваіх сыноў, надаўшы ім крылы, нярэдка Жабінкаўшчына накіроўвала ў далёкі свет.

Нямала яе ўраджэнцаў сталі вядомымі па-за межамі краю. Найбольш прамяністаю зоркаю, што ўзгадавала нашая зямля, з’яўляецца асоба народнага героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі генерала Тадэвуша Касцюшкі.

Сярод выбітных ураджэнцаў краю прыгадваюцца імёны палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай Вікенція Трэмбіцкага, брэсцкага епіскапа Ігнація Жалязоўскага, вучонага-фалькларыста Юліяна Крачкоўскага, савецкага военачальніка Маркіяна Германовіча, паэта Альбіна Дзяконскага, дактароў медыцынскіх навук Яўгена Завулічнага і Данііла Крыўчэні, Героеў Сацыялістычнай Працы Андрэя Трафімука і Фёдара Валасюка.

Жабінкаўшчына заўсёды адкрытая для сяброўства і супрацоўніцтва. Таму ў раёне паслядоўна развіваюцца розныя накірункі турызма. Гэтаму спрыяе надзвычай шырокая сетка транспартных пуцей, што перасякаюць наш край, і адносна блізкае суседства з Польшчаю і Украінай. Гэтаму спрыяе шчодрасць зямлі і людзей, што ствараюць яе прыгажосць.

Спадзяемся, што з дапамогаю гэтага даведніка кожны здолее адшукаць свой маршрут-кірунак, які дазволіць адкрыць часцінку непаўторнага Жабінкаўскага краю.

Літаратура пра Жабінкаўскі раён

Бензярук А.Р. Наш край – Жабінкаўшчына: (дапаможнік па гісторыі Беларусі). – Брэст, 1996. – 109 с.
Бензярук А.Р. Памяць нашае зямлі: Гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна. – Брэст: ААТ “Брэсцкая абласная друкарня”, 2002. – 36 с.: фатаграфіі.
Бензярук А.Р. Касцюшкі-Сяхновіцкія: Гісторыя старадаўняга роду. – Брэст: Издательство “Академия”, 2006. – 132 с.
Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Гродненская губерния. – Ч.1. – СПб., 1863. – 888 с.
Жабінкаўскі раён: Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы. – Жабінка, 2002. – 32 с.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Жабінкаўскага раёна / Рэд.-укл. Р.Я. Смірнова. – Мн.: Ураджай, 1999. – 510 с.
Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии. – Вильна, 1895. – 165 с.
Пресс-тур в глубинку: информ. проект М-ва информ. Респ. Беларусь и бел. прессы / сост. Е.М. Галиновская. – Мн.: Междунар. центр интеграц. информ. Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – С. 298-315.
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. // АН БССР, ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, БелСЭ. – Мн., 1990.
Спрогис И. Географический указатель выборных документов из актовых книг Виленского центрального архива. – Вильна, 1913. – 390 с.
Харкевич Ф.К. Розыски на Суворовских полях сражений // Варшавский военный журнал. – 1900. – № 2-4.

Яндекс.Метрика